Марсэль
| Марсэль | |||||
| Marseille | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||||
| Дэпартамэнт: | Буш-дзю-Рон | ||||
| Плошча: | 240,62 км² | ||||
| Насельніцтва: | 839 043 (2006) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 13001—13016 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°17′51″ пн. ш. 5°22′38″ у. д. / 43.2975° пн. ш. 5.37722° у. д.Каардынаты: 43°17′51″ пн. ш. 5°22′38″ у. д. / 43.2975° пн. ш. 5.37722° у. д. | ||||
|
Марсэль на мапе Францыі
Марсэль
|
|||||
| http://www.mairie-marseille.fr | |||||
Марсэль (па-француску: Marseille, maʁsɛj, мясцовае вымаўленьне [mɑχˈsɛjɐ]; па-аксытанску: Marselha, maʀˈsejɔ, maʀˈsijɔ) — горад у Францыі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Адміністрацыйны цэнтар дэпартамента Буш-дзю-Рон рэгіёна Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Разьмешчаны на беразе Ліёнскага заліву, паблізу вусьця ракі Роны, з якой горад зьвязаны каналам. У 2007 разам з прыгарадамі ў Марсэлі жылі 1,6 млн жыхароў.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Заснаваны каля 600 да н. э. факейцамі — грэкамі з Малой Азіі — і зваўся тады горад «Масалія» (грэц. Μασσαλία).
Паводле мясцовай легенды гісторыя горада пачалася як гісторыя каханьня Жыптыс, дачкі караля Нана племені лігурыйцаў, і грэка Протыса: грэкі высадзіліся на бераг Праванса ў той момант, калі кароль Нан задумаў выдаць замуж сваю дачку. Для гэтага ён склікаў баль, на якім Жыптыс абрала б сабе жаніха. Менавіта грэку Протысу працягнула яна свой кубак зь віном. Пара атрымала ў якасьці вясельнага падарунку частку ўзьбярэжжа, на якім яны і заснавалі горад, названы Масалія.
Масалія паступова станавілася буйным квітнеючым гандлёвым горадам са шматлікімі гандлёвымі факторыямі па ўзьбярэжжы Міжземнага мора й ўверх па Роне (цяперашнія Ніцца, Антыб, Арль, Авіньён).
Доўгі час незалежная рэспубліка была хаўрусьнікам старажытнага Рыма й нярэдка зьвярталася да ягонай апэцы для абароны сваіх гандлёвых інтарэсаў ад умяшаньняў мясцовых плямёнаў. Але падчас канфлікту Цэзара з Пампэем Вялікім ў I стагодзьдзі да н. э. Масалія падтрымала апошняга й была разбурана войскамі Цэзара, горад пазбавілі гандлёвых факторыяў і флёту. Хоць горад захаваў сваю незалежнасьць, але ягоны ўплыў адчувальна зьнізіўся. Марсэль адрадзіўся толькі ў X стагодзьдзі дзякуючы герцагу Праванса.
Крыжовыя паходы спрыялі росту гандлёвага значэньня Марсэля, які стаў з тых часоў важным транзытным портам. У 1481 годзе горад разам з Правансам увайшоў у склад Францускага каралеўства. У 1720—1722 гадох ад эпідэміі бубонай чумы, па розных ацэнках, з 90-тысячнага насельніцтва горада загінула ад 40 тыс. да 64 тыс. чалавек[1].
У гады Вялікай францускай рэвалюцыі Марсэль падтрымаў рэспубліканцаў, і гімн Францыі стаў называцца «Марсэльезай». Падчас Другой сусьветнай вайны Марсэль быў адным з найбуйнейшых цэнтраў супраціву.
Спорт [рэдагаваць]
У горадзе знаходзіцца стадыён Вэлядром, які зьяўляецца хатняй арэнай францускага футбольнага клюба «Алімпік».
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «Очерки истории чумы». Супотницкий М. В., Супотницкая Н. С. В 2 кн. — М.: Вузовская книга, 2006
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Марсэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |