Нікаля Люі дэ Лякайль
| Нікаля Люі дэ Лякайль | |
| Nicolas Louis de Lacaille | |
Партрэт Нікаля Люі дэ Лякайля. |
|
| Нарадзіўся | 15 траўня 1713 Руміньі, Ардэны |
|---|---|
| Памёр | 21 сакавіка 1762 |
| Навуковая сфэра | Астраномія |
Нікаля́ Люі́ дэ Ляка́йль (па-француску: Nicolas Louis de Lacaille; 15 траўня 1713 — 21 сакавіка 1762)[1] — францускі астраном.
Паводле ўласных назіраньняў Лякайль склаў каталёг прыкладна 10 000 зорак паўднёвага паўшар’я. Гэты каталёг, Coelum Australe Stelliferum, быў апублікаваны пасьля ягонай сьмерці, у 1763 годзе. Дзякуючы ягонай працы на небе зьявілася 14 новых сузор’яў,[2] а зацьменьні былі пралічаныя на 1800 гадоў наперад. Акрамя новых сузор’яў, Лякайль падзяліў пталемэеўскае сузор’е Карабель Арго на сучасныя сузор’ Ветразі, Карму і Кіль.[2]
У гонар Лякайля, за ягоны ўнёсак у дасьледваньне неба паўднёвага паўшар’я, будзе названы 60-сантымэтровы тэлескоп «La Caille Telescope» на востраве Рэюньён — самы вялікі тэлекскоп у Індыйскім акіяне.[3]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Thomas Hockey et al The Biographical Dictionary of Astronomers. — Springer, 2007. — С. 665. — ISBN 978-0-387-31022-0
- ^ а б Ridpath, Ian Star Tales
- ^ TÉLESCOPE LACAILLE DE 60CM DES MAKES (ILE DE LA RÉUNION)(фр.) IMCCE
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нікаля Люі дэ Лякайль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |