Брамнік
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
У шматлікіх гульнявых камандных выглядах спорту брамнік або галкіпэр (ад па-ангельску: goalkeeper) — гэта гулец, абавязкам якога зьяўляецца абараняць свае брамы, гэта значыць не даваць камандзе суперніка забіць гол. Звычайна існуюць спэцыяльныя правілы, якія адносяцца толькі да брамнікаў. Брамнікі часта носяць дадатковае экіпіяваньне.
Зьмест |
[рэдагаваць] Брамнікі ў розных відах спорту
[рэдагаваць] Футбол
У футболе брамнік можа дакранацца да мяча рукамі ў межах сваёй штрафной плошчы. Брамавая форма павінна адрознівацца ад формы іншых гульцоў каманды, а таксама гульцоў каманды суперніка і судзьдзяў. Брамнік носіць спэцыяльныя пальчаткі, якія дазваляюць яму лепш трымаць мяч і змякчаюць ўдары. Брамнік, які пакінуў штрафную плошчу, лічыцца звычайным гульцом.
| Пазыцыі гульцоў у футболе | |
|---|---|
| Брамнік | Абаронца | Паўабаронца | Нападнік | |
[рэдагаваць] Хакей зь мячом
У хакеі зь мячом брамнік гуляе без клюшкі ў межах штрафной плошчы (паўкруга радыюсам 17 м). Касьцюм брамніка па колеры павінен адрознівацца ад касьцюма астатніх гульцоў каманды. Брамніку дазваляецца для засьцярогі ад удараў пры падзеньні й прамым трапленьні мяча апранаць ахоўнае экіпіяваньне, а таксама спэцыяльныя шчыткі, шчыльна абліпальныя ногі. Для абароны пэндзляў дазваляецца апранаць спэцыяльныя пальчаткі, але пальцы пальчатак брамніка павінны быць падзеленыя й не павінны мець паміж сабой перапонак або пастак. Дазваляецца на пальчатку наляпляць пласт губкі, паралона або іншага матэрыялу, не павялічваючы іх памераў. Брамнік таксама павінен быць на каньках і ў шлеме. Выкарыстаньне брамнікам ахоўнай маскі зьяўляецца абавязковым.
[рэдагаваць] Хакей з шайбай
У хакеі з шайбай брамнік носіць спэцыяльнае экіпіяваньне, якое складаецца з маскі, шчыткоў, пасткі й спэцыяльнай клюшкі. Брамнік можа прыціскаць шайбу да лёду або заціскаць яе ў пастцы, каб спыніць гульню. Напад на брамніка гульцамі каманды суперніка лічыцца парушэньнем.
[рэдагаваць] Хакей на траве
У хакеі на траве брамнік носіць ахоўнае экіпіяваньне й яму дазваляецца адбіваць мяч любой часткай цела.
[рэдагаваць] Воднае пола
У водным пола брамнік можа чапаць мяч двума рукамі, дакранацца крысо басэйна й ўдараць мяч кулаком на адлегласьці 4-х мэтраў ад варот. Таксама брамнік можа забіваць галы, аднак яму пры гэтым забараняецца пераплываць на чужую палову поля.

