Паўночнае мора
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Паўно́чнае мо́ра — мора якое амывае Эўропу на поўначы, зьяўляецца часткай Атлянтычнага акіяна.
Паўночнае мора знаходзіцца паміж берагамі Даніі, Швэцыі і Нарвэгіі на ўсходзе, Вялікабрытаніі на захадзе, і Нямеччыны, Бэльгіі, Нідэрляндаў і Францыі на поўдні. З Балтыйскім морам Паўночнае злучаецца пралівамі Катэгат, Сунд, Вялікі Бэлт і Малы Бэлт. На дне Паўночнага мора знаходзіцца кратэр Сілвэрпіт. Існуе гіпотэза, згодна зь якой ён утварыўся ў выніку падзеньня на Зямлю 65 млн гадоў таму фрагмэнта той самай камэты, галоўная частка якой утварыла кратэр Чыксулуб. Гэта катастрофа магла быць прычынай выміраньня дыназаўраў у крэйдавым пэрыядзе. Хвалі цунамі якія ўзьніклі пад час выбуху ў кратэры Сілвэрпіт, павінны былі затапіць усё ўзьбярэжжа Паўночнага мора.
- плошча: 565 тыс. км²;
- сярэдняя глыбіня: 96 мэтраў;
- максымальная глыбіня: 809 мэтраў;
- салёнасьць: 35 ‰;
- карысныя выкапні: газ, нафта, каменны вугаль;
- найвялікшыя парты: Ратэрдам, Лёндан, Антвэрпэн, Гамбург, Эдынбург, Бэрген, Осла.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Паўночнае мора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў


