Джэксанвіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: 30°19′ пн. ш. 81°39′ з. д. (G)(O)


Джэксанвіль
Панарама Джэксанвілю
Сьцяг
Мянушка: Там, дзе пачынаецца Флорыда
Першыя згадкі 1791
Плошча 2264,5 км² км²
Насельніцтва
 - з прыгарадамі
 - шчыльнасьць
794 555
1 348 381
404,89/км²
Тэлефонны код +1 904
Геаграфічныя каардынаты 30°19′ пн. ш. 81°39′ з. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
EST (UTC-5)
EDT (UTC-4)
Штат Флорыда
Мэр Джон Пэйтан
Месцазнаходжаньне Джэксанвілю

Джэксанвіль (па-ангельску: Jacksonville) — самы густанаселены горад у амэрыканскім штаце Флорыда і трынаццаты па колькасьці насельніцтва горад у ЗША. Тэрытарыяльна належыць да акругі Дзювал. З 1968 году горад і акруга маюць адзінае кіраваньне, у выніку чаго Джэксанвіль стаў самым буйным па тэрыторыі горадам у ЗША. Па зьвестках 2005 году, у самім горадзе пражывае каля 783 тысячаў жыхароў, а разам з навакольлямі больш 1,3 млн чалавек[1] [2].

Джэксанвіль разьмешчаны на паўночным усходзе штату Флорыда на берагах ракі Сэнт-Джонс, якая ўпадае ў Атлянтычны акіян у 30 кілямэтрах ад цэнтральнай часткі гораду ніжэй па плыні. Селішча Коўфард (Cowford), будучы Джэксанвіль, паўстала ў 1791 годзе і сваю першапачатковаю назву атрымала дзякуючы броду ў вузкім месцы ракі, які выкарыстоўваўся для пераправы хатняга быдла (cow — карова, ford — брод). У 1822 годзе горад атрымаў сваё сучаснае імя ў гонар Эндру Джэксана, першага губэрнатара Флорыды і пасьля сёмага прэзыдэнта ЗША.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першае селішча, празванае Осачыт (Ossachite), зьявілася на гэтым месцы каля 6 тысячаў гадоў назад, у ім жылі індзейцы племені Тымукуа (Timucua).

Эўрапейцы ўпершыню зьявіліся на месцы гораду ў 1562 годзе, калі францускі дасьледчык гугенот Жан Рыбо ўпершыню высадзіўся і нанёс на мапе раку Сэнт-Джонс. А праз два гады пад пачаткам іншага француза Рэнэ дэ Ладаніру тут было заснаванае першае эўрапейскае селішча — форт Кэралайн (Fort Caroline).

Тэрыторыя Флорыды ўвайшла пад юрысдыкцыю ЗША ў 1821 годзе, і ўсьлед за гэтым горад атрымаў сваё сучаснаснае імя ў гонар Эндру Джэксана, першага губэрнатара Флорыды і сёмага прэзыдэнта ЗША. 9 лютага 1832 году Заканадаўчая рада Флорыды ўхваліла стварэньне гарадзкой управы.

Падчас грамадзянскай вайны ў ЗША ў 18611865 гадах Джэксанвіль стаў асноўным пастаўшчыком ялавічыны і сьвініны для войскаў Канфэдэрацыі. Горад быў блякаваны паўночнікамі і пераходзіў з рук у рукі некалькі разоў. Хоць значных баявых дзеяньняў на тэрыторыі гораду не праводзілася, да канца вайны ён прыйшоў у стан значнай дэзарганізацыі.

У часы рэканструкцыі (18671877) і «пазалочанага стагодзьдзя» (18701898) Джэксанвіль і разьмешчаны па суседзтве горад Сэнт-Огасьцін сталі папулярнымі зімовымі курортамі для багатых і знакамітых пэрсон. Наведвальнікі прыбывалі сюды на параходах, а пазьней па чыгунцы. Да канца стагодзьдзя, аднак, струмень турыстаў крыху паменшыўся з-за ўспышак амарыльнай (жоўтай) ліхаманкі, а таксама з-за таго, што чыгунка была пракладзеная далей на поўдзень паўвострава і частка турыстычных струменяў перамясьцілася туды.

2 траўня 1901 году ў цэнтральнай частцы гораду здарыўся буйны пажар, які распачаўся на валаконнай фабрыцы. Гэты пажар стаў адным з самых буйных здарэньняў з катастрафічнымі наступствамі ў гісторыі штата, у выніку быў зьнішчаны дзелавы цэнтар і каля 10 000 чалавек засталіся без прытулку. У рэканструкцыі горада, якая доўжылася з 1901 па 1912 гады, было адноўлена больш за 13 000 будынкаў, большай часткай пад кіраўніцтвам вядомага нью-ёркскага архітэктара Генры Клута.

У 1910-я гады горад стаў папулярным сярод кінематаграфістаў, якіх прыцягвалі цёплы клімат, экзатычныя краявіды, блізкасьць чыгункі і танная працоўная сіла. За дзесяцігодзьдзе ў горадзе разьмесьціліся больш за 30 кінастудый нямога кіно, за што ён быў празваны «зімовай сталіцай сусьветнага кінематографу». Аднак са зьяўленнем Галівуду цэнтар кінавытворчасьці ў выніку перамясьціўся туды.

У гэтыя жа гады Джэксанвіль стаў буйным банкаўскім і страхавым цэнтрам, тут сталі квітнець такія кампаніі, як Barnett National, Atlantic National, Florida National, Prudential, Gulf Life, Afro-American Insurance, Independent Life і American Heritage Life. Падчас Другой сусьветнай вайны ў раёне гораду былі разьмешчаныя тры ваенна-марскія базы, і ВМС ЗША сталі адной з эканамічных рухаючых сілаў гораду і буйным працадаўцам. Пасьля заканчэньня вайны горад стаў пакутаваць ад нэгатыўных наступстваў хуткай урбанізацыі гарадоў за кошт сельскай мясцовасьці. У выніку галасаваньня ў 1968 годзе муніцыпалітэты горада і акругі былі аб'яднаныя, у выніку чаго па занятай тэрыторыі горад стаў найбуйнейшым горадам у кантынэнтальнай частцы ЗША.

У цяперашні час горад пакутуе ад вялікай колькасьці цяжкіх злачынстваў — за апошнія 17 гадоў горад 12 раз станавіўся лідэрам па колькасьці забойстваў[3].

[рэдагаваць] Геаграфія і клімат

[рэдагаваць] Геаграфія

Цэнтральная частка гораду

Горад Джэксанвіль разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы штата Флорыда, ЗША. Паводле зьвестак Бюро перапісу ЗША, плошча горада складае 2264,5 км², зь якіх 1962,4 км² належаць да сушы і 302,1 км² (13,34 %) да воднай паверхні.

[рэдагаваць] Клімат

Клімат у Джэксанвілі вільготны субтрапічны, мяккі ўзімку і сьпякотны ўлетку. Сярэднегадавыя высокія тэмпэратуры вагаюцца ў межах 18-33 °C[4]. Самая высокая вядомая тэмпэратура +43 °C была зафіксаваная 21 ліпеня 1942 году, самая нізкая -14 °C 21 студзеня 1985 году. Улетку ў вячэрнія гадзіны часта здараюцца навальніцы — гэта адбываецца з-за моцнага нагрэву зямлі і вады ў камбінацыі з высокай вільготнасьцю. Узімку здараюцца маразы, але як правіла такія пэрыяды недоўгачасовыя. Рэдка выпадае сьнег, але звычайна ён растае яшчэ ў паветры.

Джэксанвіль у меншай ступені ў параўнаньні зь іншымі гарадамі Флорыды пакутуе ад ураганаў. Прамы ўдар стыхіі быў зафіксаваны толькі аднойчы ў 1871 годзе, аднак за ўвесь час больш 12 разоў было абвешчана штармавое папярэджаньне ў сувязі з рухам праз тэрыторыю штата ўраганаў з боку Мэксыканскага заліву[5]. Самая вялікая шкода была зафіксаваная ў 1964 годзе, калі эпіцэнтар урагану Дора прайшоў крыху паўднёвей праз горад Сэнт-Огасьцін. Сіла ветравея складала 177 км/гадзіна, што дало падставу прысвоіць урагану другую катэгорыю па пяцібальнай шкале Сафіра-Сімпсана.

Колькасьць ападкаў у сярэднім складае 1320 мм у год, найбольшае іх колькасьць выпадае з чэрвеня па верасень.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ http://www.census.gov/popest/cities/files/SUB-EST2005-all.csv
  2. ^ http://www.census.gov/population/www/estimates/metropop/table01.xls
  3. ^ http://www.sptimes.com/2006/08/09/State/Florida_briefly.shtml
  4. ^ http://www.climate-zone.com/climate/united-states/florida/jacksonville/
  5. ^ http://www.hurricanecity.com/city/jacksonville.htm

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Джэксанвільсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады