Келіх (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Келіх
Келіх
Лацінская назва Crater
 · у родным склоне Crateris
 · скарот Crt
Простае ўзьняцьцё 11г
Схіленьне −16°
Квадрант SQ2
Плошча 282 кв. гр. (53-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 12
Зорак з плянэтамі 6
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 0
Найярчэйшая зорка δ Crt (Лябрум) (3,57m)
Найбліжэйшая зорка LHS 2358
(34,86 сьв. г., 10,69 пк)
Мэтэорныя патокі Эта-Кратэрыды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +65° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка.

Ке́ліх або Ча́ша (па-лацінску: Crater, Crt) — сузор’е на поўдзень ад нябеснага экватару. У грэцкай міталёгіі сузор’е асацыявалася з келіхам, што належыў Апалёну. Келіх быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў.

Гэта невялікае і цёмнае сузор’е: у ім няма ніводнай зоркі больш як трэцяй зорнай велічыні.

Міталёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У старажытнагрэцкай міталёгіі сузор’е асацыявалася зь мітам, паводле якога груган, што прыслужваў Апалёну, замест таго, каб прыпаднесьці вады, гультаяваў, чакаўшы, пакуль сасьпеюць плады смоквы. Па вяртаньні ён прынёс у келіху вадзяную зьмяю, якая бы не давала яму падляцець да ручая. Апалён, зразумеўшы ману, кінуў гругана, келіх і зьмяю на неба. Гэтак, паводле міту, на небе зьявіліся сузор’і Груган, Келіх і Гідра.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ridpath & Tirion 2001, ст. 128.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Келіх (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 11г 00х 00с, −16° 00′ 00″