Атам
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
А́там (па-старажытнагрэцку: ἄτομος — непадзельны) — маленечкая часьцінка рэчыва, найменшая часьцінка хімічнага элемэнту, што захоўвае ягоныя ўласьцівасьці.
Атам складаецца з масыўнага ядра, якое нясе станоўчы электрычны зарад і шмат лягчэйшых электронаў, якія маюць адмоўны электрычны зарад, што ўтвараюць вакол ядра электронныя абалонкі. Памеры атама нашмат большыя за памер ядра і вызначаюцца памерамі электронных абалонак. Парадак лінейных памераў атаму – 0,1 нм.
Фізычныя і хімічныя ўласьцівасьці атаму вызначаюцца ягонай будовай, якая апісваецца квантавымі законамі.
У залежнасьці ад кантэксту, кажучы пра атам маюць на ўвазе як электранэўтральныя атамы, гэтак і іёны згаданага хімічнага элемэнта, або гавораць пра атам каб адрозьніць нэўтральную часьцінку рэчыва ад іёна, які мае электрычны зарад.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Атам — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў