Плянэта
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Плянэ́та (ад грэцкага «aster planetes» — блукаючая зорка) — нябеснае цела досыць вялікай масы, якое рухаецца па арбіце вакол зоркі, у якім не адбываюцца тэрмаядзерныя рэакцыі. Сярод астраномаў існуюць рознагалосьсі па пытаньні аб тым, якія менавіта нябесныя целы варта адносіць да плянэт.
На XXVI Асамблеі Міжнароднага астранамічнага зьвязу (МАЗ) прынята рашэньне зваць плянэтамі нябесныя целы, якія верцяцца вакол зоркі, і не зьяўляюцца зоркай, якія валодаюць дастатковай масай, каб мець форму, блізкую да сфэры, і зблізку арбіт якіх маецца «прастора, вольная ад іншых цел». Такая вольная прастора зьяўляецца падчас фармаваньняў плянэт. Асамблея відавочна дэкларавала, што Плютон не зьяўляецца плянэтай.
Масы і памеры вядомых нам плянэт значна менш, чым у зорак. Толькі адна з плянэт Сонечнай сыстэмы — Юпітэр — набліжаецца па гэтых характарыстыках да зоркі-карліку.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Яшчэ ў глыбокай старажытнасьці былі знойдзеныя пяць нябесных сьвяцілаў, якія, як і зоркі, выглядалі сьветлымі кропкамі на небе, але, у адрозьненьне ад нерухомых зорак, перасоўваліся па небе з дня ў дзень: Мэркурый, Вэнэра, Марс, Юпітэр, Сатурн. Аднак трэба сказаць, што буйныя сьвяцілы — Сонца, Месяц — таксама зьмяняюць сваё становішча адносна зорак.
Да XVI стагодзьдзя лічылася, што гэта ўсе плянэты, якія верцяцца вакол Зямлі. Мікалай Капэрнік у сваіх працах паказаў, што толькі Месяц круціцца вакол Зямлі, а ўсе астатнія плянэты верцяцца вакол Сонцы. Тым самым ён выключыў Сонца й Месяц зь ліку плянэт.
У новы і найноўшы час было адкрыта яшчэ тры плянэты:
- 1781 г. — Уран
- 1846 г. — Нэптун
- 1930 г. — Плютон (прысвоены статус плянэты-карліка у жніўні 2006 г.)
У 1995 году адкрылі першую экстрасонечную плянэту ў зоркі, зьмешчанай за 50 сьветлавых гадоў ад Зямлі. Цяпер іх вядома больш за дзьве сотні.
[рэдагаваць] Будова плянэт
Плянэты Сонечнай сыстэмы дзеляцца на дзьве групы — плянэты зямной групы і плянэты-гіганты. Для плянэт зямной групы характэрная вялікая сярэдняя шчыльнасьць.
Можна выказаць здагадку, што ў Мэркурыя, які валодае вялікай ў параўнаньні зь іншымі плянэтамі шчыльнасьцю, ёсьць шчыльнае жалезнае ядро, у якім утрымліваецца каля 60% масы плянэты; Вэнэра, па масе і шчыльнасьці падобная да Зямлі, мае ў сваім цэнтры ядро, багацейшае жалезам, чым Зямля, а шчыльнасьць сылікатаў у яе абалонцы некалькі вышэй, чым у абалонцы Зямлі; Зямля жа мае складаную структурную абалонку (мантыю), што распрасьціраецца да глыбіні 2900 км, а ніжэй знаходзіцца ядро, відаць мэталічнае (жалезнае), на мяжы з мантыяй — вадкае, а ў цэнтра — цьвёрдае; Марс, мае параўнальна малую шчыльнасьць, калі і ёсьць жалезнае ядро, то яно невялікае (ня больш 30% радыусу, а дакладней, 15—20%), а шчыльнасьць сылікатных парод яго абалонкі некалькі вышэй, чым у Зямлі.
У плянэт-гігантаў вельмі нізкая сярэдняя шчыльнасьць і спэцыфічны хімічны склад атмасфэр. Гэта сьведчаць аб тым, што яны складаюцца з рэчыва, падобнага сонечнаму, галоўнай чынам з вадароду і гелію. Ёсьць гіпотэза, што мэталічнае ядро Юпітэра вадкае, бо ў Юпітэра існуе магутнае магнітнае поле, значна больш магутнае, чым у Зямлі. Падобную да Юпітэра структуру мае Сатурн. Больш шчыльныя Ўран і Нэптун маюць, відаць, ядро з сумесі вады, аміяку і метану ў вадкай або цьвёрдай фазе, акружанае масіўнай вадародна-геліявай атмасфэрай, на якую прыходзіцца, аднак, толькі парадку 10% масы.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Плянэта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Энцыкляпэдыя экстрасонечных плянэт(анг.)
- Зручны пошук здымкаў на сайце НАСА(анг.)
- Артыкул «Сонечная сыстэма пашыраецца» (у ґазэце ПОГЛЯД ад 17 жніўня 2006 г.)(рас.)
- Артыкул «Зачыненьне» Плютона (у ґазэце ПОГЛЯД ад 21 жніўня 2006 г.)(рас.)
- Артыкул «Як раскласьці плянэты па палічках або Астраноміі патрабуюцца Лінэі» на партале Astronet.ru(рас.)