Гамбург (футбольны клюб)
| Поўная назва | Hamburger Sport-Verein e. V. |
|---|---|
| Заснаваны | 29 верасьня 1887 |
| Горад | Гамбург, Нямеччына |
| Стадыён | Імтэк Арэна Умяшчальнасьць: 57 274 |
| Прэзыдэнт | Карл-Эдгар Ярхаў |
| Галоўны трэнэр | Торстэн Фінк |
| Чэмпіянат | Нямеччыны |
| · 2010—2011 | 8 месца |
| Афіцыйны сайт | |
Гамбург (па-нямецку: Hamburger) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гамбург. Заснаваны ў 1887 годзе. 6-разовы чэмпіён Нямеччыны і трохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1983), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1977). Зьяўляецца адным з найстарэйшых, папулярных і тытулаваных нямецкіх клюбаў. Гамбург ёсьць адзіным клюбам, які гуляў ва ўсіх сэзонах Бундэсьлігі з часу ейнага стварэньня ў 1963 годзе.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Раньнія гады
Гісторыя «Гамбургу» пачынаецца 29 верасьня 1887 году, калі адбылося зьліцьцё двух клюбаў: «Der Hohenfelder Sportclub» і «Wandsbek-Marienthaler Sportclub» ў «спартовы клюб Германія ў Гамбургу» (ням. Sportclub Germania zu Hamburg). Пад сваёй цяперашней назвай клюб быў сфармаваны ў 1919 годзе шляхам аб’яднання трох гарадзкіх камандаў, сур’ёзна паслабленых пасьля Першай сусьветнай вайны: «спартовы клюб Германія», «Гамбург ФК» і ФК «Фалька Эпэндорф». Колерамі клюба сталі чырвоны й белы ў гонар горада Гамбурга, і сіне-чорныя ў гонар найстарэйшага клюба заснавальніка — «Германія». Менавіта праз «спартовы клюб Германія», Гамбург прэтэндуе на званьне найстарэйшага клюбу краіны. Тым ня менш, іншыя клюбы аспрэчваюць гэта, бо «Германія» першапачаткова была заснавана як атлетычны клюб які не гуляў у футбол да 1891 году, калі паўтузіна ангельцаў далучыліся да клюбу, прынёсшы з сабою захапленьне футболам.
[рэдагаваць] Заўзятары
«Гамбург» зьяўляецца адным з самых любімых футбольных клюбаў у Нямеччыне. Паводле статыстычных дадзеных, з лютага 2009 году клюб налічвае 3,3 млн прыхільнікаў у Эўропе, што робіць яго 28-м клюбам паводле гэтага паказчыку на кантынэнце[1]. Сярэдняе наведваньне хатняга стадыёна складе 54 820 чалавек на гульню. У «Гамбургу» ёсьць амаль 700 афіцыйна зарэгістраваных фан-клюбаў, 29 зь іх знаходзяцца па-за межамі Нямеччыны — у Польшчы, Нідэрляндах, Бэльгіі, Аўстрыі, Швайцарыі, Гішпаніі, ЗША, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Ганконгу, Расеі і іншых краінах сьвету[2]. Першы фан-клюб быў заснаваны ў красавіку 1972 году, ён існуе сёньня й мае каля 40 чальцоў. Сярод самых вядомых і самых важных фан-клюбаў на сёньня — «Poptown», «Rautengeil», «Fallingbostel», «Totale» і «Jungs Wilhelmsburger».
У цяперашні час, некаторыя фанаты «Гамбурга» падтрымліваюць сяброўскія адносіны з фанамі клюбаў «Гановэр-96» і «Армінія», але яны не распаўсюджваюцца на ўсіх прыхільнікаў, як гэта было ў традыцыі 1970-х і 1980-х гадоў. Гэтак жа добрыя адносіны існуюць і з фанамі й заўзятарамі клюбаў «Штутгарт» і «Нюрнбэрг», а найбольшае сяброўства маецца з калегамі з клюбу «Барусія Дортмунд»[3]. Самыя ненавісныя супернікі — «Санкт-Паўлі», «Вэрдэр» і «Шальке-04».
[рэдагаваць] Склад
Па стане на 7 сьнежня 2011 году
|
|
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Barça bei den Fans top, HSV 28.!
- ^ Fanclubs des HSV im Ausland. hsv.de
- ^ HSV Fanfreundschaften. hsv1887.de
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Бундэсьліга чэмпіянату Нямеччыны па футболе ў сэзоне 2011—2012 гадоў | |
|---|---|