Апэнінскі паўвостраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Спадарожнікавы здымак Апэнінскага паўвострава

Апэні́нскі паўвостраў (па-італьянску: Penisola italiana ці Penisola appenninica) — паўвостраў ў Паўднёвай Эўропе, вакол якой знаходзіцца наступныя моры Міжземнага мора: Лігурыйскае, Тырэнскае, Іянічнае і Адрыятычнае.

Паверхня Апэнінскай паўвострава складае каля 150 тыс. км². Паўвостраў выцягнуты з поўначы на поўдзень на даўжыню каля 1100 км, у той час як яе шырыня складае ад 130 да 300 км. Лінія ўзьбярэжжа слаба парэзаная, толькі на поўдні дзеліцца на меншыя паўастравы: Салентынскую, Калабрыйскую і Гаргана.

Паверхня паўвострава ўзвышана-гарыстая з галоўным Апэнінскім хрэбтом. Акрамя гэтага існуюць невялікія ўзьбярэжныя нізіны, і толькі на поўначы знаходзіцца вялікая Паданская нізіна. Палітычна, Апэнінскі паўвостраў, практычна поўнасьцю належыць Італіі, невялікую плошчу займаюць Сан-Марына і Ватыкан.

З-за асаблівасьцяў свайго выгляду, Апэнінскі паўвостраў часта называюць «Італьянскім ботам».