Здабытак
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Здабытак — вынік апэрацыі множаньня.
Напрыклад, у выразе
- 5 × 4 = 20
20 — здабытак, а лікі 5 і 4 завуцца множнікамі.
[рэдагаваць] Пазначэньні
Здабытак лікаў пазначаецца сымбалем × або кропкай · ў сярэдзіне радка, што зьяўляюцца знакамі множаньня. Напрыклад,
- 5 × 4 = 5 · 4 = 20
У альгебраічных выразах знакі множаньня ў асноўным апускаюцца, напрыклад
- A × b = a · b = ab
- 4 × a = 4 · a = 4a
Для пазначэньня здабытку элемэнтаў пэўнай пасьлядоўнасьці выкарыстоўваецца знак
, напрыклад,
азначае здабытак элемэнтаў пасьлядоўнасці ад першага да N-га.
Здабытак бясконцай колькасьці элемэнтаў пазначаецца 
У мовах праграмаваньня здабытак пазначаецца пераважна астэрыскам *, напрыклад
- 2 * 3.14 * bar
дзе bar — ідэнтыфікатар зьменнай.
