Рона
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рака | |
| Рона | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіны басэйну | Швайцарыя, Францыя |
| Даўжыня | 812 км |
| Плошча басэйну | 98 тыс. км² |
Рона — рака ў Швайцарыі і Францыі. Даўжыня 812 км, плошча басэйну 98 тыс. км². Пачынаецца ў Альпах, працякае праз Жэнэўскае возера і па Ронскай нізіне, упадае ў Ліёнскі заліў Міжземнага мора, утвараючы дэльту. Асноўныя прытокі — Сона, Ізэр, Дзюранс. Сярэдні расход вады 1780 м³/с. Каскад ГЭС. Суднаходзтва ніжэй за вусьце ракі Эн. Злучаная каналамі з Райнам, Мозэлем, Маасам, Сенай, Луарой. У абход дэльты — канал ад Арлю да Марсэлю. На Роне — гарады Жэнэва (Швайцарыя), Ліён, Авіньён (Францыя).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Рона — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па гідралёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |