Мэмфіс (Тэнэсі)
| Мэмфіс | |||||
| Memphis | |||||
|
|||||
| Штат: | Тэнэсі | ||||
| Плошча: | 763,4 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
677 272 898,6 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-6 UTC-5 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 35°07′03″ пн. ш. 89°58′16″ з. д. / 35.1175° пн. ш. 89.97111° з. д.Каардынаты: 35°07′03″ пн. ш. 89°58′16″ з. д. / 35.1175° пн. ш. 89.97111° з. д. | ||||
|
Мэмфіс на мапе ЗША
Мэмфіс
|
|||||
| http://www.memphistn.gov/ | |||||
Мэмфіс (па-ангельску: Memphis) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых эканамічных цэнтраў поўдня краіны. Разьмешчаны на паўднёвым-захадзе штата Тэнэсі ў акрузе Шэлбі на левым беразе ракі Місысыпі, пры ўпадзеньні ў яе ракі Ўолф. Па стане на 2006 год насельніцтва горада складала 670 902 чалавекі, што робіць Мэмфіс самым буйным горадам штата, другім у паўднёва-ўсходнім рэгіёне, дзе саступае толькі Джэксанвілу, і 19-м у ЗША[1].
Аглямэрацыя Мэмфіса, уключае ў сябе акругі, акрамя тых знаходзяцца ў штаце Тэнэсі, таксама і ў штатах Місысыпі й Арканзас, мае насельніцтва ў 1 280 533 чалавекі. Гэта робіць аглямэрацыю Мэмфіса другой па велічыні ў штаце Тэнэсі. Больш за яе толькі аглямэрацыя горада Нэшвіла.
Мэмфіс ёсьць самым «малады» з чатырох найбуйнейшых гарадоў штата, як то Ноксвіла, Чатанугі й Нэшвіла. Жыхары Мэмфіса называюцца мэмфійцамі, а рэгіён, у якім знаходзіцца Мэмфіс, — Цэнтральным Поўднем.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Да прыбыцьця эўрапейцаў на тэрыторыі, дзе зараз разьмешчаны Мэмфіс, пражывала індзейскае племя чыкаса. Гішпанскі дасьледчык Эрнанда дэ Сота й два францускіх дасьледчыка Рэнэ Рабэр Кавалье і Сью дэ ля Сае былі першымі, хто дасьледаваў тэрыторыю Мэмфіса[2].
Геаграфія [рэдагаваць]
Мэмфіс разьмешчаны на паўднёвым-захадзе Тэнэсі. Паводле дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, горад мае агульную плошчу 763,4 км², зь якіх 723,4 км² ёсьць зямля й 40,0 км² або 5,24%, вада.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ US Census Bureau.
- ^ Tennessee Encyclopedia of History and Culture - Fort Prudhomme and La Salle. Tennesseeencyclopedia.net.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэмфіс (Тэнэсі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||