Голуб (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Голуб
Голуб
Лацінская назва Columba
 · у родным склоне Columbae
 · скарот Col
Простае ўзьняцьцё 6г
Схіленьне −35°
Квадрант SQ1
Плошча 270 кв. гр. (54-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 18
Зорак з плянэтамі 1
Зорак ярчэй за 3.00m 1
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 0
Найярчэйшая зорка α Col (Факт) (2,65m)
Найбліжэйшая зорка Глізэ 218
(48,89 сьв. г., 14,99 пк)
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +45° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лютага.

Голуб (па-лацінску: Columba, Col) — дробнае і цёмнае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, створанае ў канцы XVI стагодзьдзя. Ляжыць паміж Вялікім Псом і Зайцам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’е Голуб было створана нідэрляндзкім астраномам Пэтрам Плянцыюсам у 1592 годзе, каб уладкаваць «незарганізаваныя» зоркі Вялікага Пса.[1] Упершыню Голуб зьявіўся на малых нябесных плянісфэрах вялікай насьценнай мапы Плянцыюса. Голуб таксама быў выяўлены і на яго меншай мапе сьвету 1594 году, а потым і на раньніх нідэрляндзкіх нябесных глёбусах.

Плянцыюс даў сузор’ю назву Голуб Ноя (па-лацінску: Columba Noachi), што зьяўляецца адсылкай да голуба, якога ў час Сусьветнага патопу Ной выпусьціў ад сябе, каб «убачыць, ці сышла вада з улоньня зямлі». У працах іншых астраномаў гэтую назву можна было сустрэць на пачатку XVII стагодзьдзя, як то ва Ўранамэтрыі Ёгана Баера 1603 году.[2] З другога боку, Голуб мог асацыявацца зь мітам пра Ясона і арганаўтаў: галубка, выпушчаная на волю на ўваходзе ў Чорнае мора, дапамагла арганаўтам бясьпечна прайсьці праз Сымплегады.[1]

На астравах Таварыства α Голуба (Факт) называлі «Ана-іва» (па-таіцянску: Anâ-iva).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Голуб (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 06г 00х 00с, −35° 00′ 00″