Каталёг Мэсье

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Першая старонка трэцяга выданьня каталёгу Мэсье.

Каталёг Мэсье́ — сьпіс з 110 астранамічных аб’ектаў, складзены францускім астраномам Шарлем Мэсье і ўпершыню выдадзены ў 1774 годзе. Мэсье быў ахвотнікам за камэтамі і паставіў мэту скласьці каталёг нерухомых туманнасьцяў і зорных скопішчаў, якія можна зблытаць з камэтамі. Такім чынам, у каталёг патрапілі разнастайныя астранамічныя аб’екты: галяктыкі, шаравыя скопішчы, эмісійныя туманнасьці, расьсеянныя скопішчы, плянэтарныя туманнасьці. Сапраўдная прырода гэтых аб’ектаў у часы Мэсье яшчэ не была вядомая. Мэсье ў сваім каталёгу апісваў іх проста як туманнасьці (з зоркамі ці без) ці зорныя скопішчы.

Першае выданьне ўключала ў сябе аб’екты M1M45. У канчатковым выглядзе каталёг быў складзены ў 1781 годзе і выдадзены ў 1784-м — ён зьмяшчаў 102 аб’екты; пазьней ён дапаўняўся Гершэлем некаторымі аб’ектамі, якія назіраліся Мэсье, але не былі ўключаныя ў апошняе выданьне каталёгу па пэўных прычынах. Для многіх з гэтых аб’ектаў нумар, нададзены ім Мэсье, дагэтуль застаецца асноўнай назвай.

Паколькі Мэсье жыў ва Францыі, якая знаходзіцца ў паўночным паўшар’і, у каталёг былі ўключаныя толькі аб’екты на поўнач ад 35° паўднёвай шыраты. Такія буйныя ўтварэньні, як Магеланавы воблакі, засталіся за рамкамі сьпісу.

Commons-logo.svg  Каталёг Мэсьесховішча мультымэдыйных матэрыялаў