Баскетбол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Баскетбольны мяч

Баскетбо́л — гульня, прыдуманая амэрыканскім выкладчыкам Джэймсам Нэйсьмітам 21 сьнежня 1891 году. У гульні прымаюць удзел дзьве каманды, на полі адначасова знаходзяцца па 5 чалавек з кожнай каманды. Задача каманды — закінуць мяч у кошык суперніка.

За адно трапленьне можа быць залічаная розная колькасьць пунктаў:

  • 1 пункт — са штрафной лініі;
  • 2 пункты — кідок зь сярэдняй або блізкай дыстанцыі;
  • 3 пункты — кідок з-за 3-пунктавай лініі (6 м 75 см — у Эўропе; 7 м 75 см — у НБА).

Найбольшае разьвіцьцё гульня атрымала ў ЗША, дзе быў арганізаваны адзін з наймацнейшых баскетбольных чэмпіянатаў — чэмпіянат Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА). Баскетбол уваходзіць у праграму Алімпійскіх гульняў з 1936 году. Джэймс Нэйсьміт быў там у якасьці госьця. У Эўропе праводзяцца міжнародныя клубныя спаборніцтвы, у прыватнасьці Эўраліга ULEB, Кубак FIBA, Кубак выкліка.

[рэдагаваць] Гісторыя

Узімку 1891 году студэнты каледжа Моладзевай хрысьціянскай асацыяцыі з Спрынгфілду, штат Масачусэтс, проста зьнемагалі ад нуды на занятках фізычнага выхаваньня, змушаныя выконваць бясконцыя гімнастычныя практыкаваньні, якія лічыліся ў той час ледзь не адзіным сродкам прылучэньня моладзі да спорту. Аднастайнасьці такіх заняткаў неабходна было тэрмінова пакласьці канец, занесьці ў іх сьвежую брую, якая здольная была бы задаволіць спаборніцкія патрэбнасьці моцных і здаровых маладых людзей.

Выхад з тупіковага становішча знайшоў сьціплы выкладчык каледжа Джэймс Нэйсьміт. У сьнежні таго ж году ён прывязаў два кошыка з-пад пэрсікаў да парэнчаў балкона спартовай залы і, падзяліўшы васемнаццаць студэнтаў на дзьве каманды, прапанаваў ім гульню, сэнс якой зводзіўся да таго, каб закінуць большую колькасьць мячоў у кошык супернікаў. Пачатак быў пакладзены. Ці мог тады доктар Нэйсьміт меркаваць, якая вялікая будучыня чакае яго стварэньне?

Цалкам прагматычна названая «баскетболам» (па-ангельску: basket — кошык, ball — мяч) гульня, вядома, толькі падалена нагадвала тое фэерычнае відовішча, якое вядомае нам пад гэтым імем сёньня. Вядзеньня мяча не існавала, гульцы толькі перакідалі яго адзін аднаму, стоячы на месцы, і імкнуліся затым закінуць у кошык, прычым выключна аберуч зьнізу або ад грудзей, а пасьля ўдалага кідку адзін з гульцоў залазіў на прыстаўленую да сьцяны лесьвіцу і здабываў мяч з кошыка. З сучаснага пункта погляду дзеяньні камандаў здаліся бы нам млявымі і затарможанымі, аднак мэтай доктара Нэйсьміта было стварыць гульню менавіта калектыўную, у якую можна было бы залучыць адначасова вялікую колькасьць ўдзельнікаў, і гэтай задачы яго вынаходніцтва адказвала ў поўнай меры.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Баскетболсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады