Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя (па-ангельску: National Basketball Association, NBA) — прэм'ер-ліга сусьветнага баскетболу і адна з галоўных спартовых арганізацый Паўночнай Амэрыкі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Ліга была заснаваная 6 чэрвеня 1946 году ў Нью-Ёрку і першапачаткова звалася Basketball Association of America (BAA). Яна складалася з 2 дывізіёнаў, у яе ўваходзіла 11 каманд: Boston Celtics, Chicago Stags, Cleveland Rebels, Detroit Falcons, New York Knickerbockers, Philadelphia Warriors, Pittsburgh Ironmen, Providence Steamrollers, St Louis Bombers, Toronto і Washington Capitols. У 1949 году пасьля зьліцьця з 6 клюбамі Нацыянальнай баскетбольнай лігі атрымала цяперашнюю назву. Пасьля чаго ў НБА стала 17 каманд, якія былі падзеленыя на 3 дывізіёна. У 1950 6 каманд: Anderson Packers, Chicago Stags, Denver Nuggets, Sheboygan Redskins, St Louis Bombers і Waterloo Hawks вышлі з НБА (11 клюбаў, 2 дывізіёна). У 1976 годзе ў НБА уступілі 4 клюба Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі.
Цяпер НБА ўключае ў сябе 30 прафэсійных клюбаў ЗША і Канады. Каманды падзеленыя на дзьве канфэрэнцыі: Заходнюю і Ўсходнюю, у кожнай зь якіх па тры дывізіёна.
У лютым праводзіцца Матч усіх зорак, у якім прымаюць удзел гульцы, вылучаныя галасаваньнем заўзятараў. Па завяршэньні рэгулярнага чэмпіянату НБА па 8 лепшых камандаў ад кожнай канфэрэнцыі выходзяць у плэй-оф. Пераможцы Заходняй і Ўсходняй канфэрэнцый сустракаюцца ў фінале і выяўляюць чэмпіёна НБА.
У чэрвені ліга праводзіць драфт, на якім каманды могуць папоўніць свае шэрагі гульцамі. Прыняць удзел у драфце можа любы гулец, які дасягнуў 17-гадовага ўзросту. З 1985 года праводзіцца драфт-лятарэя для вызначэньня чароднасьці выбару камандамі. Яна вызначае клюбы, якія будуць выбіраць на драфце першымі. Гэта залежыць ад выступу клюба ў мінулым сэзоне.
Клюбам дазволена абменьвацца правамі на выбар у драфце, за што атрымліваць альбо іншую пазыцыю ў чарзе, альбо гульцоў іншых камандаў.
[рэдагаваць] Каманды
[рэдагаваць] Усходняя канфэрэнцыя
[рэдагаваць] Атлянтычны дывізіён
[рэдагаваць] Цэнтральны дывізіён
[рэдагаваць] Паўднёва-ўсходні дывізіён
[рэдагаваць] Заходняя канфэрэнцыя
[рэдагаваць] Паўночна-заходні дывізіён
[рэдагаваць] Ціхаакіянскі дывізіён
[рэдагаваць] Паўднёва-заходні дывізіён
[рэдагаваць] Спасылкі
| Спартыўныя лігі Паўночнай Амерыкі |
|---|
| NBA | WNBA | NHL | NFL | MLB |MLS |

