Геаграфічны полюс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Геаграфічны полюс, адна з дзьвюх кропак: паўночны і паўднёвы — кропка на паверхні плянэты, празь якую праходзіць вось вярчэньня. Паўночны полюс з экватарам утвараюць 90° на поўнач, а паўднёвы полюс, адпаведна, 90° на поўдзень.
У картаграфіі, дзе каардынаты замацаваныя, прынятыя картаграфічныя полюсы - зафіксаваныя кропкі, якія месьцяцца амаль у тых жа пазыцыях, што і геаграфічныя. Гэта выклікана тым, што геаграфічныя полюсы нязначна зьмяняюць сваю пазыцыю. Праз картаграфічныя полюсы праходзяць даўжыні, на якія падзеленая плянэта.
У папулярнай культуры [рэдагаваць]
У апавяданьні пра Віні-Пуха Крыстафэр Робін згадвае ўяўныя ўсходні і заходні полюсы: «Існуе паўднёвы полюс, і я думаю, што ёсьць і ўсходні і заходні полюсы, хоць людзі не размаўляюць пра іх».[1]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Flood, Winnie-the-Pooh (анг.), Наводнение, Винни-Пух (рас.)
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |