Стральба з лука

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Спаборніцтвы па стральбе з лука

Стральба з лука — від спорту, а таксама мастацтва або практычнае ўменьне па стральбе ў цэль (альбо на адлегласьць) з выкарыстаньнем лука й стрэлаў.

Гістарычныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастацтва стральбы з лука ўзьнікла ў эпоху позьняга палеаліту альбо раньняга мэзаліту. Самыя старыя знаходкі, зьвязаныя са стральбой з лука, датуюцца VIII—IX стагодзьдзямі да нашай эры. Гістарычна стральба з лука выкарыстоўвалася для паляваньня й баявых дзеяньняў. Лук выкарыстоўваўся з такой мэтай практычна паўсюдна. Адзіным рэгіёнам, дзе мастацтва стральбы з лука не было вядомае да XIX стагодзьдзя, зьяўляецца Аўстралія й Акіянія. У буйных баявых дзеяньнях лук апошні раз выкарыстоўваўся ў пачатку XIX стагодзьдзя.

Спартыўныя спаборніцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спаборніцтвы па стральбе стрэламі па мішэнях — адзін з найбольш старажытных відаў спорту. Мэта — трапіць у мішэнь найбліжэй да яе цэнтру. Страляюць са спартыўнага лука, які складаецца з дрэўка (драўлянае, мэталічнае, з сынтэтычных матэрыялаў або камбінаванае) і цецівы (сынтэтычныя валокны). Маса лука ў мужчынаў 22 кг, у жанчынаў каля 15 кг. Страла — драўляны, мэталічны ці плястмасавы стрыжань з наканечнікам і апярэньнем. Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 30, 50, 70 і 90 м для мужчынаў і 30, 50, 60 і 70 м для жанчынаў. Дыямэтар мішэні 80 і 122 см.

Спаборніцтвы па стральбе з лука вядомыя з XV ст. (Швайцарыя). Міжнародная фэдэрацыя заснаваная ў 1931. Чэмпіянаты сьвету праводзяцца з 1931 (штогод, з 1960 праз год), Эўропы — з 1968, у асабістым і камандным заліках. У праграме Алімпійскіх гульняў — з 1904.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стральба з лука // БЭ ў 18 т. Т. 15. — Мн., 2002.
  • Ford, Horace (1887) The Theory and Practice of Archery London: Longmans, Green

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]