Газ
Газ (газападобны стан) — агрэгатны стан рэчыва, які характаразуецца вельмі кволымі сувязямі паміж складальнымі яго часьцінкамі (малекуламі, атамамі і іёнамі), а таксама іх большай рухавасьцю. Часьцінкі газу амаль свабодна і хаатычна рухаюцца ў прамежках паміж сутыкненьнямі, падчас якіх адбываецца рэзкае зьмяненьне характару іх руху.
Газападобныя станы рэчыва ва ўмовах, калі магчыма існаваньне ўстойлівай вадкай ці цьвёрдай фазы гэтага ж рэчыва, звычайна называецца парам.
Падобна вадкасьцям, газы валодаюць цякучасьцю і супрацівяцца дэфармацыі. У адрозьненьне ад вадкасьцей, газы ня маюць фіксаванага аб’ёму[1] і не ствараюць свабоднай паверхні, а імкнуцца запоўніць увесь даступны аб’ём (напрыклад, сасуда).
Газападобны стан — самы распаўсюджаны стан рэчыва Сусьвету (міжзорнае рэчыва, туманнасьць, зоры, атмасфэры плянэтаў і г. д.). Па хімічных уласьцівасьцях газы і іх сумесі вельмі рознабаковы — ад малаактыўных інэртных газаў да выбуховых газавых сумесей. Да газаў звычайна адносяць ня толькі сыстэмы з атамаў і малекулаў, але і сыстэмы зь іншых часьцінкаў — фатонаў, электронаў, броўнаўскіх часьцінкаў, а таксама плазму.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ У плянэтарным маштабе газ у атмасфэры ўтрымліваецца гравітацыяй
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Газ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў