Жэнэва
| Жэнэва | |||||
| Genève | |||||
|
|||||
| Мэр: | Рэмі Пагані | ||||
| Насельніцтва: | 185,726 (2007) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 46°12′ пн. ш. 6°09′ у. д. / 46.2° пн. ш. 6.15° у. д.Каардынаты: 46°12′ пн. ш. 6°09′ у. д. / 46.2° пн. ш. 6.15° у. д. | ||||
|
Жэнэва на мапе Швайцарыі
Жэнэва
|
|||||
| http://www.ville-ge.ch | |||||
Жэнэ́ва (па-француску: Genève, па-нямецку: Genf
De-Genf.ogg , па-італьянску: Ginevra) — другі па велічыні і колькасьці насельніцтва горад Швайцарыі. Траціну насельніцтва складаюць грамадзяне іншых краін. Горад разьмешчаны на паўднёва-заходнім беразе Жэнэўскага возера, паміж гарамі Юра і Альпамі. Жэнэва зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага кантону.
Жэнэва разьдзелена на дзьве часткі ракой Рона. Стары горад — гістарычны цэнтар Жэнэвы — знаходзіцца на левым беразе. У гэтай частцы знаходзяцца галоўныя помнікі архітэктуры: сабор Сьвятога Пятра, плошча Бург дэ Фур, Жэнэўскі ўнівэрсытэт, Манумэнт Рэфармацыі.
Сусьветна вядомая вялікай колькасьцю прыватных банкаў, Жэнэва таксама вядома як эўрапейская штаб-кватэра ААН, як месца дзе нарадзіўся рух кальвінізму і быў утвораны Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа. Усе міжнародныя арганізацыі, якія маюць штаб-кватэры ў Жэнэве, разьмешчаны ў новым горадзе, на правым беразе Роны. Тут таксама знаходзяцца штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі працы, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя многіх іншых. Тут знаходзіцца палац, дзе разьмяшчалася штаб-кватэра Лігі Нацыяў — папярэдніцы ААН.
Жэнэва акружаная францускай тэрыторыяй, са Швайцарыяй яе злучае толькі возера і вузкая палоска сушы. Уплыў Францыі бачны паўсюль: у выглядзе мансардных дахаў, жалезных бальконаў, надпісах на францускай мове.
Славутасьці[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Жэнэва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (фр.)