Гандбол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гульня на Кубак Шлекера (2007). Сустракаюцца клюбы Хандбольд і Гумэрсбах

Гандбо́лкамандная гульня зь мячом 7 на 7 гульцоў (па 6 палявых і брамнік у кожнай камандзе). Гуляюць у зачыненых памяшканьнях на пляцоўцы памерамі 40х20 м круглым надзіманым мячом памерамі 58—60 см у акружнасьці і вагай 425—475 г у мужчын і 54—56 см у акружнасьці і вагай 325—375 г у жанчын. Гульня складаецца зь дзьвюх паловаў па 30 хвілін кожная («бруднага» часу; сэкундамэр у гандболе спыняецца толькі падчас тайм-аўтаў, тэхнічных паўзаў) зь перапынкам паміж таймамі 10 хвілін. Мэта гульні — закінуць як мага больш мячоў у вароты (3х2 м) суперніка. Пры гэтым пры кідку нельга заступаць за лінію, якая абмяжоўвае 6-мэтровую зону перад варотамі. Нічыя ў гандболе дапушчаецца, але ў некаторых выпадках, напрыклад, на турнірах з выбываньнем, у выпадку нічыйнага зыходу ў асноўны час, прызначаецца дадатковы тайм (2 па 5 хвілін); калі і ён не выяўляе пераможцу, прызначаецца другі дадатковы тайм; калі ён таксама сканчаецца зь нічыйным вынікам, то каманды прабіваюць пэнальці — па 5 кідкоў з 7-мэтровай адзнакі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Гандболсховішча мультымэдыйных матэрыялаў