Футбол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Футбол

Футбол — найбольш папулярны[1][2][3][4] ў сьвеце від спорту. Назва з ангельскай перакладаецца як «нажны мяч».

У футбол гуляюць дзьве каманды, гульцы кожнай зь якіх спрабуюць патрапіць мячом у браму суперніка (забіць гол). Перамагае тая зь дзьвюх камандаў, якая заб’е болей галоў. Асобная гульня ў футбол завецца матчам.

Зьмест

Правілы [рэдагаваць]

Правілы футбола рэгулююцца FIFA. На цяперашні момант дзейнічаюць правілы з 17 пунктаў і колькасных дадаткаў. Дакладныя правілы, якія дзейнічаюць на сёньняшні дзень, можна знайсьці на сайце FIFA[5]. Распрацоўкай правілаў і дадаткаў займаецца IFAB.

Асноўныя правілы [рэдагаваць]

Каманды-суперніцы складаюцца зь ня болей чым 11 гульцоў, зь якіх 10 — палявыя і 1 — брамнік. У часе матча кожная каманда можа замяніць да трох гульцоў, прычым гульцы, якіх замянілі, больш ня могуць выйсьці на поле. Матч ня можа пачацца або працягвацца, калі ў якой-небудзь камандзе меней за 7 гульцоў.

Поле — прастакутнае (даўжыня: ад 100 да 110 м; шырыня: ад 64 да 75 м), падзеленае ўпоперак на дзьве роўныя часткі. У супрацьлеглых канцах поля знаходзяцца брамкі камандаў (шырыня: 7.32 м, вышыня: 2.44 м). На полі таксама разьмячаюцца штрафныя пляцоўкі каля брамак і круг у цэнтры поля. У часе гульні мяч павінен заставацца ў плошчы поля.

Гуляюць скураным (альбо з падобнага матэрыялу) мячом сфэрычнай формы, дыямэтрам ад 68 да 70 см, вагой ад 410 да 450 г.

Матч вядзе рэфэры, рашэньні якога зьяўляюцца канчатковымі ў час гульні. Яму дапамагаюць памочнікі рэфэры, якія сочаць за афсайдамі, за тым, калі мяч пакідае поле, за тым, ці быў забіты гол і інш.

Матч доўжыцца намінальна два пэрыяды па 45 хвілін, да якіх рэфэры можа дадаць дадатковы час (у выпадку заўважных спыненьняў гульні на працягу асноўнага часу). Пэрыяды падзяляе 15-хвілінны перапынак.

Трапленьне мяча ў плошчу брамкі лічыцца голам.

Брамнік мае права лавіць мяч у рукі у сваёй штрафной пляцоўцы. Астатнія гульцы і брамнік па-за межамі штрафной пляцоўцы ня маюць права датыкацца мяча рукамі.

Гульцы ня маюць права адбіраць мяч з выкарыстаньнем сілавых прыёмаў. У выніку, калі гулец парушае правілы па-за межамі сваёй штрафной пляцоўкі, пацярпелая каманда атрымлівае права на штрафны ўдар. У выніку парушэньня ў штрафной, пацярпелая каманда атрымлівае права на пэнальці (асобны ўдар з адлегласьці ў 11 мэтраў у брамку, якую абараняе толькі брамнік). За парушэньні рэфэры можа вынесьці папярэджаньне (жоўтая картка), альбо выдаліць гульца (чырвоная картка). Дзьве жоўтыя карткі аўтаматычна выклікаюць выдаленьне.

Лічыцца, што гулец знаходзіцца ў афсайдзе (па-за гульнёй), калі бліжэй да рамкі суперніка за яго толькі адзін гулец супрацьлеглай каманды. Калі адзін з гульцоў перадае мяч (робіць пас) гульцу сваёй каманды, які знаходзіцца ў афсайдзе, гэта лічыцца парушэньнем.

Гісторыя [рэдагаваць]

Гульня, у якой мяч б’юць нагамі, існавала ў многіх краінах на працягу ўсёй гісторыі. Паводле дадзеных ФІФА, самыя раньнія формы гульні, для якой існуюць навуковыя доказы практыкаваліся пачынаючы з 2 і 3 стагодзьдзяў да нашай эры ў Кітаі[6]. Сучасныя правілі футбольнай асацыяцыі заснаваныя на правілох гульні ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, падчас намаганьняў па стандартызацыі самых розных формаў футболу, у які гулялі ў дзяржаўных школах Ангельшчыны. Гісторыя футбола ў Ангельшчыне ўзыходзіць з VIII стагодзьдзя[7].

Кембрыдзкія правілы, якія былі складзены ў Кембрыдзкім унівэрсытэце ў 1848 годзе, былі асабліва уплывовымі ў разьвіцьці гульні, у тым ліку яны зрабілі значны ўплыў на стварэньне правілаў футбольных асацыяцыяў.

У 1863 годзе ў Лёндане была створаная першая футбольная арганізацыя — FA (Футбольная асацыяцыя).

У 1904 годзе ў Парыжы была створаная Міжнародная футбольная асацыяцыя FIFA.

Варыянты [рэдагаваць]

У аматарскім ці дваравым футболе могуць ня дзейнічаць некаторыя правілы (напрыклад, можа быць меншая колькасьць гульцоў, абмежаваньні на поле і інш.).

Таксама існуюць такія папулярныя варыянты з сваімі правіламі, як футзал (футбол у памяшканьні) і пляжны футбол. У Беларусі з дапамогай апэратара мабільнай сувязі Velcom прапагандуецца трохбаковы футбол.

Значнымі тэмпамі разьвіваецца жаночы футбол.

Спаборніцтвы [рэдагаваць]

Самым значным спаборніцтвам па футболе зьяўляецца Чэмпіянат сьвету, які арганізуе FIFA. Ён праводзіцца кожныя 4 гады.

У Эўропе cамым значным спаборніцтвам зьяўляецца Чэмпіянат Эўропы, які UEFA праводзіць кожныя 4 гады.

Самым значным клюбным спаборніцтвам лічыцца Ліга чэмпіёнаў, якая праводзіцца штогод сярод клюбаў арганізацыяў UEFA.

Глядзіце таксама [рэдагаваць]

Арганізацыі [рэдагаваць]

Каманды [рэдагаваць]

Беларускі футбол [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ "Overview of Soccer". Encyclopædia Britannica.
  2. ^ Guttman, Allen (1993). "The Diffusion of Sports and the Problem of Cultural Imperialism".
  3. ^ Dunning, Eric (1999). "The development of soccer as a world game". Sport Matters: Sociological Studies of Sport, Violence and Civilisation.
  4. ^ Mueller, Frederick; Cantu; Van Camp, Steven (1996). "Team Sports". Catastrophic Injuries in High School and College Sports. Champaign: Human Kinetics. p. 57. ISBN 0-87322-674-7.
  5. ^ [Regulations of the game http://www.fifa.com/en/regulations/index.html]. FIFA.com
  6. ^ "History of Football". FIFA.
  7. ^ "History of Football – Britain, the home of Football". FIFA.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Футболсховішча мультымэдыйных матэрыялаў