Спадарожнікі Ўрана
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
У цяперашні час (да 2005) вядома 27 спадарожнікаў Урана і 13 яго кольцаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назвы й гісторыя
Па традыцыі спадарожнікам Урана даюць імёны герояў п'ес Вільяма Шэкспіра. Але Арыэль і Умбрыэль названыя ў гонар персанажаў паэмы Аляксандра Поупа «Выкраданьне пасмы». Шэраг астэроідаў маюць імёны, супадальныя з імёнамі спадарожнікаў Урана (напрыклад, Тытанія, Дездемона і інш.), што можа прыводзіць да блытаніны. Акрамя таго, традыцыйнае напісаньне імёнаў у расейскіх перакладах Шэкспіра часам моцна адрозьніваецца ад ангельскай транскрыпцыі, што можа прыводзіць да розначытаньняў у назвах спадарожнікаў.
Тытанія і Абэрон былі адкрытыя Уільямам Гершэлем у 1787, Арыэль і Умбрыэль — Уільямам Ласелам у 1851, Міранда — Джэрардам Койперам у 1948.
У 1986 «Вояджэр-2», пралятаючы міма Ўрана, адкрыў 10 спадарожнікаў, яшчэ адзін быў выяўлены пасьля пры аналізе фатаграфій «Вояджэра». Астатнія спадарожнікі адкрыты ў выніку назіраньняў у тэлескоп.
[рэдагаваць] Найбуйныя спадарожнікі
У сыстэме Ўрана маецца 4 буйных спадарожніка дыямэтрам больш 1000 км (Арыэль, Абэрон, Тытанія, Умбрыэль), а таксама Міранда дыямэтрам 472 км. Астатнія спадарожнікі значна менш.
Дадзеныя «Вояджэра» сьведчаць аб геалягічнай актыўнасьці некаторых спадарожнікаў (асабліва Міранды і Арыэля). Мяркуецца наяўнасьць крыавульканізма на некаторых зь іх (прынамсі ў мінулым).
Усе буйныя спадарожнікі Ўрана заўсёды зьвернутыя да яго адным бокам.
[рэдагаваць] Кольцы
У 1977 былі адкрытыя слабыя кольцы вакол плянэты. Найболей прыкметных кольцаў 9, прычым самае шырокае (некалькі дзясяткаў кілямэтраў) — кольца ε — мае радыюс 51 тыс. км. Кольцы вузкія, з шырокімі шчылінамі паміж імі. Яны, відаць, складаюцца з адносна буйных элемэнтаў (у асноўным больш 10 см). Цікаўна, што ў 1789 астраном Уільям Гершэль адлюстраваў Уран з кольцамі і зрабіў запіс: «Кольца кароткае, не такое, як у Сатурна». Прычым кольцы ў яго паказаныя прыкладна ў тым ракурсе, дзе яны сапраўды знаходзілася ў 1789 г. Але адмыслоўцы лічаць гэты запіс памылкай: убачыць кольца ў тэлескоп Гершэль ня мог (сам Гершэль пасьля таксама прызнаваў, што гэта быў аптычны зман).
[рэдагаваць] Асаблівасьці
Сыстэма Ўрана валодае незвычайнай асаблівасьцю: плоскасьці арбіт спадарожнікаў і кольцаў моцна нахіленыя адносна плоскасьці экліптыкі (сам Уран таксама круціцца, як бы «лежучы на боку»). Цяпер паўднёвае канцавосьсе сыстэмы накіраваны прыкладна на Сонца. Такім чынам, паўночныя паўшар'і ўсіх буйных спадарожнікаў знаходзяцца ў цені, а ў паўднёвых назіраецца доўгі палярны дзень, які дасягае 42 зямных гадоў.
Арбіты Калібана, Сэтэбаса, Сыкораксы, Стэфана, Проспера, Трынкула, Фердынанда (S/2001 U2), Францыска (S/2001 U3), Маргарыты (S/2003 U3) валодаюць вялікім эксцэнтрысытэтам (моцнай выцягнутасьцю). Арбіты астатніх спадарожнікаў блізкія да кругавых.
Большасьць спадарожнікаў (у тым ліку ўсё буйныя) і кольцы Ўрана маюць даволі цёмную паверхню, што тлумачаць іх разьмяшчэньнем у радыяцыйных паясах плянэты і сталым бамбаваньнем зараджанымі часьціцамі.
Усе спадарожнікі Ўрана (як і іншыя спадарожнікі плянэт Сонечнай сыстэмы, за выключэньнем Тытана) не валодаюць шчыльнай атмасферай; пакуль не атрымалася выявіць нават сьлядоў разрэджанай атмасфэры.
