Маас
| Рака | |
| Маас, Мёз Meuse, Maas |
|
| Маас ля Маастрыхту | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | плято Лянгр (па-француску: plateau Langres), Францыя |
| Вусьце | Паўночнае мора |
| Краіны басэйну | Францыя, Бэльгія, Нідэрлянды |
| Даўжыня | 925 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 230 м³/с |
| Плошча басэйну | 36 тыс. км² |
Маас (Мёз; па-француску: Meuse, па-нідэрляндзку: Maas, па-валёнску: Mouze, па-лацінску: Mosa) — рака ў Францыі, Бэльгіі ды Нідэрляндах. Даўжыня — 925 км, плошча басэйну — 36 тыс. км².
Асноўныя зьвесткі [рэдагаваць]
Рака суднаходная да вярхоўеў, злучаная каналамі з такімі рэкамі, як Шэльда, Сена, Райн ды іншыя. Вышэй за места Сядан рака шлюзаваная. У ніжнім цячэньні ўзровень вады ў рацэ на значнае працягласьці разьмешчаны вышэй за раўніны паабапал Маасу, таму для прадухіленьня навадненьня рэчышча абмежаванае грэблямі. Сілкаваньне ракі пераважна дажджавое, а таксама сьнегавое. З гэтым зьвязана тое, што ў засушлівыя рокі ўзровень Маасу значна паніжаецца, што робіць суднаходзтва па рацэ праблематычным.
На Маасе разьмешчаныя месты Вэрдэн, Сядан (Францыя), Намюр, Льеж (Бэльгія), Маастрыхт, Хертагенбос (Нідэрлянды).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Маас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гісторыя ракі Маас (нід.)