Барсэлёна (футбольны клюб)
| Поўная назва | Футбольны клюб Барсэлёна | |||
|---|---|---|---|---|
| Мянушкі | Barça, Blaugrana, Culés (альбо Culers) | |||
| Заснаваны | 29 лістапада 1899 | |||
| Горад | Барсэлёна, Гішпанія | |||
| Стадыён | Камп Ноў Умяшчальнасьць: 99 354 |
|||
| Прэзыдэнт | Сандра Росэл | |||
| Галоўны трэнэр | Жазэп Гуардыёла | |||
| Чэмпіянат | Ля Ліга | |||
| · 2010/2011 | Прымэра дывізіён, 1-е месца | |||
|
||||
Барсэлёна — каталёнскі спартовы клюб, які базуецца ў Барсэлёне, Каталёнія, Гішпанія. Болей за ўсё вядомы сваёй футбольнай камандай. Клюб стаў адным з сымбаляў Каталёніі, дзякуючы чаму існуе памоўка Més que un club («Болей за клюб»). «Барсэлёна» былі адным з клюбаў-заснавальнікаў Ля Лігі ў 1928 годзе, і, разам з «Рэалам» з Мадрыду і «Атлетыкам» зь Більбао, ніколі не пакідаў яе. Клюб таксама быў першым яе пераможцам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Пачатак (1899—1908)
Клюб заснаваны ў 1899 годзе згуртаваньнем швайцарскіх, ангельскіх і каталянскіх футбалістаў на чале з Гансам Гампэрам. Гампэр, які ў Барсэлёне стаў называцца Жоанам, пераехаў у сталіцу Каталёніі ў 1898 годзе з-за бізнэса. 22 кастрычніка 1899, ён даў абвестку ў газэту «Los Deportes» і, ужо празь месяц пасьля надрукаваньня ягонай абвесткі, 29 лістапада 1899 ён узначальваў першае паседжаньне клюбу. На паседжаньні клюб быў заснаваны, а ангелец Гальтеры Ўайльд стаў ягоным першым прэзыдэнтам. З самага пачатку гульцы пачалі апранаць цяпер сусьветна вядомую блакітна-гранатавую форму. У першай гульні Барса супрацьстаяла камандзе ангельскіх імігрантаў і прайграла зь лікам 0—1. «Барсэлёна» хутка зрабілася адным з мацнейшых клюбаў Каталёніі і Гішпаніі, прымая ўдзел і ў Чэмпіянаце Каталёніі, і ў Кубку Гішпаніі. У 1902 годзе клюб здабыў свой першы трафэй — Кубак Макайі, а таксама прымаў удзел у фінале Кубка Караля, саступіўшы Клюбу Бізкайя зь лікам 1-2.
[рэдагаваць] Эра Гампэра (1908—1923)
У 1908 годзе Жоан Гампэр стаў прэзыдэнтам клюбу ў першы раз. Зрабіць гэта яго прымусіў стан справаў у клюбе. Барсэлёна нічога не выйгравала з часоў сваёй перамогі ў Чэмпіянаце Каталёніі і з-за гэтага ў яе пачаліся фінансавыя праблемы. У далейшым Гампэр станавіўся прэзыдэнтам клюбу яшчэ чатыры разы ў пэрыяд з 1908 па 1925. Адным з дасягненьняў яго прэзыдэнцтваў выло тое, што клюб нарэшце атрымаў свой уласны стадыён. 14 сакавіка 1909 году «Барсэлёна»пераехала на стадыён «Карэр Індустрыя» (Carrer Indústria), які умяшчаў 8000 чалавек. Гампэр пачаў кампанію па рэкрутаваньні новых сябраў клюбу і да 1922 іх стала 10 000. Клюб быў вымушаны пераехаць зноў, гэтым разам на «Ляс Кортс» (Les Corts), які быў адчынены ў тым жа годзе. Першапачаткова стадыён умяшчаў 22 000 чалавек, потым быў пашыраны да 60 000. Гампэр таксама здолеў забясьпечыць пераход у «Барсэлёну» форварда Паўліна Алькантары, які стаў лепшым бамбардырам клюбу за ўсю гісторыю з 356 галамі, а ў 1917 назначыў Джэка Грынуэла галоўным трэнерам каманды. Гэта палепшыла выступы каманды. За эру Гампэра Барсэлёна выйграла 11 чэмпіянатаў Каталёніі, шэсьць Кубкаў Караля і чатыры Пірэнейскіх Кубка. Разам з Алькантарай за «Барсэлёну» ў той камандзе гулялі Сахібарба, Рыкарда Замора, Жазэп Саміцьер, Фелікс Сэсумага і Франц Платка.
[рэдагаваць] Рывэра, Рэспубліка і Грамадзянская вайна (1923—1957)
14 чэрвеня 1925 публіка на стадыёне абсьвістала нацыянальны гімн Гішпаніі, паказаўшы сваю нелюбоў да рэжыму дыктатара Прыма Дэ Рывэры. У выніку хатняя пляцоўка «Барсы» была зачынена на шэсьць месяцаў, а Гампэр быў вымушаны пакінуць пост прэзыдэнта клюба. Па часу гэта супала з пераходам да прафесійнага футболу ў Гішпаніі, і ў 1926 дырэктары «Барсы» сьцвярджалі, што яны аперуюць прафэсіным футбольным клюбам. У 1928, у гонар перамогі ў Кубку Гішпаніі Рафаэль Альберці, сябра "Пакаленьня 27", напісаў паэму «Ода Плятка», прысьвечаную гераічнаму выступу апошняга ў фінале спаборніцтва. 30 ліпеня 1930 Жоан Гампэр учыніў самагубства з-за пэрсанальных і фінансавых праблемаў. Хаця "Барса" таго часу і мела гульцоў кшталту Жазэпа Эсколы, клюб увайшоў у перыяд крызісу па палітычным, фінансавым і спартыўным прычынам. Клюб выйграў Чэмпіянат Каталёніі ў 1930, 1931, 1932, 1934, 1936 і 1938, на узроўні краіны акрамя выйгрыша Міжземнаморскай лігі ў 1937 посьпехаў не было. Праз месяц пасьля пачатку Грамадзянскай вайны|, некалькі гульцоў клюбу, разам з гульцамі з баскскага Атлетыка далучыліся да Рэспубліканскай арміі. У тым жа 1936 прэзыдэнт клюбу Жазэп Суньёль быў забіты жаўнерамі генэрала Франка. Улетку 1937 каманда паехала ў тур па Мэксыке й Злучаным Штатам, дзе іх прыняў пасол Другой Гішпанскай Рэспублікі. Тур забясьпечыў фінансавую стабільнасьць клюбу на некаторы час, але палова гульцоў вырашылі не вяртацца ў Гішпанію і засталіся ў Паўночнай Амэрыцы. 16 сакавіка 1938 фалангісты разбамбілі офіс клюбу. Праз некалькі месяцаў Барсэлёна была акупавана фалангістамі, якімі «Барса» разглядалася як сымбаль Каталанізму. Колькасьць сябраў клюбу складала ў той час толькі 3,486 чалавек. Пасьля Грамадзянскай вайны Каталянскі сьцяг быў забаронены, а клюбам было забаронена выкарыстоўваць негішпанскія назвы. У выніку гэтага клюб быў гвалтоўна перайменаваны ў Club de Fútbol Barcelona, а каталянскі сьцяг быў выдалены з клюбнай эмблемы. У 1943 "Барсэлёна" праводзіла паўфінальныя гульні супраць адвечнага суперніка - мадрыдзкага «Рэалу». Першую гульню на «Лас Кортс» «Барса» выйграла зь лікам 3-0. Перад другой гульнёй у пераапранальню «Барсы» зайшоў дырэктар агенцтва бясьпекі пры рэжыме Франка, які нагадаў гульцам «Барсы», што яны гуляюць толькі з-за «шчодрасьці рэжыму». «Рэал» выйграў гульню зь лікам 11-1. Але ж нягледзячы на палітычную сітуацыю ў краіне CF Barcelona выступала пасьпяхова на працягу 1940-х і 1950-х. У 1945 пад кіраўніцтвам Жазэпа Саміцьера і з такімі гульцамі, як Сэзар, Рамальетс і Веласка, клюб выйграў сваю першую Ля Лігу з 1929. У 1948 і 1949 каманда таксама выйгравала гэты тытул, а ў 1950 каманда заваявала першы Лацінскі Кубак. Таксама ў 1950 у каманду перайшоў Ладзіслаў Кубала, які стаў адным з самых уплывовых гульцоў за гісторыю клюба. У даждлівую нядзелю 1951, натоўп пакінуў стадыён «Лас Кортс» пасьля перамогі над «Расінгам» з Сантандэру пехатою ў знак салідарнасьці з бастуючымі трамвайнымі працоўнымі, зьдзівіўшы паліцыю рэжыма. Такія выпадкі зрабілі з «Барсэлёны» клюб, які для шмат каго ў Гішпаніі быў сымбалем свабод і праў, якія парушаў рэжым Франка. Трэнер Фернанда Даўчык і гулец Ладзіслаў Кубала (які шмат кім успрымаецца як лепшы гулец клюба за ўсю гісторыю) прывялі «Барсу» у 1952 да перамогі ў пяці турнірах - Ля Лізе, Кубке Генералісімуса, Лацінскім Кубке, Кубке Эвы Дуартэ і Кубке Марціні Росі. У 1953 "Барса" зноў выйграла Кубак Генералісімуса і Чэмпіянат Гішпаніі.
[рэдагаваць] Адкрыцьцё «Камп Ноў», заняпад і прыбыцьцё Кройфа (1957—1974)
Посьпехі футбольнага клюбу вызначылі неабходнасьць будаўніцтва новага стадыёну, таму што «Лас Кортс» спыніў задавальняць усіх жадаючых паглядзець гульні каманды. Франсэск Міра-Санс, прэзыдэнт клюбу з 1953 быў адным з аргаізатараў будоўлі «Камп Ноў», які быў уведзены ў эксплюатацыю 24 верасьня 1957. Новы стадыён быў здольны зьмяшчаць 90,000 гледачоў, сярод якіх было 49,000 сябраў клюбу. Перамогі ў Чэміянатах Гішпаніі сэзонаў 1958-59 і 1959-60, а таксама ў Кубках Ярмарак 1957-58 і 1959-60 шмат у чым адбаліся з-за прысутнасьці ў камандзе знакамітага трэнера Эленіа Эрэра. За тую каманду таксам гуяляла шмат таленавітых гульцоў, як Шандор Кочыш, Шолтан Чыбор, Эварысту, Кубала, Эўлёхіе Марцінэз, Луіз Суарэз, Вільявэрдэ, Олівэлья, Хенсана, Сэгарра, Грасія, Вержэс і Тэжада. Але гэтая плеяда гульцоў не захавалася да сярэдзіны 60-х гадоў. Пройгрыш фіналу Кубак Эўрапейскіх Чэмпіёнаў у Бэрне у 1961 стаў пачаткам кепскага перыяду для «Барсы», якая ў наступныя гады здолела выйграць толькі Кубкі Гішпаніі 1963 і 1968, а таксам Кубак Ярмарак у 1966. Але нягледзячы на кепскія рэзультаты, колькасьць сябраў клюбу не спыняла росту. Нарціс дэ Каррэрас у 1968 у сваёй інаўгурацыйнай прамове ўпершыню прамовіў знакамітае «Més que un club» (болей за клюб). Прэзыдэнт Агусьці Монталь і Коста (1969-1977) у сваех шматлікіх прамовах спрабаваў падкрэсьліць каталёнзкую прыналежнасьць клюбу, а таксама барацьбу за дэмакратыю на футболнай пляцоўцы, якую уяўляла сабою «Барса». З-за гэтага Монталь даволе часта канфліктаваў з найвышэйшымі чыноўнікамі франкісцкай Гішпаніі. У 1973, пасьля доўгай затрымкі, выкліканай неадназначнымі адносінамі Гішпанскай федэрацыі футболу да «Барсы», у клюб пераходзіць Ёхан Кройф. У першы ж свой сэзон галяндэц дапамагае «Барсе» выйграць Чэмпіянат Гішпаніі. У ходзе гэтага сэзону «Барсэлёна» разграміла свайго найбольш прынцпіяльнага суперніка – мадрыдзкі «Рэал» на ягонай пляцоўцы зь лікам 5-0, а Кройфу дапамагалі ў атацы Карлес Рэшак, Жуан Мануэль Асэнсі, Уга Соціл ды Марсіял Мануэль Піна Маралес. Кройф адразу ж стаў лідэрам як на полі, так і за ягонай мяжой.
[рэдагаваць] Ад 75-х угодак стварэньня клюбу да першага Кубку Эўрапейскіх Чэмпіёнаў (1974-1992)
Дзякуючы пераходу Гішпаніі на дэмакратычную форму кіраваньня ў гішпанскім спорце таксама адбыліся зьмены. Спартовыя клюбы і фэдэрацыі зараз павінны былі кіравацца дэмакратычна. Прэзідэнт Агусьці Монталь кіраваў «Барсай» у час пераходу да дэмакратыі. Футбол зьмяняўся, падпісаньне кантрактаў з замежнымі гульцамі было канчаткова дазволена. З пункту гледжаньня фінансаў футбол перажываў вельмі добры перыяд, дзякуючы «нестандартным прыбыткам», зь якіх асабліва вылучаліся тэлевізійныя правы. У 1978 годзе ў клюбе адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамог Жазэп Луіс Нуньез. Нуньез заставаўся прэзыдэнтам клюбу да 2000 году. У 1979 годзе «Барса» выйшла ў фінал Кубку Уладароў Кубкаў, дзе перамагла «Фартуну» зь Дзюсельдорфа. Болей за 30.000 заўзятараў падтрымала «Барсу» у Базэле, дзе адбылася гульня. «Барса» таксама перамагла ў гэтым турніры ў 1982 і 1989. У гэты час клюб таксама павялічваўся. У 1974 годзе ў клюбе было 66.000 сябраў, гэтая лічба павялічылася да 77.000 у 1978 і да 108000 у 1986. Таксама павялічвалася колькасьць арганізацый прыхільнікаў клюбу, так званых «пэній» (ад кат. Penya). У 1979 годзе такіх «пэній» было 96, а ўжо ў 1993 іх было амаль што 700. Да Чэмпіянату Сьвета 1982 «Камп Ноў» быў пашыраны, а ў 1982 быў пабудаваны «Мініэстадзі», на якім зараз праводзіць свае хатнія гульні другая каманда «Барсы». Але да сэзону 1984-1985 гадоў, клюб ня здолеў заваяваць ніводнага тытула чэмпіёнаў Гішпаніі. У 1985 годзе, «Барса» заваявала чэмпіёнства, дзякуючы адбітаму Ўрруці пэнальці на апошніх хвілінах гульні супраць «Вальядаліда». У той вэрсіі «Барсы» гулялі такія гульцы як Жуліа Альбэрта, Мігелі, Арчыбальд, Шустэр і Алексанка. У наступным годзе «Барса» прайграла фінал Кубку Эўрапейскіх Чэмпіёнаў у Севільі румынскай «Сьцяўе». Пасьля Кубку Сьвета 1986, «Барсэлёна» набыла ангельца Гары Лінэкэра і баска Андоні Субісарэту, але каманда не здолела дамагчыся значных посьпехаў. Ангелец Тэры Вэнэйблс (які давёў каманду да фінала Кубку Чэмпіёнаў 1986) быў звольнены. Новым трэнерам «Барсы» стаў Луіс Араганэс. Гульцы ўзбунтаваліся супраць прэзыдэнта Нуньеза, а сэзон скончыўся перамогай «Барсы» у фінале Кубку Караля над «Рэал Сасьедад» зь лікам 1-0. У 1988 годзе ў каманду прыйшоў Ёган Кройф, які стварыў каманду якая стала вядома як «Дрым-Цім». Кройф выкарыстоўваў гішпанскіх гульцоў (Жазэп Гуардыёла, Хасэ Мары Бакера і Чыкі Бегірыстайн), а таксама замежных зорак, як Рональд Куман, Міхаэль Лаўдруп, Рамарыю і Хрыста Стаічкаў. Пад кіраўніцтвам Кройфа «Барса» выйграла чатыры тытула Ля Лігі з 1991 па 1994. У 1989 каманда перамагла ў Кубке Ўладароў Кубкаў, а таксама выйграла свой першы Кубак Эўрапейскіх Чэмпіёнаў у 1992 годзе, адолеўшы «Сампдорыю». Таксама «Барса» здабыла Кубак Караля ў 1990, Супэркубак Эўропы ў 1992 і тры Супэркубка Гішпаніі. Кройф зрабіўся найпасьпяховым трэнерам у гісторыі клюба з 11 кубкамі (Жазэп Гуардыёла абыйшоў яго ў 2011). Таксама Кройф зрабіўся трэнерам, які правёў найбольшую колькасьць гадоў у «Барсе» (8 год).
[рэдагаваць] Тытулы
- Ля Ліга: 21
- 1929, 1945, 1948, 1949, 1952, 1953, 1959, 1960, 1974, 1985, 1991, 1992, 1993, 1994, 1998, 1999, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011
- Кубак Гішпаніі: 25
- 1910, 1912, 1913, 1920, 1922, 1925, 1926, 1928, 1942, 1951, 1952, 1953, 1957, 1959, 1963, 1968, 1971, 1978, 1981, 1983, 1988, 1990, 1997, 1998, 2009
- Супэркубак Гішпаніі: 9
- 1983, 1991, 1992, 1994, 1996, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011
- Ліга чэмпіёнаў УЭФА: 4
- 1992, 2006, 2009, 2011
- Кубак уладальнікаў Кубкаў УЭФА: 4
- 1979, 1982, 1989, 1997
- Кубак кірмашоў: 3
- 1958, 1960, 1966
- Супэркубак Эўропы: 3
- 1992, 1997, 2009
- Лацінскі кубак: 2
- 1949, 1952
- Кубак Эвы Дуартэ
- 1945, 1949, 1952, 1953
- Чэмпіянат Каталёніі: 22
- 1902, 1905, 1909, 1910, 1911, 1913, 1916, 1919, 1920, 1921, 1922, 1924, 1925, 1926, 1927, 1928, 1930, 1931, 1932, 1935, 1936, 1938
- Кубак Марціні Росі: 2
- 1952, 1953
- Пірэнэйскі кубак : 4
- 1910, 1911, 1912, 1913
- Міжземнаморская ліга: 1
- 1937
- Копа дэ ля Ліга: 2
- 1982, 1986
- Кубак Барсэлёны: 1
- 1903
- Ліга Каталяна: 1
- 1937-38
- Кубак Каталёніі: 6
- 1991, 1993, 2000, 2004, 2005, 2007
[рэдагаваць] Склад каманды
- На 27 студзеня 2012 году
|
|
[рэдагаваць] Тэхнічны пэрсанал
- Хасэп Гуардыёля: галоўны трэнэр
- Тыта Вілянова: асыстэнт трэнэра
- Андоні Субісарэта: тэхнічны дырэктар
- Хуан Карляс Унзуэ: трэнэр брамнікаў
- Эўсэбіё Сакрыстан: трэнэр рэзэрвовай каманды
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Барсэлёна (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Барсэлёна — цяперашні склад |
|---|
|
1 Вальдэс · 2 Алвэш · 3 Піке · 4 Фабрэгас · 5 Пуёль · 6 Чаві · 7 Вільля · 8 Іньеста · 9 Алексіс · 10 Мэсі · 11 Тыяга · 13 Пінта · 14 Маскерана · 15 Кейта · 16 Бускетс · 17 Пэдра · 20 Афэляй · 21 Адрыяну · 22 Абідаль · 24 Фантас · Трэнэр: Гуардыёла |
| Ля Ліга чэмпіянату Гішпаніі па футболе ў сэзоне 2011—2012 гадоў | |
|---|---|
|
Асасуна · Атлетык Більбао · Атлетыка Мадрыд · Барсэлёна · Бэтыс · Валенсія · Вільлярэал · Гранада · Левантэ · Мальлёрка · Маляга · Раё Вальлекана · Расінг · Рэал Мадрыд · Рэал Сасьедад · Сарагоса · Спортынг Хіхон · Сэвільля · Хэтафэ · Эспанёл
|
|
| Гэта — накід артыкула пра футбол. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |