Рэал Мадрыд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд
428px-Logo Real Madrid.png
Поўная назва Real Madrid Club de Fútbol
Мянушкі Los Merengues
Заснаваны 6 сакавіка 1902
Горад Мадрыд, Гішпанія
Стадыён Сант’яга Бэрнабэў
Умяшчальнасьць: 80 354
Прэзыдэнт Флярэнтына Пэрэс
Галоўны трэнэр Жазэ Маўрынью
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2011—2012 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Рэал Мадрыд (па-гішпанску: Real Madrid Club de Fútbol) — гішпанскі футбольны клюб, названы ФІФА найлепшым футбольным клюбам XX стагодзьдзя.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Заснаваньне [рэдагаваць]

Рэыл Мадрыд у 1905 годзе

Клюб заснаваны 6 сакавіка 1902 году братамі Падрасам і Хуліянам Паласіясамі пад назовам Madrid Football Club. 29 чэрвеня 1920 году кароль Гішпаніі прысвоіў клюбу тытул Каралеўскі, што па-гішпанску гучыць як Real. Адгэтуль сучасны назоў клюба — Real Madrid.

З моманту заснаваньня клюб стаў прэтэндаваць на лідэрства ў гішпанскім футболе: ужо ў 1903 годзе ён выйшаў у фінал Кубка краіны, аднак прайграў там «Атлетыку» зь Більбао. Зрэшты, празь некалькі гадоў ганаровы трафэй надоўга пераехаў у сталіцу: «Мадрыд» заваёўваў Кубак чатыры разы запар. Чэмпіянаты Гішпаніі сталі праводзіцца толькі з сэзону-1928/29, а да таго клюбы вызначалі наймацнейшых па рэгіёнах. «Мадрыд» (а з 1920 году - «Рэал») за гэты час першынстваваў у сталічнай акрузе 16 разоў.

Росквіт [рэдагаваць]

Да сярэдзіны 1950-х гадоў мінулага стагодзьдзя, калі ў Эўропе вырашылі стварыць кантынэнтальную фэдэрацыю, якая наладзіла бы рэгулярнае правядзеньне спаборніцтваў як клюбных, так і нацыянальных камандаў, мадрыдзкі «Рэал» не зьяўляўся галоўным аўтарытэтам у Гішпаніі. Але так здарылася, што якраз у той момант «Рэал» ізноў выйграў першынство, дзякуючы чаму стаў першым гішпанскім дэлегатам у Кубку чэмпіёнаў. З таго моманту «Рэал» зацьвердзіўся на эўрапейскай вяршыні на пяць гадоў. Посьпехам на міжнароднай арэне спадарожнічалі і перамогі ва ўнутраным чэмпіянаце, якіх у пэрыяд з 1954 па 1969 год набралася 12. Прычым на працягу паўтара дзясятка гадоў атрымлівалася так, што калі мадрыдцы дома і саступалі першынство, то абавязкова выйгравалі Кубак чэмпіёнаў. Такім чынам, яны стала ўдзельнічалі ў самым прэстыжным эўрапейскім турніры на працягу 15 гадоў запар, упершыню не патрапіўшы ў яго толькі ў 1970 годзе. У тую залатую эпоху ў «Рэале» бліскалі натуралізаваны аргентынец Альфрэда Ды Стэфана (лепшы футбаліст Эўропы-1957 і -1959), француз Раймон Капа (уладальнік «Залатога мяча»-1958), вугорац Фэранц Пушкаш (другі футбаліст Эўропы-1960), Франсіска Хента — шасьціразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў. У сярэдзіне 60-х кампанію «доўгажыхару» Хента складалі Хасэ Сантамарыя, Амансіё, Піры.

Але паступова, па меры сыходу ветэранаў, пераможныя традыцыі ў Эўропе былі згубленыя. Наступнага ўзьлёту прыйшлося чакаць амаль дваццаць гадоў, калі прыйшло новае пакаленьне на чале з Эміліё Бутрагеньё, найбліжэйшымі паплечнікамі якога былі Мічэл, Манола Санчыс, Марцін Васкес і Мігель Пардэса. Яны выйгралі два Кубкі УЭФА і пяць чэмпіянатаў запар.

1990-я гады [рэдагаваць]

Падмурак сёмага трыюмфу ў Кубку чэмпіёнаў заклаў Фабіё Капэла, які запрасіў у каманду Рабэрта Карласа, Зэедорфа, Міятавіча, Шукера, Пануччы. Яны нароўні з Раўлем, Ера, Рэдонда, Канісарэсам і прыйшэлым праз год Марыентэсам склалі касьцяк каманды, якая выйграла пад кіраўніцтвам Юпа Хэйнкеса Лігу чэмпіёнаў-1998. Праўда, ва ўнутраным першынстве фінішавалі толькі чацьвертымі, і Хэйнкес саступіў мейсца галяндцу Гусу Хідынку. Той заставаўся на пасту толькі да лютага 1999 году, пасьля чаго прызначылі валійца Джона Тошака, якога звольнілі ў лістападзе. Каманду давэрылі Вісэнтэ Дэль Боске, які правёў у клюбе практычна ўсю кар’еру. Становішча ў чэмпіянаце ён кардынальна ня выправіў («Рэал» з 8-га месца падняўся на 5-е), затое прывёў каманду да чарговага трыюмфу ў Лізе чэмпіёнаў.

Прэзыдэнцтва Пэрэса [рэдагаваць]

Дэйвід Бэкгэм і Зынэдын Зыдан у гульні за «сьмятанкавых»

Як раз у той год у «Рэале» новым прэзыдэнтам быў абраны амбіцыйны Флярэнтына Пэрэс, які вырашыў сабраць у «Рэале» ўсіх лепшых футбалістаў плянэты. Сваю дзейнасьць Пэрэс пачаў з нашумелай пакупкі партугальца Луіша Фігу ў «Барсэлёны» за рэкордныя 60 мільёнаў эўра. Праз год у шэрагі «Рэалу» ўліўся Зынэдын Зыдан, за якога заплацілі «Ювэнтусу» яшчэ больш — 76 мільёнаў. Яшчэ праз год зь «Інтэру» прыбыў Раналда, улетку 2003-га — Бэкгэм, 2004-га — Оўэн. Такім чынам, у сэзоне-2004/05 разам гулялі чатыры футбалісты, якія ганараваліся «Залатога мяча»: Раналда (лепшы футбаліст Эўропы-1997 і -2002), Зыдан (лепшы-1998), Фігу (лепшы-2000), Оўэн (лепшы-2001). Нядзіўна, што гэты збор зорак сталі зваць «Галяктыкас». Але грандыёзныя намеры Флярэнтына Пэрэса так і не ажыцьцявіліся. За пяць зь лішнім гадоў кіраваньня Пэрэса (ён склаў паўнамоцтвы ў лютым 2006-га) «Рэал» толькі двойчы станавіўся чэмпіёнам ды адзін раз выйграў Лігу Чэмпіёнаў.

Прэзыдэнцтва Кальдэрона [рэдагаваць]

Пасьля Флярэнтына Пэрэса прэзыдэнтам Рэала быў абраны Рамон Кальдэрон, стыль кіраўніцтва якога адрозьніваўся ад стылю папярэдніка. Кальдэрон не ставіў сваёй мэтай куплю лепшых гульцоў, хоць яго перадвыбарным абяцаньнем была купля Крыштыяну Раналду, што ў яго так і не атрымалася. За час прэзыдэнцтва Кальдэрона былі прададзеныя Бэкгэм, Рабэрта Карлас, Рабіньа, Раналда, гэта значыць уся «спадчына» Пэрэса, хоць у часы кіраваньня Кальдерону былі зроблены ўдалыя куплі. У 2009 годзе з-за скандалу, з падтасоўкай галасоў на выбарах 2006 году, Рамон Кальдэрон падаў у адстаўку. За чатыры года кіраваньня Кальдэрона «Рэал» два разы запар станавіўся чэмпіёнам Гішпаніі і адзін раз браў Суперкубак Гішпаніі.

Вяртаньне Пэрэса [рэдагаваць]

Самы дарагі гулец сьвету Крыштыяну Раналду

1 чэрвеня 2009 году Флярэнтына Пэрэс ізноў стаў прэзыдэнтам «Рэала», прычым без галасаваньня, бо ўсе канкурэнты знялі свае кандыдатуры. Пасля свайго вяртання Пэрэс пачаў узнаўляць цалкам новы «Галяктыкас». Для пачатку ў камандзе адбыліся зьмены ў кіраўніцтве: саветнікам прэзыдэнта стаў былы ігрок «Рэала» Зынэдын Зыдан. 9 чэрвеня пасля доўгіх перамоў і розных чутак у «Рэал» перайшоў паўабаронца італьянскага «Мілану» і зборнай Бразіліі Кака за 68 млн эўра. Ён падпісаў шасьцігадовы кантракт з клюбам і стаў першым зорным пачаткоўцам пасьля другога прыходу Пэрэса. Затым быў падпісаны кантракт з лепшым гульцом міру 2008 году Крыштыяну Раналду, які даўно марыў надзець майку «сьметанковых». За партугальца «Рэал» выклаў 80 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (93,4 мільёна эўра). 25 чэрвеня «Рэал» падпісаў 23-гадовага Раўля Альбіоля з «Валенсіі», сума трансфэру Альбіоля склала 15 мільёнаў эўра. 1 ліпеня 2009 года «Ліён» афіцыйна пацьвердзіў пераход Карыма Бэнзэма ў «Рэал». Сума трансферу склала 35 мільёнаў эўра. У постаць «Рэала» вярнуліся хаўбек Эстэбан Гранэра і выступоўца на пазіцыі правага абаронцы Альвара Арбэлоа з «Лівэрпуля». Сума трансфэру Арбэлоа склала 4 млн эўра, кантракт падпісаны на 5 гадоў. Пару Арбэлоа склаў Габі Алонса, таксама які перайшоў з «Лівэрпуля» 5 жніўня. Алонса быў ацэнены ў 30 млн фунтаў стэрлінгаў.

Нягледзячы на самавітыя набыцьці, камандзе так і не атрымалася заваяваць хоць які-небудзь трафэй за сезон. У чэмпіянаце Гішпаніі «Рэал» заняў выніковае другое месца, саступіўшы пальму першынства «Барсэлёне», пры гэтым прайграўшы ў абедзьвюх асабістых сустрэчах. Клюб ізноў няўдала выступіў у Лізе чэмпіёнаў, у шосты раз запар ня здолеўшы пераадолець стадыю 1/8 фіналу. А ў Кубку Гішпаніі каманда выбыла з барацьбы ўжо на першым этапе ў супрацьстаяньні з камандай з трэцяга гішпанскага дывізіёну «Алькарконам». Па выніках сэзону галоўны трэнэр Мануэль Пэлегрыні быў звольнены з пасады за нездавальняючыя вынікі. Пасьля нядоўгачасовых перамоў галоўным трэнэрам «Рэалу» прызначаны партугалец Жазэ Маўрынью, які толькі што аформіў з італьянскім «Інтэрам» пераможны хет-трык. З гэтым прызначэньнем кіраўніцтва і заўзятары клюбу ўскладаюць вялікія надзеі ў пляне вяртаньня мадрыдзкага «Рэалу» на лідзіруючыя пазыцыі ў краіне і ў Эўропе. Гэтыя надзей цалкам спраўдзіліся, бо паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў мадрыдзкі клюб стаў чэмпіёнам краіны, перапыніўшы сэрыю з трох перамогаў свайго спрадвечнага канкурэнта — «Барсэлёны».


Тытулы [рэдагаваць]

  • Ля Ліга: 32
    • 1931/32; 1932/33; 1953/54; 1954/55; 1956/57; 1957/58; 1960/61; 1961/62; 1962/63; 1963/64; 1964/65; 1966/67; 1967/68; 1968/69; 1971/72; 1974/75; 1975/76; 1977/78; 1978/79; 1979/80; 1985/86; 1986/87; 1987/88; 1988/89; 1989/90; 1994/95; 1996/97; 2000/01; 2002/03; 2006/07; 2007/08; 2011/12
  • Кубак Гішпаніі: 18
    • 1904/05; 1905/06; 1906/07; 1907/08; 1916/17; 1933/34; 1935/36; 1945/46; 1946/47; 1961/62; 1969/70; 1973/74; 1974/75; 1979/80; 1981/82; 1988/89; 1992/93; 2010/11

Склад каманды [рэдагаваць]

Па стане на 25 студзеня 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Ікер Касыльляс (капітан) 1981
2 Сьцяг Францыі Аб Рафаэль Варан 1993
3 Сьцяг Партугаліі Аб Пэпэ 1983
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэрхіё Рамас (віцэ-капітан) 1986
5 Сьцяг Партугаліі Аб Фабію Куэнтран 1988
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Самі Хэдыра 1987
7 Сьцяг Партугаліі Нап Крыштыяну Раналду 1985
8 Сьцяг Бразыліі ПА Кака 1982
9 Сьцяг Францыі Нап Карым Бэнзэма 1987
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Мэсут Эзіль 1988
11 Сьцяг Партугаліі Аб Рыкарду Карвалью 1978
12 Сьцяг Бразыліі Аб Марсэла 1988
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Антоніё Адан 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Шабі Алёнса 1981
15 Сьцяг Ганы ПА Майкл Эсьен (ар. «Чэлсі») 1982
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Альвара Арбэлёа 1983
18 Сьцяг Гішпаніі Аб Рауль Альбіёль 1985
19 Сьцяг Харватыі ПА Лука Модрыч 1985
20 Сьцяг Аргентыны Нап Гансалё Ігуаін 1987
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Хасэ Кальлехон 1987
22 Сьцяг Аргентыны ПА Анхель Ды Марыя 1988
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Дыега Лёпэс 1981
27 Сьцяг Гішпаніі Аб Нача Фэрнандэс 1990
29 Сьцяг Гішпаніі Нап Альвара Марата 1992
35 Сьцяг Гішпаніі Бр Хесус Фэрнандэс 1988

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Рэал Мадрыдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў