Ліга чэмпіёнаў УЭФА
| Ліга чэмпіёнаў УЭФА UEFA Champions League |
|
| Заснаваны | 1992 (1955 у іншым фармаце) |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 32 (групавая стадыя) 76 або 77 (агулам) |
| Дзейны чэмпіён | |
| Найбольш пасьпяховы клюб | |
| Вэб-сайт | Афіцыйны сайт |
Ліга чэмпіёнаў УЭФА (па-ангельску: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі эўрапейскімі клюбамі пад эгідай УЭФА.
Са свайго першага сэзону 1955/1956 і да сэзону 1991/1992 спаборніцтва называлася Кубкам эўрапейскіх чэмпіёнаў. З сэзону 1992/1993 спаборніцтва атрымала свой цяперашні назоў і зьмяніла фармат, адступіўшыся ад алімпійскай сыстэмы на карысьць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уяўляюць зь сябе 3 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 групаў па 4 каманды, зь якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзьве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу Лігі Эўропы) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульня па сыстэме плэй-оф з матчамі на сваім і на чужым стадыёне з заканчэньнем у выглядзе фіналу з аднаго матчу на нэўтральным стадыёне.
Сьпіс найлепшых клюбаў у гэтым турніры ўзначальвае гішпанскі «Рэал», які атрымліваў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (уключна зь перамогай у Кубку чэмпіёнаў) 9 разоў. Сем разоў турнір выйграваў італьянскі «Мілян», 5 разоў — ангельскі «Лівэрпул», па 4 разы — нямецкая «Баварыя» (Мюнхэн) і нідэрляндзкі «Аякс» з Амстэрдаму.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ліга чэмпіёнаў УЭФА — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(анг.)
- Навіны футбольнай Лігі чэміёнаў па-беларуску
- UEFA CHAMPIONS LEAGUE RANKINGS AND MORE…
|
||||||||||||||||||||