Эрыс (карлікавая плянэта)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
||||||||||||||||||||||
136199 Эры́с (па-лацінску: Eris) (раней выкарыстоўваліся часавыя назвы: афіцыйнае — 2003 UB313, неафіцыйныя — Ксэ́на, Зэ́на (па-ангельску: Xena) і Лі́ла (па-ангельску: Lilah)) — карлікавая плянэта, транснэптунавы аб'ект, які, паводле дадзеных астраномаў з Паломарскай абсэрваторыі (Каліфорнія), мае большы памер, чым Плютон, які да 24 жніўня 2006 году лічыўся плянэтай (раней меркавалася, што аб'ект можа быць нават буйней Мэркурыя). Першаадкрывальнікі, а ўсьлед за імі НАСА і некаторыя СМІ абвясьцілі гэты аб'ект дзясятай плянэтай Сонечнай сыстэмы, аднак 24 жніўня 2006 г. МАЗ зацьвердзіў азначэньне плянэты, па якім 2003 UB313 не зьяўляецца такой. Аб'ект быў аднесены да разраду «карлікавых плянэт».
Гэты аб'ект ня варта блытаць зь іншымі буйнымі транснэптунавымі аб'ектамі, у прыватнасьці з Сэднай і 2003 EL61.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнікамі гэтага аб'екта сталі Майк Браўн (па-ангельску: Michael E. Brown) з Каліфарнійскага тэхналягічнага інстытуту, Чэд Трухільё (па-ангельску: Chad Trujillo) з абсэрваторыі Джэміні і Дэвід Рабіновіч (па-ангельску: David L. Rabinowitz) з Ельскага ўнівэрсытэту. Аб'ект быў упершыню сфатаграфаваны 21 кастрычніка 2003 г. з дапамогай 48-дзюймовага (122-см) тэлескопа імя Самуэля Ошына (па-ангельску: Samuel Oschin), разьмешчанага ў абсэрваторыі Паломар. Для таго, каб знайсьці аб'ект на гэтых фатаграфіях, запатрабавалася складаная апрацоўка выяваў. Толькі 5 студзеня 2005 году аб'ект быў выяўлены на фатаграфіях. Запатрабавалася яшчэ некалькі месяцаў дасьледаваньняў, каб вызначыць парамэтры арбіты і прыблізны памер аб'екта. Вынікі дасьледаваньняў былі апублікаваныя 27 ліпеня 2005 году.
[рэдагаваць] Уласьцівасьці
Цяпер аб'ект знаходзіцца ў 97 а. а. (14,5 мільярдах кілямэтраў) ад Сонцы. Арбіта моцна выцягнутая, максымальная адлегласьць да Сонца складае 97,61 а. а. (14,6023 мільярдаў км), мінімальнае — 37,808 а. а. (5,65598 мільярдаў км). Пэрыяд звароту вакол Сонцы складае 557 гадоў, а арбіта нахіленая пад кутом 44,177° да плоскасьці экліптыкі.
Памеры аб'екта вызначыць значна цяжэй. Бачная яркасьць аб'екта прапарцыйная плошчы паверхні, памножанай на альбеда (дзель сонечных прамянёў, адбіваных аб'ектам). Такім чынам, каб разьлічыць дыямэтар, трэба ведаць бачную яркасьць (якую лёгка вымераць) і альбеда (якое невядома). Але 2003 UB313 так яркі, што нават калі альбеда роўна 1, яго дыямэтар павінен быць больш дыяметра Плютона (2274 км).
Па назіраньнях касьмічнага тэлескопа «Сьпітцэр» у канцы жніўня 2005 [1], дыямэтар аб'екта складаў каля 2700 км.
У лютым 2006 у часопісе Nature апублікаваныя вынікі вымярэньня цеплавыдзяленьня плянэтоіда, зыходзячы з якіх яго дыямэтар быў вызначаны як 3000±300 км [2]
У красавіку 2006 быў апублікаваны электронны прэпрынт astro-ph/0604245, у якім прадстаўленыя вынікі вымярэньняў дыямэтра й альбеда аб'екта, выкананыя з дапамогай касьмічнага тэлескопа ім. Хабла. Апынулася, што дыямэтар Эрыс роўны 2400±100 км (толькі на 6 % больш дыямэтар Плютона), а альбеда — 86±7 %. Такім чынам, паверхня Эрыса мае больш высокае альбеда, чым паверхня любога іншага аб'екта Сонечнай сыстэмы, за выключэньнем Энцэлада.
Спэктраскапічныя назіраньні паказваюць, што на паверхні аб'екта ляжыць мэтанавы сьнег, чым і тлумачыцца высокае альбеда. Гэтым Эрыс падобны на Плютон і спадарожнік Нэптуна Трытон. Аднак Плютон і Трытон чырванаватыя, а Эрыс шэрага колеру. Невядома, з чым зьвязаная такая розьніца колераў.
Маса Эрыс вызначаная дзякуючы наяўнасьці спадарожніка, яна на 27% больш масы Плютона. Яго шчыльнасьць блізкая па значэньні да шчыльнасьці як Плютона, так і розных астэроідаў пояса Койпэра.
[рэдагаваць] Назва
Папярэдняя назва 2003 UB313 было прысвоена аўтаматычна.
У СМІ распаўсюдзілася інфармацыя аб тым, што Майк Браўн прапанаваў назваць гэтую плянэту імем сваёй дачкі — Ліла (па-ангельску: Lilah). Паводле іншых дадзеных, плянэтоід меркавалася назваць Ксэна (Зэна) (па-ангельску: Xena), у гонар галоўнай гераіні сэрыяла «Зэна — каралева ваяроў». Аднак, па словах першаадкрывальнікаў, раней у МАЗ была адпраўлена ня гэтыя назва.
Да пачатку 2006 г. у СМІ і ў астранамічнай грамадзкасьці зацьвердзілася імя Ксэна, якое згадваецца практычна гэтак жа часта, як самы «папулярны» транснэптунавы аб'ект Сэдна.
Назва «Эрыс» (па-лацінску: Eris) у гонар грэцкай багіні разладу было прынята Міжнародным астранамічным зьвязам 13 верасьня 2006 [3].
[рэдагаваць] Спадарожнік
У плянэты адкрыты спадарожнік Дыcномія ((136199) Eris I Dysnomia), першапачаткова названы S/2005 (2003 UB313). Першаадкрывальнікі далі спадарожніку часавую назву Габрыэла (Gabrielle) у гонар спадарожніцы Зэны.
Пэрыяд звароту Дысноміі вакол Эрыс складае прыкладна 16 зямных сутак.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Эрыс (карлікавая плянэта) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- 2006 redefinition of planet (Артыкул з Ангельскай Вікіпэдыі)
- Маса Эрыс больш масы Плютона
| п • а • р Сонечная сыстэма | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
||||||
| Сонца • Геліясфэра Геліяабалонка Геліяпаўза Hydrogen wall |
Плянэты ☾ = спадарожнік(-і) ∅ = кольца (-ы) |
Мэркурый | Вэнэра | Зямля ☾ | Марс ☾ | |
| Юпітэр ☾ ∅ | Сатурн ☾ ∅ | Уран ☾ ∅ | Нэптун ☾ ∅ | |||
| Карлікавыя плянэты | Цэрэра | Плютон ☾ | Эрыс ☾ | |||
| Малыя целы Сонечнай сыстэмы |
Астэроіды (малыя плянэты) |
Групы й сямействы: Вулканоіды • Калязямныя астэроіды • Галоўны пояс астэроідаў Траянскія астэроіды • Кентаўры • Нэптунскія траянцы • Спадарожнікі астэроідаў • Мэтэароіды |
||||
| Глядзіце таксама сьпіс астэроідаў, а таксама значэньні імёнаў астэроідаў. | ||||||
| Транс- нэптунавыя аб'екты |
Пояс Койпэра — Плютына: Аркус • Іксіён — Кьюбівана: 2002 UX25 • Варуна • 1992 QB1 • 2002 TX300 • 2003 EL61 • Квавар • 2005 FY9 • 2002 AW197 |
|||||
| Расьсеяная кружэлка: 2002 TC302 • 2004 XR190 • Сэдна | ||||||
| Камэты | Сьпісы пэрыядычных і непэрыядычных камэт • Дамоклоіды • Воблака Аорта | |||||
| Глядзіце таксама астранамічныя аб'екты, сьпіс аб'ектаў сонечнай сыстэмы і Партал:Астраномія | ||||||
