Лас-Вэгас
| Лас-Вэгас | |||||
|
|||||
| Штат: | Нэвада | ||||
| Акруга: | Кларк | ||||
| Мэр: | Оскар Б. Ґудман | ||||
| Плошча: | 340 км² | ||||
| Насельніцтва: | 545 147 | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-8 UTC-7 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 36°10′30″ пн. ш. 115°08′11″ з. д. / 36.175° пн. ш. 115.13639° з. д.Каардынаты: 36°10′30″ пн. ш. 115°08′11″ з. д. / 36.175° пн. ш. 115.13639° з. д. | ||||
|
Лас-Вэгас на мапе Нэвады
Лас-Вэгас
|
|||||
Лас-Вэгас (па-ангельску: Las Vegas) — горад на захадзе ЗША ў штаце Нэвада. Цэнтар турызму і забаваў агульнанацыянальнага значэньня. Вядомы, як «горад заганаў» і цэнтар забаваў, які мае казіно, дыскатэкі, гульнявыя аўтаматы.
Горад быў заснаваны 15 траўня 1905 году. Горад доўгі час зьяўляўся асноўным пунктам дазапраўкі і адпачынку цягнікоў, цяпер жа назоў гораду асацыюецца з электратэхнічнай прамысловасьцю і міжнародным аэрапортам.
Лас-Вэгас стаў найболей вядомы дзякуючы гісторыі, якая здарылася 19 траўня 1931 году. На тэрыторыі штату Нэвада былі дазволеныя азартныя гульні. Лібэральнае заканадаўства стала прыцягваць людзей да гульняў. Ужо да 1940 году налічвалася амаль 9 тысяч гульцоў, а праз 20 гадоў колькасьць іх вырасла да 64 тысяч. З тых часоў, казіно сталі ўсё больш зьяўляцца на вуліцах Лас-Вэгасу. Самым першым лічыцца El Rancho, якое, на жаль, да нашых дзён не захавалася. Цяпер гэты бізнэс лічыцца адною з асноўных крыніц прыбыткаў Лас-Вэгасу.
У горадзе мноства розных славутасьцяў, такіх як танцуючыя фантаны гатэля «Беладжыё», Плаціна Гувэра, копія Эйфэлевай вежы, гатэля «Парыж» і іншых.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лас-Вэгас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||