Дзева (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзева
Дзева
Лацінская назва Virgo
 · у родным склоне Virginis
 · скарот Vir
Простае ўзьняцьцё 13г
Схіленьне -4°
Квадрант SQ3
Плошча 1294 кв. гр. (2-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 96
Зорак з плянэтамі 26
Зорак ярчэй за 3.00m 3
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 10
Найярчэйшая зорка Сьпіка (α Vir) (0,98m)
Найбліжэйшая зорка Рос 128
(10,94 сьв. г., 3,35 пк)
Аб’екты Мэсье 11
Мэтэорныя патокі Віргініды
Памежныя сузор’і Валапас
Воласы Бэрэнікі
Леў
Келіх
Груган
Гідра
Шалі
Галава Зьмяі
Назіраецца ў шыротах паміж +80° і −80°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу траўня.

Дзева (па-лацінску: Virgo) — экватарыяльнае задыякальнае сузор’е, якое ляжыць паміж Ільвом і Шалямі. У сузор’і Дзевы ў сучасную эпоху разьмешчаны пункт восеньскага раўнадзенства. Сымбаль сузор’я — Virgo.svg (у Юнікодзе — ).

Самая яркая зорка — Сьпіка (α Дзевы), што на лацінскай значыць «колас» — масіўная спэктральная падвойная 0,98 зорнай велічыні. Зорка Парыма (γ Дзевы), што значыць «багіня прароцтва» — адна з найбліжэйшых да нас падвойных зорак (адлегласьць 32 сьв. гады) зь вельмі выцягнутай арбітаю і пэрыядам 171 год. Бляск кожнага зь яе кампанэнтаў складае 3,45 зорнай велічыні, а разам — 2,7; максымальная адлегласьць паміж імі ў 1929 складала каля 6″ , але да 2007 яна зьменшылася да 0,5″ і зорка стала бачная як адзіночная.

На адлегласьці каля 59 млн сьветлавых гадоў знаходзіцца скупнасьць галяктык Дзевы, якая зьмяшчае ня менш як 1500 кампанэнтаў, сярод якіх эліптычныя галяктыкі M49, M59, M60, M84, M86, M87 (крыніца радыёвыпрамяненьня) і M89; сьпіральныя галяктыкі: перасечаная M58, яскравая M90, павернутая да нас кантам M85 і вялікая, разгорнутая плазам, M61. Амаль з канту бачная Галяктыка Самбрэра (M104), названая так з-за магутнай цёмнай пылавай лініі, якая праходзіць уздоўж экватарыяльнай плоскасьці. У сузор’і Дзевы разьмешчаны найярчэйшы квазар 3C 273 (12-я бачная зорная велічыня), найбольш далёкі аб’ект, даступны аматарскаму тэлескопу (чырвонае зрушэньне z = 0,158; адлегласьць 3 млрд сьв. гадоў).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дзева (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў