Шэльда
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Рака | |
| Шэльда Escaut, Schelde |
|
| Шэльда ля Антвэрпэна | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | Gouy, Пікардыя, Паўночная Францыя |
| Вусьце | Паўночнае мора |
| Краіны басэйну | Францыя, Бэльгія, Нідэрлянды |
| Даўжыня | 430 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 120 м³/с |
| Плошча басэйну | 35,5 тыс. км² |
Шэльда, або Эско (па-нідэрляндзку: Schelde, па-француску: Escaut, па-валёнску: Escô, па-лацінску: Scaldis) — рака ў Францыі, Бэльґіі ды Нідэрляндах. Даўжыня - 430 км, плошча басэйну - 35,5 тыс. км².
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць]
Рака складаецца з трох частак:
- Верхняя Шэльда - частка ракі ад вытока да места Гент, дзе яна цячэ разам з ракой Лее (блізу 185 км)
- Марская Шэльда - ад Гента да мяжы з Нідэрляндамі
- Заходняя Шэльда, якая праз нідэрляндзкае места Флісінген ўпадае ў Паўночнае мора.
Марская Шэльда і Заходняя Шэльда ўтвараюць эстуарый, на якім можна бачыць прылівы ды адлівы. Шэльда злучана каналамі з Маасам, Сенай ды Сомай. Даўжыня суднаходнага ўчастку - 340 км.
Першую назву ракі - 'Scaldis' - можна знайсьці ў старажытнарымскіх тэкстах I стагодзьдзя н.э. Другое імя - 'Scala'. На ангельскай мапе за 1797 року рака ўжо называецца як 'Scheldt'.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Шэльда Інфацэнтар (нід.)