Хэтафэ (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Гішпаніі Хэтафэ
Getafe cf.png
Поўная назва Getafe Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1983
Горад Хэтафэ, Гішпанія
Стадыён Калізэй Альфонса Пэрэс
Умяшчальнасьць: 17 700
Прэзыдэнт Анхель Торэс Санчэс
Галоўны трэнэр Люіс Гарсія Пляца
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2011—2012 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Хэтафэ (па-гішпанску: Getafe Club de Fútbol) ― прафэсійны гішпанскі футбольны клюб зь мястэчка Хэтафэ, што зьяўляецца прыгарадам Мадрыда. Клюб быў заснаваны першы раз 24 лютага 1946 году пад назвай Club Getafe Deportivo [1] і перазаснаваны ў 1983 годзе, падчас аб’яднаньня некалькіх клюбаў. У вышэйшым гішпанскім дывізіёне Ля Лізе з 2004 году. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Калізэй Альфонса Пэрэс».

Найвышэйшым дасягненьнем клюба лічыцца шоста месьца ў сэзоне 2009—2010. Клюб двойчы даходзіў да фінала кубка Гішпаніі ў 2007 і 2008 гадох. У Кубку УЭФА каманда даходзіла да чвэрцьфінала ў сэзоне 2007—2008, але саступіла нямецкай «Баварыі», што перамагла толькі з-за аднаго голу на чужым полі.

Галоўным праціўнікам «Хэтафэ» падчас гульні ў ніжэйшых дывізіёнах быў клюб Леганэс. Пасьля выхаду ў Ля Лігу асноўнымі праціўнікамі сталі сталічныя «Рэал» і «Атлетыка».

Зьмест

Аматары клюба [рэдагаваць]

Клюб мае вялікую колькасьць аматараў, што падзелены на 18 груповак, у якіх знаходзіцца каля 12,000 чалавек агулам. Акрамя таго ў розных кутках сьвету існуюць суполкі аматараў клюба ў Аўстраліі, Швэцыі, Фінляндыі, Аргентыны, Шатляндыі, Даніі, ЗША й Мэксыцы. У 2007 годзе была створа суполка ў Вэнэсуэле. На хатніх гульнях каманды былі заўважаны такія знакамітасьці як Фэрнанда Алёнса й Рафаэль Надаль.

У 2007 годзе было вырашына прадаваць квіткі з выявамі біблейскіх пэрсанажаў Аўраама, Майсея й Ісуса. Але гэтая задума агарнулася спрэчкай, таму першую партыю квіткоў з выявай Абраама прыйшлося зьняць з продажу.

Усе галоўныя перамогі клюба сьвяткуюцца ў цэнтры мястэчка ля статуі Цыбэліны. Каманда мае маленькую суполку фанаў-ультрас, што называюць сябе «Сіняя групоўка» (гішп. Comandos Azules)

Склад каманды [рэдагаваць]

Па стане на 8 траўня 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Мігель Анхель Моя 1984
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Алексіс Руана 1985
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Манэ 1981
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Мігель Торэс 1986
5 Сьцяг Альжыру ПА Мэгдзі Лясэн 1984
6 Сьцяг Гішпаніі Аб Альбэрта Лёпа 1980
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Альвара Васкес 1991
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Паблё Сарабія 1992
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Пака Алькасэр (ар. «Валенсія») 1993
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Хаймэ Гавілян (капітан) 1985
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Адрыян Калюнга 1984
12 Сьцяг Аргентыны Аб Фэдэ Фэрнандэс (ар. «Напалі») 1989
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Жордзі Кадына 1982
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэдра Леон (ар. «Рэал М») 1986
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Рафа Лёпэс 1985
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэрхіё Эскудэра (ар. «Шальке-04») 1989
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Дыега Кастра 1982
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Анхель Ляфіта 1984
19 Сьцяг Марока ПА Абдэлязіз Барада 1989
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Валера 1984
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Мічэль 1985
22 Сьцяг Гішпаніі ПА Хуан Радрыгес 1982
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Борха Фэрнандэс 1981
24 Сьцяг Гішпаніі Нап Уга Фрайле 1987
25 Сьцяг Гішпаніі ПА Чаві Торэс 1986

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Хэтафэ (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў