Паўночная Карона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паўночная Карона
Паўночная Карона
Лацінская назва Corona Borealis
 · у родным склоне Coronae Borealis
 · скарот CrB
Простае ўзьняцьцё 16г
Схіленьне +30°
Квадрант NQ3
Плошча 179 кв. гр. (73-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 24
Зорак з плянэтамі 4
Зорак ярчэй за 3.00m 4
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 0
Найярчэйшая зорка α CrB (2,21m)
Найбліжэйшая зорка HD 144579
(46,86 сьв. г., 17,25 пк)
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −50°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу ліпеня.

Паўно́чная Каро́на (па-лацінску: Corona Borealis, CrB) — невялікае сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба. Назву сузор’е атрымала за форму, якую ўтвараюць яе яскравейшыя зоркі. Паўночная Карона была адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II ст., і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў.

Гісторыя і міталёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У грэцкай міталёгіі, мяркуецца, Паўночная Карона сымбалізавала карону, якую падараваў Дыяніс Арыядне, дачцэ Мінаса з Крыту. Па вясельлі з Дыянісам ён зьмясьціў яе карону на нябёсы, каб увекавечыць іх вясельле.[1] У валійскай міталёгіі сузор’е было вядомае пад назвай Caer Arianrhod (па-беларуску: Палац срэбранага круга) і зьяўлялася нябесным прыстанкам Ар’янрад.[2] У арабскай міталёгіі Паўночная Карона была вядомая пад назвай قصعة المساكين (па-беларуску: Чаша для жабракоў) — паводле формы, якую ўтвараюць яскравыя зоркі. Арабы таксама мелі для сузор’я назву Альфэка (пазьней імя было дадзенае α Паўночнай Кароны), што значыць «раскіданы» або «разбураны», паколькі зоркі Паўночнай Кароны выглядяюць як разьвязаны ланцужок з каштоўнымі камянямі.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ridpath & Tirion 2001, стст. 126—128.
  2. ^ Squire 2000, стст. 154—155.
  3. ^ Kunitzch, P.; Smart T. A Short Guide to Modern Star Names and their Derivations. — Harrassowitz, 1986.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 978-0-691-08913-3
  • Squire, C. The mythology of the British Islands: an introduction to Celtic myth, legend, poetry and romance. — London & Ware: UCL & Wordsworth Editions Ltd., 2000.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Паўночная Каронасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 16г 00х 00с, +30° 00′ 00″