Ліён
| Ліён | |||||
| Lyon | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Рона-Альпы | ||||
| Дэпартамэнт: | Рона | ||||
| Плошча: | 47,87 км² | ||||
| Насельніцтва: | 480 660 (2007) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 69001—69009 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 45°45′35″ пн. ш. 4°50′32″ у. д. / 45.75972° пн. ш. 4.84222° у. д.Каардынаты: 45°45′35″ пн. ш. 4°50′32″ у. д. / 45.75972° пн. ш. 4.84222° у. д. | ||||
|
Ліён на мапе Францыі
Ліён
|
|||||
| http://www.lyon.fr | |||||
Ліён (па-француску: Lyon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Рона і рэгіёна Рона-Альпы. Горад зьяўляецца цэнтрам «Вялікага Ліёна» (франц. Grand Lyon), або Ліёнскай супольнасьці гарадоў (франц. Communauté urbaine de Lyon), якая складаецца з 57 адміністрацыйных адзінак і зьяўляецца самым вялікім па колькасьці насельніцтва (больш за 1,2 млн жыхароў) з падобных утварэньняў ў Францыі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
У 27 годзе да н. э. Рым падзяляе Галію на тры правінцыі. Тры правінцыі Галіі сыходзіліся на гэтым месцы, дзякуючы чаму Люгдунум (старажытны Ліён) стаў натуральным цэнтрам перасячэньня дарог паміж паўночнай і паўднёва-ўсходняй часткай сучаснай Францыі. Горад стаў адпраўной кропкай і важным пунктам у Рымскай імпэрыі на шляху ў Галію. Старажытны Ліён ператварыўся ў сталіцу Люгдунскай Галіі і сэрцам імпэратарскай улады ўсіх гальскіх правінцыяў, што забясьпечыла Люгдунуму званьне «сталіцы Галіі». У сукупнасьці з роляй буйнога транспартнага вузла й рачнога порта, гэты статус забясьпечваў гораду росквіт, які дасягнуў свайго апагею з 69 па 192 гады.
Сярод значных архітэктурных помнікаў гэтага пэрыяду да нашага часу захаваліся антычныя тэатар і Адэон на ўзгорку Фурвіеру, амфітэатар, вялікія тэрмы, чатыры аквэдука, розныя мазаікі, якія захоўваюцца ў Музэі гала-раманскай цывілізацыі. Два рымскіх імпэратары нарадзіліся ў гэтым горадзе — Кляўдыюс і Каракальля. Пры Нэроне горад згарэў, але хутка паўстаў зноў. У 197 годзе пасьля бітвы паміж Сэптыміюсам Сэвэрам і Клёдыюсам Альбінам паблізу Круа-Русо горад быў разрабаваны й спалены, што прывяло Люгдунум да паступовага згасаньню й страце былой славы й багацьця.
Хрысьціянства ў Галіі раней за ўсё сьцьвердзілася ў Ліёне. Вядомыя шматлікія сьвятыя біскупы былі зьвязаны зь Ліёнам, як то сьв. Ірынэй Ліёнскі, сьв. Юст Ліёнскі, св. Антыёх Ліёнскі й многія іншыя.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
З мноства плошчаў у Ліёне вылучаюцца плошча Бэлькур (франц. Bellecour) з каштанавымі алеямі, садамі і коннай статуяй Людовіка XIV і плошча Карно са статуяй рэспублікі.
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ліён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |