Сэвільля (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Гішпаніі Сэвільля
Sevilla fc.png
Поўная назва Sevilla Fútbol Club S.A.D.
Заснаваны 14 кастрычніка 1905
Горад Сэвільля, Гішпанія
Стадыён Рамон Санчэс Пісхуан
Умяшчальнасьць: 48 500
Прэзыдэнт Хасэ Марыя дэль Нідо
Галоўны трэнэр Мічэль
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2011—2012 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Сэвільля (па-гішпанску: Sevilla Fútbol Club S.A.D.) ― гішпанскі футбольны клюб, што гуляе ў вышэйшай гішпанскай лізе — Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 14 кастрычніка 1905 году, гэта самы старэйшы клюб з Сэвільлі й другі па ўсёй Андалюсіі. Першую афіцыйную гульню каманда правяла толькі праз тры гады ― у 1908, супраць «Рэкрэатыва» з Уэльвы. У 1924 годзе клюб заваяваў свой першы трафэй ― Кубак Сэвільлі. 1935 год стаў пераможным у Кубку Гішпаніі, як і 1939 адразу пасьля грамадзянскай вайны. Да таго часу як стаў праводзіцца чэмпіянат Гішпаніі Сэвільля 17 разоў станавілася чэмпіёнам Андалюсіі й двойчы Сэвільлі.

Клюб знаходзіцца ва ўласнасьці аматараў (разьмеркавана па акцыях). Пры клюбе працуе знакамітая на ўсю краіну футбольная акадэмія, сярод ейных выпускнікоў ёсьць спартыўныя псыхолягі. Таксама шмат увагі робіцца на спартыўнае харчаваньне й мэдыцыну. Пры клюбе працуе мясцовая радыёстанцыя «Sevilla FC Radio», гэта першае футбольнае радыё ў Гішпаніі, таксама ёсьць тэлевізійны канал SFC TV.

Гістарычна галоўным супраціўнікам Сэвільлі сталася іншая каманда з Андалюсіі «Рэал Бэтыс».

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Футбольны клюб «Сэвільля» зьяўляецца гістарычна самай лепшай камандай у Сэвільлі. Ён быў утвораны ў 1905 годзе. Аднойчы станавіўся чэмпіёнам Гішапніі й чатыры разы ўладальнікам Кубка Гішпаніі.

Каманда апранае белую вопратку для хатніх гульняў і чырвоную для выязных. Заўзятары называюць каманду «Sevillistas». У сваіх шэрагах каманда мела такіх гульцоў, як: Дыега Марадона, Рынат Дасаеў, Дыега Сімэонэ, Робэрт Прасінэчкі, Бэбэта, Тоні Польстэр, Давар Шукер, Іван Самарана. Сярод знакамітаых выхаванцаў клюба варта вылучыць Хасэ Антоніё Рэеса й Сэрхіё Рамаса, апошні зь якіх зараз выступае за мадрыдзкі «Рэал».

Гістарычным супернікам клюба зьяўлялася каманда, якая таксама разьмяшчаецца ў горадзе — «Рэал Бэтыс». Клюб мае з 1958 году рэзэрвовую каманду — «Сэвільля Атлетыка».

Дасягненьні [рэдагаваць]

Склад каманды [рэдагаваць]

Па стане на 26 лютага 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Андрэс Палёп (капітан) 1973
2 Сьцяг Аргентыны Аб Фэдэрыка Фацыё 1987
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Фэрнанда Навара 1982
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Каля 1989
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Хасэ Кампаньня 1993
7 Сьцяг Гішпаніі ПА Хесус Навас 1985
8 Сьцяг Чылі ПА Гары Мэдэль 1987
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Альвара Нэгрэда 1985
10 Сьцяг Аргентыны ПА Дыега Пэроцьці 1988
11 Сьцяг Харватыі ПА Іван Ракіціч 1988
12 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Гэдвігес Мадура 1985
13 Сьцяг Партугаліі Бр Бэту (ар. «Брага») 1982
14 Сьцяг Гішпаніі Нап Ману дэль Мараль 1984
15 Сьцяг Нямеччыны ПА Пётар Трахоўскі 1984
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Хавіер Эрвас 1989
18 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Міраслаў Стэванавіч 1990
19 Сьцяг Гішпаніі ПА Хасэ Антоніё Рэес 1983
20 Сьцяг Сэнэгалу Нап Баба Дыявара 1988
21 Сьцяг Бразыліі Аб Сысыньнё 1986
22 Сьцяг Францыі ПА Жафры Кангабія 1993
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Коке 1987
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Альбэрта Ботыя 1989
28 Сьцяг Гішпаніі Нап Алекс Рубіё 1993
29 Сьцяг Гішпаніі Бр Хуліян Куэста 1991
30 Сьцяг Чылі ПА Брыян Рабэльлё 1994
34 Сьцяг Гішпаніі Аб Ісраэль Пуэрта 1993
35 Сьцяг Гішпаніі Аб Альбэрта Марэна Пэрэс 1992
41 Сьцяг Гішпаніі Нап Гансалё Суарэс 1934

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Сэвільля (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў