Нью-Ёрк
| Нью-Ёрк | |||||
|
|||||
| Штат: | Нью-Ёрк | ||||
| Плошча: | 1214,4 км² | ||||
| Насельніцтва: | 8 363 710 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-5 UTC-4 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 40°43′ пн. ш. 74°0′ з. д. / 40.717° пн. ш. 74° з. д.Каардынаты: 40°43′ пн. ш. 74°0′ з. д. / 40.717° пн. ш. 74° з. д. | ||||
|
Нью-Ёрк на мапе штату Нью-Ёрк
Нью-Ёрк
|
|||||
Нью-Ёрк (па-ангельску: New York City) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых мэгаполісаў сьвету[1][2]. Разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы штату Нью-Ёрк на беразе Атлянтычнага акіяна. Адміністрацыйна падзелены на 5 раёнаў: Мангэтан, Бронкс, Бруклін, Кўінз, Стэйтэн-Айлэнд. Нью-Ёрк быў заснаваны ў пачатку XVII стагодзьдзя галяндзкімі асаднікамі, першапачатковы назоў — Новы Амстэрдам[3].
Асноўныя славутасьці разьмешчаныя ў Мангэтане. Сярод іх: вядомыя небасягі (Эмпайр-Стэйт-Білдынг, Крайслэр-Білдынг), будынак чыгуначнага вакзалу Гранд Цэнтра́л, Ракфэ́лер-Цэнтар, Музэй Гугэнхэйма (жывапіс), Амэрыканскі музэй прыродазнаўства, штаб-кватэра ААН.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
На тэрыторыі, якую сёньня займае горад Нью-Ёрк[4], задоўга да зьяўленьня тут эўрапейцаў, жылі такія індзейскія плямёны, як манахатоў і канарсі. Гэта пацьвярджаюць знаходкі наканечнікаў стрэлаў і іншых артэфактаў у раёнах гораду, не забудаваных будынкамі, як, напрыклад, Інвуд-Хіл-Парк і Рывэрсайд-Парк. Эўрапейскія селішчы пачаліся ў 1626 годзе з галяндзкага селішча Новы Амстэрдам (Nieuw Amsterdam) на паўднёвым ускрайку Мангэтану. У 1664 годзе ангельскія караблі захапілі горад, не сустрэўшы супраціву, і ён быў пераназваны ў Нью-Ёрк, у гонар герцага Ёрскага[5][6]. У канцы другой англа-галяндзкай вайны ў 1667 годзе галяндцы афіцыйна перадалі Нью-Ёрк ангельцам і наўзамен атрымалі калёнію Сурынам.
У пачатку Вайны за незалежнасьць сучасная тэрыторыя гораду была арэнай важных бітваў. У выніку Бруклінскай бітвы ў Брукліне пачаўся вялікі пажар, у якім вялікая частка гораду згарэла, і ён да канца вайны патрапіў у рукі Вялікабрытаніі, пакуль амэрыканцы ізноў нe завалодалі ім у 1783 годзе. Гэты дзень, пад назовам «Дзень эвакуацыі» (ангельцаў), доўга сьвяткаваўся ў Нью-Ёрку.
На працягу XIX стагодзьдзя насельніцтва гораду імкліва расло дзякуючы бурнаму прытоку вялікай колькасьці імігрантаў[7]. У 1811 годзе быў распрацаваны дальнабачны генэральны плян разьвіцьця гораду, па якім сетка вуліц была пашыраная, ахапіўшы ўвесь Мангэтан. Да 1835 году Нью-Ёрк абагнаў Філядэльфію, стаўшы самым вялікім горадам Злучаных Штатаў.
Падчас Грамадзянскай вайны трывалыя гандлёвыя сувязі гораду з Поўднем, а таксама рост яго імігранцкага насельніцтва, прывялі да расколу паміж прыхільнікамі Саюзу і прыхільнікамі Канфэдэрацыі, які дасягнуў вышэйшай ступені ў «Заклічных мяцяжах», горшых грамадзянскіх беспарадках у амэрыканскай гісторыі.
Пасьля вайны тэмп іміграцыі з Эўропы стромка ўзрос, і Нью-Ёрк стаў першым прыпынкам для мільёнаў людзей, якія прыбываюць у Злучаныя Штаты ў пошуках новага і лепшага жыцьця.
У 1898 годзе горад Нью-Ёрк набыў сёньняшнія межы: перш ён складаўся з Мангэтану і Бронксу, далучанага да гораду з поўдня, ад акругі Ўэстчэстэр (заходні Бронкс у 1874 годзе, астатняя тэрыторыя — у 1895 годзе). У 1898, паводле новага законапраекту, была створаная новая муніцыпальная адзінка, першапачаткова названая Вялікі Нью-Ёрк. Новы горад быў падзелены на пяць раёнаў. Раёны Мангэтан і Бронкс пашырылі свае межы і пакрывалі цяпер тэрыторыю першапачатковага гораду і ўсю астатнюю частку Нью-Ёрскай акругі. Раён Бруклін складаўся з гораду Бруклін і некалькіх муніцыпалітэтаў ва ўсходняй частцы акругі Кінгз. Раён Кўінз быў заснаваны ў заходняй частцы акругі Кўінз і пакрываў некалькі невялікіх мястэчкаў і пасёлкаў, уключаючы Лонг Айлэнд Сіці, Асторыю і Флашынг. Раён Стэйтэн-Айлэнд цалкам зьмясьціў акругу Рычманд. Усе былыя гарадзкія органы кіраваньня гэтых раёнаў былі скасаваныя. Праз год тэрыторыя акругі Кўінз, якая не патрапіла ў межы раёну Кўінз, стала акругай Насо (па-ангельску: Nassau)[8]. У 1914 заканадаўчыя ўлады штату стварылі акругу Бронкс, а Нью-Ёрская акруга паменшылася да памераў аднаго Мангэтану. Сёньня пяць раёнаў Нью-Ёрку ў асноўным супадаюць межамі з адпаведнымі акругамі.
У першай палове XX стагодзьдзя горад стаў сусьветным цэнтрам прамысловасьці, гандлю і сувязі. У 1930-x гадах абрысы Нью-Ёрку ўзьняліся ў вышыню з пабудоваю некалькіх найвышэйшых небасягаў сьвету. Пасьля Другой Сусьветнай вайны Нью-Ёрк стаў бясспрэчным сусьветным горадам-лідэрам. Пабудова штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку сымбалізавала ўнікальнае палітычнае значэньне гораду. Нью-Ёрк таксама замяніў Парыж у якасьці цэнтра сусьветнага мастацтва[9]. Адначасова з гэтым адбываліся працэсы пераезду часткі насельніцтва ў прыгарады, што прывяло да павольнага памяншэньня колькасьці насельніцтва. Пасьля, зьмены ў прамысловасьці і гандлю і рост злачыннасьці залучылі ў 1970-х гадах Нью-Ёрк у сацыяльны і эканамічны крызыс[10].
Тэракты 11 верасьня 2001 году закранулі і Вашынгтон, але менавіта Нью-Ёрк пацярпеў больш за ўсё, з прычыны атак на Сусьветны гандлёвы цэнтар і шчыльнага зьедлівага дыму, які працягваў валіць зь яго развалін на працягу некалькіх месяцаў пасьля падзеньня веж-двайнят у пажары. Нягледзячы на гэта, расчыстка эпіцэнтра выбуху была скончаная хутчэй, чым плянавалася[11]. Вежа Волі, якую зьбіраюцца пабудаваць на месцы Сусьветнага гандлёвага цэнтру, павінна стаць самым высокім небасягам у сьвеце (1776 футаў або 532,8 м) да яе заплянаванага завяршэньня ў 2008 годзе.
Геаграфія [рэдагаваць]
Горад Нью-Ёрк ўключае востраў Мангэтан, востраў Стэйтэн-Айлэнд, заходнюю частку вострава Лонг-Айлэнд, частка паўночнаамерыканскага мацерыка — Бронкс, і некалькі невялікіх выспаў у нью-ёрскай гавані. Нью-Ёрк знаходзіцца прыкладна на 40° паўночнай шыраты і 74° заходняй даўгаты. Самай высокай кропкай Нью-Ёрка зьяўляецца пагорак Тот-Хіл, вышынёй 125 мэтраў, які знаходзіцца на Стэйтэн-Айлэндзе, які зьяўляецца самым узгорыстым, прасторным і найменей заселеным раёнам гораду. У густанаселеным Мангэтане, наадварот, зямля абмежаваная і дарагая, што тлумачыць гэткую вялікая колькасьць высокіх будынкаў і хмарачосаў. Згодна з Бюро Перапісу ЗША, горад мае плошчу 1214,4 км², зь якіх 785,6 км² — суша і 428,8 км² (35,31%) — вада.
Паводле апошніх геалягічных дасьледаваньняў амэрыканскіх навукоўцаў, праведзеных у 2008 годзе, ў 40 кілямэтрох на поўнач ад горада перасякаюцца два геалягічных разломы, што робіць верагоднымі землятрусы магнітудай да 7 балаў. Прычым месца перасячэньня разьмяшчаецца побач з АЭС. Таму будуць распрацаваны дадатковыя меры абароны будынкаў і атамнай электрастанцыі.
Клімат [рэдагаваць]
Нью-Ёрк знаходзіцца на параўнальна нізкіх шыротах: так, Нью-Ёрк ляжыць прыкладна на адной шыраце са Стамбулам, Мадрыдам, Ташкентам, Баку і Пэкінам. Па клясыфікацыі клімату Кепэна, Нью-Ёрк знаходзіцца на мяжы паміж вільготным кантынэнтальным і вільготным субтрапічным кліматам. Ападкі разьмеркаваны параўнальна раўнамерна на працягу года. Сярэднегадавая колькасьць гадзін сонечнага зьзяньня — 2680 гадзін. Нягледзячы на тое, што горад знаходзіцца на ўзьбярэжжы акіяна, розніца ў тэмпэратуры паміж летам і зімой досыць вялікая, бо пераважны рух паветраных мас праходзіць з боку мацерыка. Уплыў акіяна другарадны, але ўсё ж некалькі зьмякчае ваганьні тэмпэратураў. Яшчэ адным фактарам зьяўляецца шчыльная гарадзкая забудова, якая робіць горад некалькі цяплей, чым навакольлі.
Узімку ў Нью-Ёрку тэмпэратура ў сярэднім вагаецца паміж -2 °C і +5 °C, зь нярэдкімі адхіленьнямі ад нормы. Амаль кожнай зімой выпадае сьнег, у сярэднім 60 см на год. Вясна мяккая, з тэмпэратурай ад 7 °C да 16 °C. Летам у Нью-Ёрку параўнальна горача, сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 19 °C да 28 °C, маюцца пэрыяды высокай вільготнасьці паветра. Часта тэмпэратура перавышае 32 °C, а зрэдку дасягае 38 °C сьпякоты і вышэй. Восень у Нью-Ёрку прыемная, з тэмпэратурай ад 10 °C да 18 °C. Аднак нью-ёрскае надвор'е вельмі непрадказальнае і час ад часу зьдзіўляе нью-ёркцаў мяккай, амаль бясьснежнай зімой або даволі адчувальнай прахалодай летам. Бывала, што яшчэ ў красавіку здаралася моцная мяцеліца, якая пакрывала Нью-Ёрк тоўстым пластом сьнегу. Часам тэмпэратура можа рэзка вагацца ад дня да дня. Вандроўцам рэкамендуецца сачыць за прагнозам надвор'я і мець некалькі відаў адзеньня позняй восеньню і раньняй вясной.
| Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Абсалютны максымум t, °C | 22 | 24 | 30 | 36 | 37 | 38 | 41 | 40 | 39 | 34 | 29 | 24 | 41 |
| Сярэдні максымум t, °C | 3 | 5 | 10 | 16 | 22 | 26 | 29 | 28 | 24 | 18 | 12 | 6 | 16,6 |
| Сярэдняя t, °C | 0 | 1 | 6 | 11 | 17 | 22 | 25 | 24 | 20 | 14 | 8 | 3 | 12,6 |
| Сярэдні мінімум t, °C | −3 | −2 | 2 | 7 | 12 | 17 | 21 | 20 | 16 | 10 | 5 | 0 | 8,8 |
| Абсалютны мінімум t, °C | −21 | −26 | −16 | −11 | 0 | 7 | 11 | 10 | 4 | −2 | −14 | −25 | −26 |
| Норма ападкаў, мм | 105 | 80 | 111 | 109 | 119 | 98 | 117 | 107 | 107 | 98 | 110 | 100 | 1261 |
| Крыніца: Average Weather for New York, NY | |||||||||||||
Эканоміка [рэдагаваць]
Нью-Ёрк — цэнтар шматлікіх галін прамысловасьці ў Злучаных Штатах. Ён зьяўляецца фінансавым цэнтрам краіны: у ім находзяцца такія біржы, як Нью-Ёрская Фондавая Біржа, NASDAQ, American Stock Exchange, New York Mercantile Exchange і New York Board of Trade. Нью-Ёрская фінансавая галіна засяроджаная на Ўол-стрыт у ніжнім Мангэтане.
Нью-Ёрк быў першапачатковым цэнтрам амэрыканскай кінэматаграфіі, пакуль яна не перамясьцілася ў Галівуд, але і цяпер у Нью-Ёрку працягваюць вырабляць некаторыя фільмы і тэлеперадачы. Нью-Ёрк таксама сталіца моды ЗША, тут находзяцца штаб-кватэры шматлікіх мадэльераў. У Нью-Ёрку находзіцца мноства выдавецтваў, і тут часта ўпершыню друкуюцца новыя кнігі. У Нью-Ёрку таксама разьвітая турысцкая індустрыя.
Транспарт [рэдагаваць]
Да грамадзкага транспарта Нью-Ёрка ставяцца мэтрапалітэн, аўтобусы, таксі, гарадзкі цягнік Статэн-Айлэнду, лінная дарога на высьпе Рузвэлта, цягнік-аэроэкспрэс і паром на Статэн-Айлэнд. Амаль усе з гэтых сыстэмаў, а таксама прыгарадныя цягнікі й аўтобусы эксплюатуюцца адной кампаніяй (MTA) і маюць адзіную сыстэму аплаты праезду па магнітных квітках. У адрозьненьне ад іншых буйных гарадоў ЗША, грамадзкі транспарт самы папулярны спосаб перамяшчэньня. Так, у 2005 годзе 54,6% жыхароў Нью-Ёрка дабіраліся да працы, выкарыстоўваючы грамадзкі транспарт[12]. Прыкладна кожны трэці карыстач грамадзкага транспарту ў ЗША й дзьве траціны карыстачоў чыгункі жыве ў Нью-Ёрку й ягоных прыгарадах. Гэта моцна адрозьнівае яго ад астатняй частцы краіны, дзе каля 90% жыхароў прыгарадаў выкарыстоўваюць ўласныя аўтамабілі дзеля перамяшчэньня да працоўнага месца. Нью-Ёрк — адзіны горад у Злучаных Штатах, дзе больш чым у палове хатніх гаспадарак няма аўтамабіля, пры гэтым у Мангэтане аналягічны паказчык перавышае 75%, а ў цэлым па краіне адсотак падобных хатніх гаспадарак складае ўсяго 8%. Згодна з Бюро перапісу ЗША, жыхары Нью-Ёрка ў сярэднім трацяць 38,4 хвіліны ў дзень для таго, каб дабрацца да сваёй працы.
Мэтрапалітэн [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Нью-ёрскі мэтрапалітэн
Мэтрапалітэн Нью-Ёрка ўключае ў сябе 486 станцыяў на 26 маршрутах, мае агульную даўжыню ў 1355 км і зьяўляецца самым працяглым у сьвеце па агульнай даўжыні маршрутаў (самае доўгае па лініях — шанхайскі). Мэтро ахоплівае 4 з 5-ці гарадзкіх раёна (Мангэтан, Бруклін, Кўінз і Бронкс). Яно традыцыйна называецца «subway» (падземка), аднак 40% шляхоў і траціна станцыяў знаходзяцца на паверхні й разьмешчаны на ўзроўні зямлі альбо на эстакадзе.
Першая лінія мэтрапалітэна ў Нью-Ёрку была адчынена ў 1868 годзе прыватнай кампаніяй BRT. Да 1932 году мэтрапалітэн знаходзіўся ўва прыватным валоданьні й належыў дзьвюм кампаніям: BRT і IRT. Затым да іх дадалася муніцыпальная кампанія, якая ў 1940 годзе скупіла абедзьве прыватныя й аб'яднала гарадзкі мэтрапалітэн у адзіны гаспадарчы комплекс. У цяперашні час кіруючая мэтрапалітэнам кампанія МТА таксама кіруе й сеткай гарадзкіх аўтобусных маршрутаў.
За выключэньнем некаторых маршрутаў, мэтрапалітэн працуе 24 гадзіны ў дзень, перавозячы каля чатырох мільёнаў чалавек за суткі. У цяперашні час пачалася распрацоўка праекта па перакладзе нью-ёркскага мэтрапалітэна на аўтаматычнае кіраваньне. Кошт праезду па стане на травень 2011 году наступны: аднаразовая паездка — $ 2,25 (аднаразовы білет для паездкі на мэтро дае права на працягу 2-х гадзінаў працягнуць паездку на аўтобусе гарадзкой аўтобуснай сеткі, якая таксама кіруецца МТА); за праязны квіток на 7 сутак варта аддаць $ 29, на 14 сутак — $ 52, на 30 сутак — $ 104. Пры гэтым шматдзённы праязны білет дае права на неаднаразовы без абмежаваньняў праезд у мэтрапалітэне й ува аўтобусах горада на працягу тэрміну ягонага дзеяньня. Адлік пачатку тэрміну дзеяньня праязнога (гэта значыць фіксацыя першых сутак выкарыстаньня квітка) вырабляецца з моманту першага праходу праз турнікет мэтрапалітэна альбо аўтобуса па-за залежнасьці ад часу праходу й заканчваецца ў 24 гадзінаў апошніх сутак дзеяньня.
Аўтобус [рэдагаваць]
Нью-Ёрк мае разьвітую сетку аўтобусных маршрутаў, якая штодня перавозіць звыш за 2 мільёны пасажыраў. Аўтобусная сетка Нью-Ёрка ўключае больш за 200 мясцовых, якія курсуюць выключна па сваім раёне, і 30 хуткасных міжраённых маршрутаў, на якіх працуе звыш за 5900 аўтобусаў. Кожны мясцовы маршрут мае нумар і літарны прэфікс, які пазначае раён, які ён абслугоўвае (B — Бруклін, Bx — Бронкс, M — Мангэтан, Q — Кўінз, S — Статэн-Айлэнд), а хуткасныя маршруты пазначаныя прэфіксам X.
Кошт праезду па стане на студзень 2010 грду — $ 2,25, які можна аплаціць манэтамі пры ўваходзе ў пярэднія дзьверы аўтобуса ў аўтамаце, разьмешчаным перад кіроўцам. Пры гэтым у кіроўцы можна папрасіць «трансфэр». Гэты дакумэнт дазваляе на працягу дьвюх гадзін вырабіць перасадку і без аплаты працягнуць рух на іншым аўтобусе (у спадарожным альбо перасякаючым кірунку, але не ў зваротным), альбо на мэтро. Таксама для праезду можна скарыстацца квітком, выдадзеным у мэтрапалітэне, пасьля выкарыстаньня гэтага квітка для паездкі на цягніку мэтро.
Гарадзкі цягнік [рэдагаваць]
Не зьвязаная з мэтро і прыгараднымі цягнікамі, лінія гарадзкога цягніка на Статэн-Айлэндзе мае цягнікі, якія ёсьць аналягічнымі да мэтрапалітэнаўскіх, і дзейнічае пад кіраваньнем той жа кампаніі MTA. Разглядаюцца праекты па пераўтварэньню дзеючых і закінутых чыгуначных лініяў выспы ў дзьве лініі лёгкага мэтрапалітэну.
Рэлігія [рэдагаваць]
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Токіё, Японія
Пэкін, Кітай
Каір, Эгіпет
Мадрыд, Гішпанія
Санта-Дамінга, Дамініканская Рэспубліка
Будапэшт, Вугоршчына
Рым, Італія (горад-партнэр)
Ерусалім, Ізраіль
Тэль-Авіў, Ізраіль
Лёндан, Вялікабрытанія
Ёганэсбург, ПАР
Выбітныя асобы [рэдагаваць]
- Чарлі Шын — амэрыканскі кінаактор
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ «World's Largest Urban Areas. Ranked by Urban Area Population». Rhett Butler. 2003–2006.
- ^ «Largest Cities of the World – (by metro population)». Woolwine-Moen Group d/b/a Graphic Maps.
- ^ United States history. New York City». New York.
- ^ Гаворачы аб гісторыі гораду Нью-Ёрку, трэба мець на ўвазе, што ў сучаснай тэрыторыі ён існуе толькі з 1898 году. Да гэтага існавала некалькі самастойных тэрыторыяў і толькі адна зь іх звалася горад Нью-Ёрк. Крыніцы не заўсёды надаюць гэтаму значэньне. Адны пры апісаньні гісторыі Нью-Ёрку да 1898 году распавядаюць толькі аб падзеях у гістарычным Нью-Ёрку — Мангэтане, замоўчваючы гісторыю астатніх частак цяперашняга гораду, іншыя, наадварот, завуць Нью-Ёркам месца, якія падчас апісваемых падзеяў так ня зваліся.
- ^ «The New Jersey Colony». MrNussbaum.com.
- ^ «Kingston Discover 300 Years of New York History Dutch colonies». National Park Service, U.S. Department of the Interior.
- ^ Ira Rosenwaike (1972). «Population history of New York City». p.55.
- ^ Насо (Nassau) не ўваходзіць у горад Нью-Ёрк
- ^ Burns, Ric (August 22, 2003). «The Center of the World – New York: A Documentary Film (Transcript)». PBS.
- ^ Christopher Effgen (September 11, 2001). «New York Crime Rates 1960–2009». Disastercenter.com.
- ^ «2008 9/11 Death Toll». Associated Press. July 2008.
- ^ Les Christie (June 29, 2007). «New Yorkers are Top Transit Users». CNNMoney.com (Cable News Network).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нью-Ёрк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт гарадзкой адміністрацыі
- Афіцыйны турыстычны сайт
- Нью-Ёрк на бачыне Open Directory Project.
- Мапа гораду
|
|||||