Міжнародны астранамічны зьвяз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Міжнаро́дны Астранамі́чны Зьвяз (МАЗ, IAU) — заснаваны ў ліпені 1919 году ў Брусэлі (Бэльгія). Ён складаецца зь дзяржаў-членаў (прадстаўленых нацыянальнымі акадэміямі або іншымі няўрадавымі ўстановамі) і каля 8000 індывідуальных членаў. Разам з падобнымі арганізацыямі ў іншых галінах навукі, IAU належыць да Міжнароднай рады навуковых зьвязаў са штабам ў Парыжы. Генеральныя асамблеі (з'езды) праходзяць раз у тры-чатыры гады ў адной з краінаў удзельніц. (Перапынак быў толькі ў гады вайны). Чарговая Генеральная асамблея МАЗ была ў Маскве у 1958 г. На сёньняшні дзень зьвяз уключае 49 дзяржаў. СССР увайшоў у 1935 г. Гісторыю стварэньня IAU пачынаецца ад міжнароднага супрацоўніцтва па праекце «Мапа Неба». У 1887 г. Сталая камісія па фатаграфічнай карце неба распаўсюдзіла свае інтэрасы й на іншыя падзелы астраноміі і таму можа лічыцца родапачынальніцай IAU.

IAU прызнаны найвышэйшай міжнароднай інстанцыяй ў рашэньні астранамічных пытаньняў, якія патрабуюць супрацоўніцтва і стандартызацыі, такіх як афіцыйнае найменьне астранамічных целаў і дэталяў на іх. Пад яго патранажам працуюць Цэнтральнае бюро астранамічных тэлеграм і Цэнтр малых плянэт, размешчаныя ў Смітсанаўскай астрафізічнай абсерваторыі. Кожныя тры года збіраецца Генеральная асамблея IAU, рэгулярна арганізуюцца сімпозіумы і калёквіумы адмыслоўцаў. Бягучая арганізацыйная праца праводзіцца Камісіямі ды Працоўнымі групамі.

У Зьвязе дзейнічаюць звыш 50 сталых камісій і Выканаўчы камітэт.

[рэдагаваць] Рашэньні IAU

  1. На першай Генеральнай асамблеі IAU у 1922 годзе уведзена дзяленьне неба на 88 сузор'яў, выключаны шэраг сузор'яў і спрошчаныя назвы некаторых, вызначаныя абрысы сузор'яў. У прыватнасьці да кароткага "Шчыт" спрошчаная назва сузор'я "Шчыт Сабескага", названага ў гонар караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага. Канчатковыя межы сузор'яў зацьверджаныя ў 1928 г. Межы былі праведзеныя лініямі ўздоўж нябесных раўналежнікаў і кругоў скланеньняў адносна каардынатнай сеткі на эпоху 1875 г. З прычыны прэцэсіі каардынатная сетка паступова ссоўваецца і межы сузор'яў перасталі супадаць з кірункамі кругоў скланеньняў і нябесных раўналежнікаў і таму ў пазнейшых атласах маюць невялікі перакос адносна каардынатнай сеткі. (У розных народаў у розны час прынцып дзяленьня зорнага неба быў розны: у IV стагодзьдзі да н. э. у Кітаі 122 сузор'я уключалі 809 зорак; у XVIII стагодзьдзі ў Манголіі было 237 сузор'яў; у «Альмагесьце» К. Пталямея апісана 47 сузор'яў паўночнага неба, якія захаваліся ў сучаснасным сьпісе, а астатнія назвы сузор'яў дадзеныя ў Новы час І. Байерам, Я. Гавеліям, А. Ройе, Н. Лакайлем ды іншымі.)
  2. У 1930 годзе IAU прыняў афіцыйнае рашэньне лічыць Плютон плянэтай.
  3. У 2006 годзе, у сувязі з адкрыцьцём значнай колкасьці буйных аб'ектаў пояса Койпера IAU формалізаваў паняцце «плянэта» і ўвёў азначэньне паняцця «карлікавая плянэта». IAU прыняў рашэньне лічыць Плютон «карлікавай плянэтай».[1]


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Афіцыйны вэб-сайт Міжнароднага Астранамічнага Зьвяза (на ангельскай мове)