Хімічны элемэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Хімі́чны элемэ́нт — сукупнасьць атамаў з аднолькавым зарадам ядра; адзін з найважнейшых паняткаў хіміі. Элемэнты пазначаюцца адной ці дзьвюма літарамі лацінскага альфабэту. Існуюць у форме простых рэчываў і ў складзе складаных рэчываў. Некаторыя элемэнты ў свабодным стане ўтвараюць некалькі алатропных мадыфікацыяў. Пашыранасьць хімічных элемэнтаў на Зямлі акрэсьліваецца кларкамі элемэнтаў. Ператварэньне атамаў аднаго элемэнту ў атамы іншага адбываецца пры ядравых рэакцыях. Хімічныя элемэнты вывучаюцца неарганічнай хіміяй.

Гісторыя [рэдагаваць]

Першыя ўяўленні пра хімічныя элемэнты вядомыя ў антычнай філязофіі ў вучэньні пра элемэнты-стыхіі і альхіміяй у вучэньні пра элемэнты-якасьці. Першае навуковае вызначэньне элемэнтаў як нераскладальных, простых рэчываў даў (эмпірычна) Робэрт Бойль у 1661 годзе.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Хімічны элемэнтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў