Ветразі (сузор’е)
| Ветразі | |
| Лацінская назва | Vela |
|---|---|
| · у родным склоне | Velorum |
| · скарот | Vel |
| Простае ўзьняцьцё | 9г |
| Схіленьне | -50° |
| Квадрант | SQ2 |
| Плошча | 500 кв. гр. (32-е) |
| Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 50 |
| Зорак з плянэтамі | 7 |
| Зорак ярчэй за 3.00m | 5 |
| Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 2 |
| Найярчэйшая зорка | γ Vel (1,75m) |
| Найбліжэйшая зорка | Глізэ 367 (32,02 сьв. г., 9,82 пк) |
| Памежныя сузор’і | |
| Назіраецца ў шыротах паміж +30° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сакавіка. |
|
Ве́тразі (па-лацінску: Vela, Vel) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, якое першапачаткова было часткай большага, цяпер скасаванага, сузор’я Карабель Арго. Цяпер Карабель Арго на небе прадстаўлены Ветразямі, побач з Кілем і Кармою.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Карабель Арго, вельмі буйнае сузор’е на тагачасным небе, быў падзелены ў 1752 годзе францускім астраномам Нікаля Люі дэ Лякайлем на тры часткі: Кіль, Ветразі і Карму. Аднак Лякайль не пераразьмеркаваў зоркі паводле абазначэньняў Баера наноў: ён проста пакінуў старыя абазначэньні. Такім чынам, Кіль атрымаў зоркі α, β і ε старога сузор’я, Ветразі — γ і δ, а Карма — ζ і г. д.
Сузор’е Ветразі асобна не нясе міталягічных асацыяцыяў, таму міталёгію гэтай часткі неба можна чэрпаць толькі з гісторыі Карабля Арго.
Адметнасьці [рэдагаваць]
Зоркі [рэдагаваць]
Найярчэйшай зоркай Ветразёў зьяўляецца γ Ветразяў — звышгігант з зорнай велічынёй 1,75. Зорка насамрэч зьяўляецца пяцікратнай зорнай сыстэмай, галоўны кампанэнт якой вядомы як найярчэйшая зорка Вольфа — Рае на небе. γ Ветразяў мае ўласную назву Рэгар.
κ Ветразяў (Маркеб) — падвойная зорка з зорнай велічынёй 2,48, якая знаходзіцца прыкладна ў 572 сьв. гады (175 пк) ад Зямлі.
Несапраўдны Крыж [рэдагаваць]
У гэтым сэктары неба вядомы астэрызм пад назовам Несапраўдны Крыж, утвораны з зорак δ—κ Ветразяў і ι—ε Кіля. Сваёй назвай ён абавязаны таму факту, што мараплаўцы часам блытаюць яго з Паўднёвым Крыжом, што прыводзіць да памылак у астранавігацыі.[1]
Аб’екты глыбокага космасу [рэдагаваць]
У сузор’і Ветразяў увагу астраномаў прыцягвае плянэтарная туманнасьць NGC 3132 (пад мянушкай «Туманнасьць васьмі выбухаў»). Акрамя ў яе ў сузор’і знаходзяцца яшчэ 32 плянэтарныя туманнасьці.
Цікаўным зьяўляецца Звышновая Ветразяў — туманнасьць, што зьявілася па выбуху звышновай, які можна было назіраць зь Зямлі каля 10 000 гадоў таму. Усярэдзіне рэштак звышновай знаходзіцца пульсар — першы, які ўдалося знайсьці аптычным шляхам.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Looking For The South Celestial Pole? Follow The Southern Cross Constellation(анг.) Constellations And Planets
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ветразі (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||||||||