[рэдагаваць] Парамэтры спадарожнікаў Урана
(разьмеркаваныя па ступені аддаленасьці ад плянэты, найбуйнейшыя вылучаныя, знак пытаньня адлюстроўвае прыблізнасьць лічбы)
| Назва | Дыямэтар (км) | Маса (кг) | Вялікая паўвось (радыюс) арбіты, км |
Арбітальны пэрыяд («-» азначае зваротны рух) |
Год адкрыцьця |
|---|---|---|---|---|---|
| Кардэлія | 40 ± 6 | 4,5 x 1016 ? | 49 770 | 0,335 дня | 1986 |
| Афелія | 43 ± 8 | 5,4 x 1016 ? | 53 790 | 0,376 дня | 1986 |
| Бьянка | 51 ± 4 | 9,3 x 1016 ? | 59 170 | 0,434579 дня | 1986 |
| Крэсыда | 80 ± 4 | 3,43 x 1017 ? | 61 780 | 0,464 дня | 1986 |
| Дэздэмона | 64 ± 8 | 1,78 x 1017 ? | 62 680 | 0,473650 дня | 1986 |
| Джульета | 94 ± 8 | 5,57 x 1017 ? | 64 350 | 0,493 дня | 1986 |
| Порцыя | 135 ± 8 | 1,68 x 1018 ? | 66 090 | 0,513 дня | 1986 |
| Розалінда | 72 ± 12 | 2,54 x 1017 ? | 69 940 | 0,558 дня | 1986 |
| Купідон | ~ 10 | невядома | 74 800 | 0,618 дня | 2003 |
| Белінда | 81 ± 16 | 3,57 x 1017 ? | 75 260 | 0,624 дня | 1986 |
| Пердыта | ~ 20 | невядома | 76 420 | 0,638 дня | 1986 |
| Пак | 162 ± 4 | 2,89 x 1018 ? | 86 010 | 0,762 дня | 1985 |
| Маб | ~ 10 | невядома | 97 734 | 0,923 дня | 2003 |
| Міранда | 471,6 ± 1,4 | (6,6 ± 0,7) x 1019 | 129 390 | 1,413 дня | 1948 |
| Арыэль | 1157,8 ± 1,2 | (1,35 ± 0,12) x 1021 | 191 020 | 2,52 дня | 1851 |
| Умбрыэль | 1169,4 ± 5,6 | (1,17 ± 0,13) x 1021 | 266 300 | 4,144 дня | 1851 |
| Тытанія | 1577,8 ± 3,6 | (3,53 ± 0,09) x 1021 | 435 910 | 8,706 дня | 1787 |
| Абэрон | 1522,8 ± 5,2 | (3,01 ± 0,07) x 1021 | 583 520 | 13,463 дня | 1787 |
| Францыска | ~ 12 | 1,3 x 1015 ? | 4 276 000 | ?266,6 дня | 2001 |
| Калібан | ~ 98 | 7,3 x 1017 ? | 7 231 000 | ?579,7 дня | 1997 |
| Стэфана | ~ 20 | 6 x 1015 ? | 8 004 000 | ?677,4 дня | 1999 |
| Трынкула | ~ 10 | 7 x 1014 ? | 8 504 000 | ?759 дзён | 2001 |
| Сыкоракса | ~ 190 | 5,4 x 1018 ? | 12 179 000 | ?1288 дзён | 1997 |
| Маргарыта | ~ 11 | 1,3 x 1015 ? | 14 345 000 | 1694,8 дня | 2003 |
| Проспера | ~ 30 | 2,1 x 1016 ? | 16 256 000 | ?1977 дзён | 1999 |
| Сэтэбас | ~ 30 | 2,1 x 1016 ? | 17 418 000 | ?2234.8 дня | 1999 |
| Фердынанд | ~ 12 | невядома | 20 901 000 | ?2823,4 дня | 2001 |
Крыніцы: NASA/NSSDC і Гавайскі ўніверсітэт.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
- Спадарожнікі Марса
- Спадарожнікі Юпітэра
- Спадарожнікі Сатурна
- Спадарожнікі Нэптуна
- Спадарожнікі Плютона
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Спадарожнікі Ўрана — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| п • а • р Сонечная сыстэма | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
||||||
| Сонца • Геліясфэра Геліяабалонка Геліяпаўза Hydrogen wall |
Плянэты ☾ = спадарожнік(-і) ∅ = кольца (-ы) |
Мэркурый | Вэнэра | Зямля ☾ | Марс ☾ | |
| Юпітэр ☾ ∅ | Сатурн ☾ ∅ | Уран ☾ ∅ | Нэптун ☾ ∅ | |||
| Карлікавыя плянэты | Цэрэра | Плютон ☾ | Эрыс ☾ | |||
| Малыя целы Сонечнай сыстэмы |
Астэроіды (малыя плянэты) |
Групы й сямействы: Вулканоіды • Калязямныя астэроіды • Галоўны пояс астэроідаў Траянскія астэроіды • Кентаўры • Нэптунскія траянцы • Спадарожнікі астэроідаў • Мэтэароіды |
||||
| Глядзіце таксама сьпіс астэроідаў, а таксама значэньні імёнаў астэроідаў. | ||||||
| Транс- нэптунавыя аб'екты |
Пояс Койпэра — Плютына: Аркус • Іксіён — Кьюбівана: 2002 UX25 • Варуна • 1992 QB1 • 2002 TX300 • 2003 EL61 • Квавар • 2005 FY9 • 2002 AW197 |
|||||
| Расьсеяная кружэлка: 2002 TC302 • 2004 XR190 • Сэдна | ||||||
| Камэты | Сьпісы пэрыядычных і непэрыядычных камэт • Дамоклоіды • Воблака Аорта | |||||
| Глядзіце таксама астранамічныя аб'екты, сьпіс аб'ектаў сонечнай сыстэмы і Партал:Астраномія | ||||||