Рафаэль Надаль
| Рафаэль Надаль | |
| Мянушка: | Рафа, Кароль грунту |
|---|---|
| Краіна: | |
| Пражывае ў: | Манакор, Маёрка, Гішпанія |
| Нарадзіўся: | 3 чэрвеня 1986 (25 гадоў) |
| Рост: | 1,85 м |
| Вага: | 85 кг |
| Пачатак кар’еры: | 2001 |
| Працоўная рука: | левая, бэк-хэнд абодвума |
| Прызавыя грошы: | $42 646 332 |
| Адзіночны разрад | |
| Матчаў: | 523—109 |
| Тытулаў: | 46 |
| Найвышэйшы рэйтынг: | 1 (18 жніўня 2008) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Аўстралія: | Перамога (2009) |
| Францыя: | Перамога (2005, 2006, 2007, 2008, 2010, 2011) |
| Ўімблдон: | Перамога (2008, 2010) |
| ЗША: | Перамога (2010) |
| Асноўныя турніры | |
| Кубак Мастэрс: | Паўфінал (2006, 2007) |
| Алімпіяда: | |
| Парны разрад | |
| Матчаў: | 90—55 |
| Тытулаў: | 7 |
| Найвышэйшы рэйтынг: | 26 (8 жніўня 2005) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Аўстралія: | 3-ці раўнд (2004, 2005) |
| Ўімблдон: | 2-і раўнд (2005) |
| ЗША: | паўфінал (2004) |
| Асноўныя турніры | |
Рафаэ́ль Нада́ль Парэ́ра (па-гішпанску: Rafael Nadal Parera; нарадзіўся 3 чэрвеня 1986) — гішпанскі тэнісіст, першая ракетка сьвету ў адзіночным разрадзе з 18 жніўня 2008 году па 4 ліпеня 2011. Алімпійскі чэмпіён 2008 году ў адзіночным разрадзе. Пачатак прафэсійнай кар’еры — 2001.
Пляменьнік былога гульца футбольнага клюбу «Барсэлёна» Мігеля Анхэля Надаля.
Нарадзіўся, жыве і трэніруецца ў мястэчку Манакор на Маёрцы (Балеарскія выспы). Чэмпіён Адкрытага чэмпіянату Францыі Roland Garros 2005 году (самы малады пераможца за апошнія 23 гады — Надалю споўнілася 19 гадоў за два дні да фіналу).
Зьмест |
[рэдагаваць] Кар’ера
З 25 ліпеня 2005 году па 17 жніўня 2008 году на працягу 161 тыдня Надаль бесьперапынна зьяўляўся другой ракеткай сьвету ў адзіночным разрадзе. Дасягнуўшы другога месца ў рэйтынгу ва ўзросьце 19 гадоў ён паўтарыў дасягненьне Барыса Бэкера, які таксама займаў другое месца ў такім жа юным, падлеткавым узросьце.
Нягледзячы на тое, што Рафаэль гуляе левай рукой, у жыцьці ён праўша.
Надалю належыць рэкорд па колькасьці выйграных запар матчаў на адным пакрыцьці — з 8 красавіка 2005 году па 20 траўня 2007 году ён атрымаў 81 перамогу на грунце. Пераможная сэрыя пачалася пасьля паразы ад Ігара Андрэева на турніры ў Валенсіі і была перапыненая Роджэрам Фэдэрэрам, які атрымаў перамогу ў фінале турніру сэрыі Мастэрс у Гамбургу зь лікам 2-6 6-2 6-0. Папярэдні рэкорд быў усталяваны знакамітым аргентынскім тэнісістам Гільерма Віласам — 53 перамогі. Рэкорд Віласа пратрымаўся 29 гадоў з 1977 і лічыўся практычна недасяжным. За гэтыя 2 зь лішнім гады без параз Надаль выйграў 16 турніраў на грунце.
Рафаэль Надаль чатырохразова запар (2005—2008) перамагаў на Адкрытым чэмпіянаце Францыі.
Пераможца Ўімблдонскага турніру 2008 году. Выйграўшы ў фінале ў Роджэра Фэдэрэра зь лікам 6-4 6-4 6-75 6-78 9-7 (матч працягваўся рэкордныя для фіналаў Уімблдона 4 гадзіны 48 хвілін), Надаль стаў першым тэнісістам з 1980 году (пасьля Бьёрна Борга), якому атрымалася выйграць у адзін год Ўімблдон і Ралан Гарос.
Уладальнік Кубка Дэвіса 2004 у складзе зборнай Гішпаніі.
Баланс асабістых сустрэч (па стане на 17 жніўня 2008):
- 12 — 6 з Роджэрам Фэдэрэрам
- 10 — 4 з Новакам Джокавічам
- 3 — 1 з Мікалаем Давыдзенка
- 3 — 2 з Эндзі Родзікам
- 6 — 3 з Давыдам Фэрэрам
- 5 — 0 з Рышарам Гаске
- 2 — 3 з Джэймсам Блэйкам
- 4 — 3 з Фэрнанда Ганзалесам
- 4 — 0 з Томі Рабрэда
- 0 — 2 з Давыдам Налбандзянам
[рэдагаваць] Фіналы турніраў Вялікага Шлема ў адзінкавым разрадзе (7)
[рэдагаваць] Перамогі (5)
| Год | Турнір | Супернік | Лік |
| 2005 | Roland Garros | 6-76 6-3 6-1 7-5 | |
| 2006 | Roland Garros (2) | 1-6 6-1 6-4 7-64 | |
| 2007 | Roland Garros (3) | 6-3 4-6 6-3 6-4 | |
| 2008 | Roland Garros (4) | 6-1 6-3 6-0 | |
| 2008 | Wimbledon | 6-4 6-4 6-75 6-78 9-7 |
[рэдагаваць] Паразы (2)
| Год | Турнір | Супернік | Лік |
| 2006 | Wimbledon | 6-0 7-65 6-72 6-3 | |
| 2007 | Wimbledon (2) | 7-67 4-6 7-63 2-6 6-2 |
[рэдагаваць] Фіналы турніраў у адзінкавым разрадзе (39)
[рэдагаваць] Перамогі (31)
|
|
| № | Дата | Турнір | Пакрыцьцё | Супернік у фінале | Лік |
| 1. | 15 жніўня 2004 | Сопат, Польшча | Грунт | 6-3 6-4 | |
| 2. | 19 лютага 2005 | Коста дэ Саўп, Бразылія | Грунт | 6-0 6-72 6-1 | |
| 3. | 26 лютага 2005 | Акапулька, Мэксыка | Грунт | 6-1 6-0 | |
| 4. | 17 красавіка 2005 | Монтэ-Карлё, Манака | Грунт | 6-3 6-1 0-6 7-5 | |
| 5. | 24 красавіка 2005 | Барсэлёна, Гішпанія | Грунт | 6-1 7-64 6-3 | |
| 6. | 8 траўня 2005 | Рым, Італія | Грунт | 6-4 3-6 6-3 4-6 7-66 | |
| 7. | 5 чэрвеня 2005 | Roland Garros, Францыя | Грунт | 6-76 6-3 6-1 7-5 | |
| 8. | 10 ліпеня 2005 | Баштад, Швэцыя | Грунт | 2-6 6-2 6-4 | |
| 9. | 24 ліпеня 2005 | Штутгарт, Нямеччына | Грунт | 6-3 6-3 6-4 | |
| 10. | 14 жніўня2005 | Манрэаль, Канада | Хард | 6-3 4-6 6-2 | |
| 11. | 18 верасьня 2005 | Пэкін, Кітай | Хард | 5-7 6-1 6-2 | |
| 12. | 23 кастрычніка 2005 | Мадрыд, Гішпанія | Хард (I) | 3-6 2-6 6-3 6-4 7-63 | |
| 13. | 4 сакавіка 2006 | Дубай, ЗАЭ | Хард | 2-6 6-4 6-4 | |
| 14. | 23 апр 2006 | Монтэ-Карлё, Манака | Грунт | 6-2 6-72 6-3 7-65 | |
| 15. | 30 красавіка 2006 | Барсэлёна, Гішпанія | Грунт | 6-4 6-4 6-0 | |
| 16. | 14 траўня 2006 | Рым, Італія | Грунт | 6-70 7-65 6-4 2-6 7-65 | |
| 17. | 11 чэрвеня 2006 | Roland Garros, Францыя | Грунт | 1-6 6-1 6-4 7-64 | |
| 18. | 18 сакавіка 2007 | Індыян Ўэлс, ЗША | Хард | 6-2 7-5 | |
| 19. | 22 красавіка 2007 | Монтэ-Карлё, Манака | Грунт | 6-4 6-4 | |
| 20. | 29 красавіка 2007 | Барсэлёна, Гішпанія | Грунт | 6-3 6-4 | |
| 21. | 13 траўня 2007 | Рым, Італія | Грунт | 6-2 6-2 | |
| 22. | 10 чэрвеня 2007 | Roland Garros, Францыя | Грунт | 6-3 4-6 6-3 6-4 | |
| 23. | 22 ліпеня 2007 | Штутгарт, Нямеччына | Грунт | 6-4 7-5 | |
| 24. | 27 красавіка 2008 | Монтэ-Карлё, Манака | Грунт | 7-5 7-5 | |
| 25. | 4 траўня 2008 | Барсэлёна, Гішпанія | Грунт | 6-1 4-6 6-1 | |
| 26. | 18 траўня 2008 | Гамбург, Нямеччына | Грунт | 7-5 6-73 6-3 | |
| 27. | 8 чэрвеня 2008 | Roland Garros, Францыя | Грунт | 6-1 6-3 6-0 | |
| 28. | 15 чэрвеня 2008 | Лёндан, Вялікабрытанія | Трава | 7-66 7-5 | |
| 29. | 6 ліпеня 2008 | Wimbledon, Вялікабрытанія | Трава | 6-4 6-4 6-75 6-78 9-7 | |
| 30. | 27 ліпеня 2008 | Таронта, Канада | Хард | 6-3 6-2 | |
| 31. | 17 жніўня 2008 | Алімпіяда, Пэкін, Кітай | Хард | 6-3 7-62 6-3 |
[рэдагаваць] Паразы (8)
| № | Дата | Турнір | Пакрыцьцё | Супернік у фінале | Лік |
| 1. | 12 студзеня 2004 | Оклэнд, Новая Зэляндыя | Хард | 4-6 6-2 7-5 | |
| 2. | 3 красавіка 2005 | Маямі, ЗША | Хард | 2-6 6-74 7-65 6-3 6-1 | |
| 3. | 9 ліпеня 2006 | Wimbledon, Вялікабрытанія | Трава | 6-0 7-65 6-72 6-3 | |
| 4. | 20 траўня 2007 | Гамбург, Нямеччына | Грунт | 2-6 6-2 6-0 | |
| 5. | 8 ліпеня 2007 | Wimbledon, Вялікабрытанія | Трава | 7-64 4-6 7-63 2-6 6-2 | |
| 6. | 4 лістапада 2007 | Парыж, Францыя | Хард (I) | 6-4 6-0 | |
| 7. | 6 студзеня 2008 | Чэнай, Індыя | Хард | 6-1 6-0 | |
| 8. | 6 красавіка 2008 | Маямі, ЗША | Хард | 6-4 6-2 |
[рэдагаваць] Інвэнтар
Адзежа і абутак — Nike. Ракетка — Babolat AeroPro Drive Cortex.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Рафаэль Надаль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Тэніс — першыя ракеткі сьвету (мужчыны) | |
|---|---|
|
Іліе Настасэ · Джон Ньюкамб · Джымі Конарс · Б’ёрн Борг · Джон Макінрой · Іван Лэндл · Матс Віландэр · Стэфан Эдбэрг · Барыс Бэкер · Джым Кур’е · Піт Сампрас · Андрэ Агасі · Томас Мустэр · Марсэла Рыас · Карлас Моя · Яўген Кафэльнікаў · Патрык Рафтэр · Марат Сафін · Густава Куэртэн · Лейтан Г’юіт · Хуан Карлас Фэрэра · Эндзі Родзік · Роджэр Фэдэрэр · Рафаэль Надаль · Новак Джокавіч
|
|
- Нарадзіліся 3 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Асобы па альфабэце
- Гішпанскія тэнісісты
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў мужчынскім адзіночным разрадзе
- Пераможцы Ўімблдонскага турніру ў мужчынскім адзіночным разрадзе
- Уладальнікі Кубка Дэвіса
- Алімпійскія чэмпіёны па тэнісе
- Алімпійскія чэмпіёны ад Гішпаніі
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году
- Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году