Дэтройт
| Дэтройт | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 24 ліпеня 1701 | ||||
| Штат: | Мічыган | ||||
| Мэр: | Кўэйм Кілпатрык | ||||
| Плошча: | 9453 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
886 675 2647 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-6 UTC-5 |
||||
| Тэлефонны код: | 313 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 42°19′53″ пн. ш. 83°02′45″ з. д. / 42.33139° пн. ш. 83.04583° з. д.Каардынаты: 42°19′53″ пн. ш. 83°02′45″ з. д. / 42.33139° пн. ш. 83.04583° з. д. | ||||
|
Дэтройт на мапе Мічыгану
Дэтройт
|
|||||
| http://www.ci.detroit.mi.us | |||||
Дэтро́йт (па-ангельску: Detroit, ад францускага: de’troit — «праліў», мянушка: Горад матораў) — горад на поўначы ЗША, у штаце Мічыган. Месьціцца на рацэ Дэтройт, на мяжы з Канадай. Насельніцтва 951,3 тысяч жыхароў (2000), з прыгарадамі 4,4 мільёнаў жыхароў. Заснаваны 24 ліпеня 1701 году францускімі гандлярамі. Зьяўляецца буйным аўтапрамысловым цэнтрам.
Дэтройт і яго навакольле — адзін з найважнейшых цэнтраў расьсяленьня амэрыканцаў арабскага паходжаньня. У аддзяленьні Ўнівэрсытэту Штату Мічыган у дэтройцкім прыгарадзе Дырбарн працуе цэнтар па араба-амэрыканазнаўстве[1]. Сярод мусульманскага насельніцтва Злучаных Штатаў, ды і іншых аматараў усходніх прысмакаў, Дэтройт — і асабліва Дырбарн — славіцца сваёй баклавой.[2]
Зьмест |
[рэдагаваць] Эканоміка
У Дэтройце разьмешчаныя штаб-кватэра General Motors, Ford Motor Company (у суседнім Дырбарне) і адна зь дзьвюх штаб-кватэраў DaimlerChrysler у Обурн-Хілз (іншая знаходзіцца ў нямецкім Штутгарце).
[рэдагаваць] Музыка
Дэтройт прызнаны горадам, дзе нарадзілася тэхна-музыка. Рэп-выканаўца Эмінэм таксама родам з прадмесьцяў Дэтройту.
[рэдагаваць] Спорт
Дэтройт зьяўляецца адным зь некалькіх гарадоў ЗША, у якім ёсьць каманды чатырох галоўных спартовых лігаў Паўночнай Амэрыкі (НХЛ, НБА, НФЛ, МЛБ).
| Клюб | Ліга | Стадыён | Заснаваны | Перамогі |
|---|---|---|---|---|
| Дэтройт Лаенс | NFL Амэрыканскі футбол | «Ford Field» | 1930 | 4 (НФЛ), 0 (Супэр Боўл) |
| Дэтройт Пістанз | NBA Баскетбол | «The Palace of Auburn Hills» | 1941 | 2 (НБЛ), 3 (НБА) |
| Дэтройт Рэд Ўінгз | NHL Хакей | «Joe Louis Arena» | 1926 | 10 |
| Дэтройт Шок | WNBA Баскетбол | «The Palace of Auburn Hills» | 1998 | 2 |
| Дэтройт Тайгерс | MLB Бэйсбол | «Comerica Park» | 1894 | 4 |
[рэдагаваць] Гарады-пабрацімы
- Чунцын, Кітай
- Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
- Кітве, Замбія
- Менск, Беларусь
- Насаў, Багамы
- Таёта, Японія
- Турын, Італія
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дэтройт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| 50 гарадоў ЗША паводле насельніцтва | |
|---|---|
|
Нью-Ёрк · Лос-Анджэлес · Чыкага · Г’юстан · Філадэлфія · Фінікс · Сан-Антоніё · Сан-Дыега · Далас · Сан-Хасэ · Дэтройт · Індыянапаліс · Джэксанвіль · Сан-Францыска · Каламбус · Люізўіль · Остын · Мэмфіс · Балтымар · Форт Ворз · Шарлота · Эль Паса · Мілуокі · Нэшвіл · Сіетл · Бостан · Дэнвэр · Вашынгтон · Лас-Вэгас · Портлэнд · Аклагома-Сіці · Туксан · Альбукерке · Лонг Бізун · Атланта · Фрэсна · Сакрамэнта · Новы Арлеан · Кліўлэнд · Канзас-Сіці · Мэса · Вірджынія Бізун · Амаха · Оклэнд · Тульса · Маямі · Ганалулу · Мінэапаліс · Каларада-Спрынгс · Арлінгтон
|
|
