Алюмін
Алюмін (алюміній, па-лацінску: Aluminium) Al — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 13. Лёгкі серабрыста-белы мэтал, уваходзіць у падгрупу бору. Алюмін не раствараецца ў вадзе пры нармальных умовах. Алюмін зьяўляецца самым распаўсюджанным мэталам у зямной кары, а таксама трэцім элемэнтам па распаўсюджаннасьці, пасьля кіслароду й крэмнію. Алюмін складае каля 8% ад масы цьвёрдай паверхні Зямлі. Алюмінавы мэтал занадта хімічна рэактыўны з-за чаго, сустракаюцца звыш 270 розных мінэралаў, у склад якіх уваходзіць алюмін[1]. Асноўнай крыніцай здабычы алюміна зьяўляюцца баксіты.
Алюмін адрозьніваецца ад іншым мэталаў сваёй нізкай шчыльнасьцю й сваёй здольнасьцю супрацьстаяць карозіі, дзякуючы зьяве пасывацыі. Структурныя кампанэнты, вырабленыя з алюміна й ягоных сплаваў зьяўляюцца жыцьцёва важнымі для аэракасьмічнай прамысловасьці й гуляюць важную ролю для транспарту й іншых абласцёў. Найбольш карысныя злучэньні алюміна, па меншай меры, уяўляюць сабой лёгкія асновы, аксіды й сульфаты.
Нягледзячы на сваю распаўсюджанасьць у навакольным асяродзьдзі, солі алюміна не выкарыстоўваюцца ні адной з формаў жыцьця, але дзякаючы гэтай распаўсюджанасьці яны добра пераносяцца расьлінамі й жывёламі[2]. З-за сваёй распаўсюджанасьці, патэнцыйнай біялагічнай ролі й карыснымі характарыстыкамі для чалавека, алюмінавыя злучэньні маюць сталую цікавасьць.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Shakhashiri, Bassam Z.. «Chemical of the Week: Aluminum». Science is Fun.
- ^ Otto Helmboldt, L. Keith Hudson, Chanakya Misra, Karl Wefers, Wolfgang Heck, Hans Stark, Max Danner, Norbert Rösch "Aluminum Compounds, Inorganic" in Ullmann's Encyclopedia of Industrial Chemistry, 2007, Wiley-VCH, Weinheim.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Алюмін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | |||||||||||||||
| 1 | H | He | ||||||||||||||||||||||||||||||
| 2 | Li | Be | B | C | N | O | F | Ne | ||||||||||||||||||||||||
| 3 | Na | Mg | Al | Si | P | S | Cl | Ar | ||||||||||||||||||||||||
| 4 | K | Ca | Sc | Ti | V | Cr | Mn | Fe | Co | Ni | Cu | Zn | Ga | Ge | As | Se | Br | Kr | ||||||||||||||
| 5 | Rb | Sr | Y | Zr | Nb | Mo | Tc | Ru | Rh | Pd | Ag | Cd | In | Sn | Sb | Te | I | Xe | ||||||||||||||
| 6 | Cs | Ba | La | Ce | Pr | Nd | Pm | Sm | Eu | Gd | Tb | Dy | Ho | Er | Tm | Yb | Lu | Hf | Ta | W | Re | Os | Ir | Pt | Au | Hg | Tl | Pb | Bi | Po | At | Rn |
| 7 | Fr | Ra | Ac | Th | Pa | U | Np | Pu | Am | Cm | Bk | Cf | Es | Fm | Md | No | Lr | Rf | Db | Sg | Bh | Hs | Mt | Ds | Rg | Cn | Uut | Uuq | Uup | Uuh | Uus | Uuo |