Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2014 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2014 году прайшоў у Лісабоне на стадыёне «Эштадыю да Луш», дзе сустракаліся гішпанскія клюбы «Рэал» і «Атлетыка», прычым упершыню ў гісторыі спаборніцтва ў фінальным матчы сустрэліся каманды з аднаго гораду. Гэта быў 59-ы фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 22-і фінал у гісторыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Футбольны матч распачаўся ў суботу 24 траўня 2014 году. Пераможца Лігі чэмпіёнаў згуляе зь пераможцам Лігі Эўропы ў гульні за Супэркубак УЭФА ў 2014 годзе, а таксама згуляе ў паўфінале клюбнага чэмпіяната сьвету па футболе.

«Эштадыю да Луш»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Эштадыю да Луш»
Асноўны артыкул: Эштадыю да Луш

«Эштадыю да Луш» у 2004 годзе зьяўляўся адной з арэнаў чэмпіянату Эўропы па футболе, прымаў некалькі матчаў турніру, уключаючы фінальны матч паміж зборнымі Партугаліі і Грэцыі (0:1). Выбудаваны на месцы былога аднайменнага стадыёну, які зьмяшчаў у розныя гады ад 78 тысячаў да 120 тысячаў гледачоў. Зьяўляецца месцам правядзеньня хатніх матчаў футбольнага клюбу «Бэнфіка».

Перад гульнёй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былы гулец зборнай Партугаліі Луіш Фігу, які выйграў Лігу чэмпіёнаў у складзе футбольнага клюбу «Рэал» у 2002 годзе, быў названы ў якасьці пасла фінальнага матчу[1]. Пэрыяд ўсеагульнага продажу квіткоў доўжыўся з 10 па 21 сакавіка 2014 году. Квіткі былі даступныя ў чатырох коштавых катэгорыях: 70, 160, 280 і 390 эўра[2].

7 траўня 2014 году было абвешчана аб тым, што судзіць фінальны матч будзе 41-гадовы галяндзец Б’ёрн Кёйпэрс, для якога гэта будзе першы фінал Лігі чэмпіёнаў.

Матч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 траўня 2014
21:45
Рэал Сьцяг Гішпаніі 4:1 (д. ч.) Сьцяг Гішпаніі Атлетыка Эштадыю да Луш, Лісабон
Гледачоў: 60 976
Судзьдзя: Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды)
Рамас Забіў на хвіліне 90+3'
Бэйл Забіў на 110-й хвіліне 110'
Марсэлу Забіў на 118-й хвіліне 118'
Раналду Забіў на 120-й хвіліне 120' (пэн.)
Пратакол Гадын Забіў на 36-й хвіліне 36'
Бр 1 Ікер Касыльяс (к)
Аб 15 Даніель Карвахаль
Аб 4 Сэрхіё Рамас Папярэджаны на 27 хвіліне 27'
Аб 2 Рафаэль Варан Папярэджаны на 120+2 хвіліне 120+2'
Аб 5 Фабію Куэнтран Заменены 59'
ПА 19 Лука Модрыч
ПА 6 Самі Хэдыра Папярэджаны на 45+1 хвіліне 45+1' Заменены 59'
ПА 22 Анхэль Дзі Марыя
Нап 11 Гарэт Бэйл
Нап 9 Карым Бэнзэма Заменены 79'
Нап 7 Крыштыяну Раналду Папярэджаны на 120 хвіліне 120'
Запасныя:
Бр 25 Дыега Лёпэс
Аб 3 Пэпі
Аб 12 Марсэлу Папярэджаны на 118 хвіліне 118' Выйшаў на замену 59'
Аб 17 Альвара Арбэлёа
ПА 23 Іска Выйшаў на замену 59'
ПА 24 Асьер Ільярамэндзі
Нап 21 Альвара Марата Выйшаў на замену 79'
Трэнэр:
Карлё Анчэлёцьці
Бр 13 Тыбо Куртуа
Аб 20 Хуанфран Папярэджаны на 74 хвіліне 74'
Аб 23 Міранда Папярэджаны на 53 хвіліне 53'
Аб 2 Дыега Гадын Папярэджаны на 119 хвіліне 119'
Аб 3 Філіпэ Луіс Заменены 83'
ПА 8 Рауль Гарсія Папярэджаны на 27 хвіліне 27' Заменены 66'
ПА 5 Тыягу
ПА 14 Габі (к) Папярэджаны на 100 хвіліне 100'
ПА 6 Коке Папярэджаны на 86 хвіліне 86'
Нап 19 Дыегу Коста Заменены 9'
Нап 9 Давід Вільля Папярэджаны на 73 хвіліне 73'
Запасныя:
Бр 1 Даніель Арансубія
Аб 12 Тобі Альдэрвэйрэльд Выйшаў на замену 83'
ПА 4 Марыё Суарэс
ПА 11 Крыстыян Радрыгес
ПА 24 Хасэ Эрнэста Соса Выйшаў на замену 66'
ПА 26 Дыега
Нап 7 Адрыян Лёпэс Выйшаў на замену 9'
Трэнэр:
Дыега Сымэонэ

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]