Зямля
| Зямля |
|||||||||||||
| Парамэтры арбіты | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Апацэнтар | 152100000 | ||||||||||||
| Пэрыцэнтар | 147100000 | ||||||||||||
| Сярэдні радыюс арбіты | 149597890 | ||||||||||||
| Эксцэнтрысытэт | 0,01671022 | ||||||||||||
| Сыдэрычны пэрыяд | 365.24 | ||||||||||||
| Сяр. арбітальная хуткасьць | 29785.9 | ||||||||||||
| Нахіленьне | 0,00005 | ||||||||||||
| Спадарожнікі |
|
||||||||||||
| Фізычныя характарыстыкі | |||||||||||||
| Сярэдні радыюс | 6371.3 | ||||||||||||
| Экватарыяльны радыюс | 6378.14 | ||||||||||||
| Палярны радыюс | 6356.78 | ||||||||||||
| Акружына | 40075 | ||||||||||||
| Плошча паверхні | 510065700 | ||||||||||||
| Аб’ём | 1,0832×1012 | ||||||||||||
| Маса | 5,9737×1024 | ||||||||||||
| Сярэдняя шчыльнасьць | 5515 | ||||||||||||
| Гравітацыя на паверхні ля экватару |
9.766 | ||||||||||||
| Другая касьмічная хуткасьць | 11180 | ||||||||||||
| Сыдэрычны пэрыяд | 23,934 | ||||||||||||
| Нахіл восі | 23,45 | ||||||||||||
|
|||||||||||||
| Атмасфэра | |||||||||||||
| Ціск на паверхні | 101325 | ||||||||||||
| Склад |
|
||||||||||||
Зямля́ — трэцяя ад Сонца плянэта Сонечнай сыстэмы. Найбуйнейшая з плянэт зямной групы і адзінае вядомае на цяперашні момант плянэтарнае цела, населенае жывымі істотамі. Плянэта ўтварылася каля 4,5 млрд гадоў таму назад і неўзабаве пасьля гэтага набыла свой адзіны натуральны спадарожнік — Месяц. Зямлі насяляюць разумныя істоты — людзі.
Зьмест |
Зямля ў Сонечнай сыстэме [рэдагаваць]
Зямля рухаецца вакол Сонца па эліптычнай арбіце з хуткасьцю прыкладна роўнай 30 км/c (106 000 км/гадзіну). Хуткасьць руху Зямлі па арбіце, роўная ў сярэднім 29,765 км/сэк, вагаецца ад 30,27 км/сэк (у пэрыгеліі) да 29,27 км/сэк (у афэліі)[1], круцячыся пры гэтым вакол уласнай восі з хуткасьцю на экватары 465 м/сэк (1674 км/гадзіну). Але хуткасьць руху Зямлі па арбіце нясталая: у ліпені яна пачынае паскарацца (пасля мінаньня афэлію), а ў студзені — зноў пачынае запавольвацца (пасьля мінаньня пэрыгелія).
Будынак Зямлі [рэдагаваць]
Унутраны склад [рэдагаваць]
Зямля мае слоісты будынак. Яна складаецца з цьвёрдых сылікатных абалонак (кары й мантыі) й мэталічнага ядра. Вонкавая частка ядра вадкая, а ўнутраная — цьвёрдая.
Зямная кара [рэдагаваць]
Зямная кара — гэта верхняя частка цьвёрдай зямлі. Ад мантыі аддзеленая мяжой з рэзкім падвышэньнем хуткасьцяў сэйсмічных хваль — мяжой Махаровіча. Бывае два тыпа кары — кантынэнтальная й акіянічная. У будынку кантынэнтальнай кары вылучаюць тры геалягічных пласта: ападкавы чахол, гранітны і базальтавы. Акіянічная кара складзеная пераважна пародамі асноўнага складу, плюс ападкавы чахол. Зямная кара падзеленая на розныя па велічыні літасфэрныя пліты, якія рухаюцца адносна адзін аднаго. Кінэматыку гэтых рухаў апісвае тэктоніка пліт.
Мантыя Зямлі [рэдагаваць]
Мантыя — гэта сылікатная абалонка Зямлі, складзеная пераважна пэрыдатытамі — пародамі, якія складаюцца з сылікатаў магнію, жалеза, кальцыя і інш. Частковае плаўленьне мантыйных парод спараджае базальтавыя і ім падобныя расплавы, якія фармуюць пры ўздыме да паверхні зямную кару.
Мантыя складае 67 адсоткаў усёй масы Зямлі і каля 83 % усяго аб'ёму Зямлі. Яна распасьціраецца ад глыбінь 5 — 70 кілямэтраў ніжэй межы з зямной карай, да мяжы з ядром на глыбіні 2900 км. Мантыя разьмешчаная ў велізарным дыяпазоне глыбінь, і з павелічэньнем ціску ў рэчыве адбываюцца фазавыя пераходы, пры якіх мінэралы набываюць усё больш шчыльную структуру. Найболей значнае ператварэньне адбываецца на глыбіні 660 кілямэтраў. Тэрмадынаміка гэтага фазавага пераходу такая, што мантыйнае рэчыва ніжэй гэтай мяжы ня можа пранікнуць праз яе, і наадварот. Вышэй межы 660 кілямэтраў знаходзіцца верхняя мантыя, а ніжэй, адпаведна, ніжняя. Гэтыя дзьве часткі мантыі маюць розны склад і фізычныя ўласьцівасьці. Хоць зьвесткі аб складзе ніжняй мантыі абмежаваныя, і лік прамых дадзеных вельмі невяліка, можна ўпэўнена сьцьвярджаць, што яе склад з часоў фармаваньня Зямлі зьмяніўся значна менш, чым верхняй мантыі, якая спарадзіла зямную кару.
Цеплаперанос у мантыі адбываецца шляхам павольнай канвекцыі, пасродкам пластычнай дэфармацыі мінэралаў. Хуткасьці руху рэчыва пры мантыйнай канвекцыі складаюць парадку некалькіх сантымэтраў у год. Гэтая канвекцыя прыводзіць у рух літасфэрныя пліты (глядзіце тэктоніка пліт). Канвекцыя ў верхняй мантыі адбываецца паасобна. Існуюць мадэлі, якія мяркуюць яшчэ больш складаную структуру канвекцыі.
Ядро Зямлі [рэдагаваць]
Ядро складаецца з жалеза-нікелявага сплава з прымешкай іншых сыдэрафільных элементаў.
Таксама існуе тэорыя, паводле якой мэталічнае ядро плянэты складаецца з мэталічнага вадароду, гіпатэтычнага рэчыва, уласьцівасьці якога невядомыя сучаснай навуцы.
Гідрасфэра [рэдагаваць]
Гідрасфэра — сукупнасць усіх водных запасаў Зямлі. Вялікая частка вады засяроджаная ў акіяне, значна менш — у кантынэнтальнай рачной сетцы й падземных водах. Таксама вялікія запасы вады маюцца ў атмасфэры, у выглядзе аблокаў й вадзяной пары.
Частка вады знаходзіцца ў цьвёрдым стане ў выглядзе ледавікоў, сьнежнага полага, і ў вечнай мерзлаце, складаючы крыёсфэру.
Атмасфэра [рэдагаваць]
Атмасфэра — газавая абалонка, якая акружае плянэту Зямля. Сукупнасьць падзелаў фізыкі й хіміі, якія вывучаюць атмасфэру, прынята зваць фізыкай атмасфэры. Атмасфэра вызначае надвор'е на паверхні Зямлі, вывучэньнем надвор'я займаецца мэтэаралёгія, а доўгімі варыяцыямі клімата — кліматалёгія.
Біясфэра [рэдагаваць]
Біясфэра — гэта сукупнасьць частак зямных абалонак (літа-, гідра- і атмасфэра), якая заселеная жывымі арганізмамі, знаходзіцца пад іх уздзеяньнем і занятая прадуктамі іх жыцьцядзейнасьці.
Геаграфічныя зьвесткі [рэдагаваць]
Плошча
- Паверхня: 510,073 мільёнаў км2
- Суша: 148,94 мільёнаў км2
- Вада: 361,132 мільёнаў км2
- 70,8 % паверхні плянэты пакрыта вадой, і 29,2 % суша
Сухапутныя межы Працягласьць сухапутных меж складае 251 480 км
Узбярэжжа 356 000 км
Агульны лік атамаў, якія складаюць Зямлю, прыкладна 1050.
(Некаторыя крыніцы прапануюць разглядаць Эўропу і Азію, іншыя наадварот аб'ядноўваюць Эўразію і Афрыку ў Эўрафразію)
Выкарыстаньне сушы [рэдагаваць]
- ральля 10 %
- сталыя пасевы 1 %
- сталыя пашы 26 %
- лясы і лясістыя мясцовасьці 32 %
- гарады 1,5 %
- іншае 30 % (на 1993 год)
Паліўныя землі: 2 481 250 км2 (на 1993 год)
Антрапагеаграфія [рэдагаваць]
На Зямлі пражывае прыблізна 6,5 млрд чалавек (дадзеныя на 25 лютага 2006 гады). Паводле прагнозаў, насельніцтва Зямлі дасягне сямі мільярдаў у 2013 году і 9,1 млрд у 2050 (паводле адзнак ААН у 2005 году). Чакаецца, што асноўная доля росту насельніцтва прыйдзецца на разьвiваючыяся краіны. Шчыльнасьць насельніцтва у розных частках Зямлі моцна адрозніваецца.
Лічыцца, што толькі адна восьмая паверхні Зямлі прыдатная для жыцьця чалавека, паколькі тры чвэрці паверхні плянэты пакрытыя акіянамі, а палову сушы займаюць пустэльні, высокія горы і іншыя непрыдатныя для жыцьця віды мясцовасьці.
Найболей выдаленым на поўнач селішчам зьяўляецца Алерт, разьмешчанае на выспе Элсмір у Канадзе. Самой паўднёвай кропкай, дзе пражывае чалавек, лічыцца паўднёвая палярная станцыя ім. Амундсэна-Скота у Антарктыцы, зьмешчаная амаль на самім Паўднёвым канцавосьсі.
На 2004 год парадку 400 чалавек пабывалі за межамі Зямлі.
Жыцьцё [рэдагаваць]
Зямля — адзіная вядомая плянэта, што мае жыцьцё. Сукупнасьць усіх формаў жыцьця на Зямлі называюць біясфэрай. Лічыцца, што жыцьцё на Зямлі ўзьнікла (або было прынесенае звонку) прыблізна 3,5 млрд. гадоў таму.
Адміністрацыйны стан [рэдагаваць]
На Зямлі налічваецца 267 адміністрацыйных утварэньняў, уключаючы дзяржавы, залежныя тэрыторыі і інш. У Зямлі няма вярхоўнага ўрада плянэтарнага маштабу. Уся паверхня сушы, за выключэньнем Антарктыды і некаторых нейтральных тэрыторый на Блізкім Усходзе, падзеленая паміж незалежнымі дзяржавамі.
У якасьці ўсеагульнай міжнароднай арганізацыі была заснаваная Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Гэтая структура ўяўляе сабой пляцоўку для міжнародных дыскусій, гэтакі форум зь вельмі абмежаванай здольнасьцю прымаць законы і адсочваць іх выкананьне.
На Зямлі ёсьць дамінуючыя дзяржавы, якія падпарадкоўваюць сабе большасьць астатніх цывілізаваных дзяржаў і распаўсюджваюць сваю культуру. У старажытныя часы такой была Асырыйская імпэрыя (1353—609 гг. да н. э.). Потым яе зьмяніла Старажытная Грэцыя у пэрыяд элінізму (III—II у. да н. э.). Затым узвысілася Рымская імпэрыя (754 да н. э. — 476 н. э.). У нядаўнім мінулым лідэрамі зьяўляліся ЗША і СССР.
Пасьля распаду СССР сусьветным лідэрам сталі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Гісторыя Зямлі [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Зямля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |