Авіньён
| Авіньён | |||||
| Avignon | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||||
| Дэпартамэнт: | Ваклюз | ||||
| Плошча: | 64,78 км² | ||||
| Насельніцтва: | 89 300 (2005) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°56′58″ пн. ш. 4°48′32″ у. д. / 43.94944° пн. ш. 4.80889° у. д.Каардынаты: 43°56′58″ пн. ш. 4°48′32″ у. д. / 43.94944° пн. ш. 4.80889° у. д. | ||||
|
Авіньён на мапе Францыі
Авіньён
|
|||||
| http://www.avignon.fr | |||||
Авіньён (па-француску: Avignon, па-аксытанску: Avinhon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Ваклюз у Правансе на левым беразе ракі Роны. Адзін з найвыбітнейшых і адначасова прыгажэйшых гарадоў Францыі.
Гісторыя [рэдагаваць]
У старажытнасьці Авіньён быў сталіцай гальскага племені кавараў і яшчэ да гэтага часу захаваў шматлікія рэшткі рымскай эпохі. У Сярэднявеччы вобласьць Авіньёну належала папам, якія кіравалі ёй праз свайго віцэ-легата й толькі паводле мірнай дамовы ў Талентына ў 1797 годзе павінны былі канчаткова саступіць яе Францыі. Побач з горадам знаходзяцца залежы пяску добрага якасьці, які й сёньня судамі вывозяць на экспарт у Італію для вытворчасьці шкла. У Сярэднявеччы продаж пяску для шкла прыносіў папства добры прыбытак.
У царкоўнай гісторыі Авіньён мае вялікае значэньне, бо на працягу 69 гадоў з 1309 па 1378 служыў месцазнаходжаньнем папаў, зь якіх Клімэнт V, па загадзе Філіпа IV перанёс суды сваю рэзыдэнцыю з Рыма. Але й пасьля гэтага пэрыяду, вядомага пад назвай «Авіньёнскага палону папаў» да 1409 году горад зьяўляўся рэзыдэнцыяй многіх непрызнаных папаў.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Горад Авіньён ў XIV стагодзьдзі налічваў 100 тысяч жыхароў, пасьля рэвалюцыі лік зьменшыўся да 17 тысячы, а ў 2008 годзе колькасьць жыхароў склала 90 109 чалавек.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Авіньён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |