Гамбург
Гамбург, вольны й ганзэйскі горад Гамбург (па-нямецку: Die Freie und Hansestadt Hamburg, па-ніжненямецку: Hamborg) — другі, пасьля Бэрліна, па велічыні горад Нямеччыны і адначасова адна зь яе 16 земляў. Гэта таксама найбуйнейшы порт краіны й другі па велічыні порт Эўропы пасьля Ратэрдаму. 1 785 204 жыхары (па стане на 31 кастрычніка 2010).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першыя пасяленьні на тэрыторыі Гамбургу датуюцца IV стагодзьдзем да н. э. У IV—VI стагодзьдзях сюды прыходзяць саксы. У 810 годзе па загадзе Карла Вялікага тут была пабудавана кірха, а для яе бясьпекі была ўзьведзена фартэцыя Хаммабург. У 831 годзе тут была стоварана біскупства, якое неўзабаве стала арцыбіскупствам. У XII стагодзьдзі Гамбург становіцца гандлёвым цэнтрам, а ў XIV стагодзьдзі — адным з заснавальнікаў Ганзы. У 1510 годзе Гамбург канчаткова становіцца Імпэрскім горадам. Нават пасьля заняпаду Ганзы, горад перажываў культурны росквіт, асабліва пасьля заснаваньня тут у 1767 годзе Нацыянальнага тэатру. З 1815 году Гамбург —член Нямецкага зьвязу, з 1871 — Нямецкага Райху, а з 1949 — Фэдэратыўнае Рэспубліцы Нямеччына.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Найбольшай колькасьці насельніцтва Гамбургу дасягнула ў 1964 годзе, склаўшы 1,9 мільёнаў чалавек. Потым яно пачало зьніжацца й у 1986 не перавышала 1,6 мільёнаў. Аднак потым яно зноў стала расьці, дасягнуўшы на прыканцы жніўня 2010 году 1 781 741 чалавек, зь якіх 258 тысячаў маюць замежны пашпарт (у тым ліку 57 220 чалавек — турэцкі, 21 455 — польскі, 15 666 — сэрбскі й 12 694 — аўганскі).
[рэдагаваць] Культура й выдатныя мясьціны
Гамбург мае 60 тэатраў, звыш за 100 музычных клюбаў, прыкладна 60 музэяў і каля 280 музычных выдавецтваў. Сярод пабудоваў варта адзначыць Ратушу ў стылі Рэнэсанс, кірхі Сьвятога Міхаэлю, альбо Michel — сымбаль гораду, Сьвятых Пятра, Якаба й Катарыны. Таксама цікавымі зьяўляюцца будынак Біржы, Рыбны рынак, партовы квартал Шпайхэрштат.
[рэдагаваць] Гарады-пабрацімы
Гамбург падтрымлівае сувязі з наступнымі гарадамі: Санкт-Пецярбург, Марсэль, Шанхай, Дрэздэн, Осака, Леон, Прага, Чыкага й Дарэсалям.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гамбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Фэдэральныя землі Нямеччыны | ||
|---|---|---|
|
|
||