Дысномія (спадарожнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дыcно́мія ((136199) Eris I Dysnomia) — спадарожнік карлікавай плянэты Эрыс, першапачаткова названы S/2005 (2003 UB313) 1. Адкрыты 10 верасьня 2005 году Майкам Браўнам і супрацоўнікамі ў Абсэрваторыі імя Кека, Гаваі.

Уласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радыюс спадарожніка 75 км. Ён зьдзяйсьняе поўнае абарачэньне вакол Эрыс за 15,772 дня па арбіце, блізкай да кругавой (эксцэнтрысытэт <0,01). Радыюс арбіты 37 430 км. Вымярэньне парамэтраў арбіты спадарожніка дазволіла вызначыць масу Эрыс, якая апынулася на 27% больш, чым маса Плютона.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першаадкрывальнікі прапаноўвалі для спадарожніка назву Габрыэла (Gabrielle) у гонар спадарожніцы Зэны — галоўнага пэрсанажа сэрыяла «Зена — каралева ваяроў» (паколькі саму Эрыс прапаноўвалася назваць Зэнай). Зацьверджаную назву абралі ў гонар Дысноміі, у старажытнагрэцкай міталёгіі — дух беззаконьня (так перакладаецца грэцкае слова Δυσνομία), дачка Эрыс, багіні помсты. Аднак гэтая назва было прапанавана ня толькі таму, што Дысномія зьяўляецца дачкой Эрыс, але і ў сувязі з тым, што прозьвішча новазэляндзкай акторкі Люсі Лоўлес (Lowless), якая згуляла Зэну ў сэрыяле, таксама перакладаецца як «Беззаконная».