Цялец (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цялец
Цялец
Лацінская назва Taurus
 · у родным склоне Tauri
 · скарот Tau
Простае ўзьняцьцё 4,9[1]г
Схіленьне 19[1]°
Квадрант NQ1
Плошча 797 кв. гр. (19-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 132
Зорак з плянэтамі 7 кандыдатаў[a]
Зорак ярчэй за 3.00m 4
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1[b]
Найярчэйшая зорка Альдэбаран (α Tau) (0,85m)
Найбліжэйшая зорка Глізэ 176
(30,72 сьв. г., 9,42 пк)
Аб’екты Мэсье 2
Мэтэорныя патокі
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −65°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу студзеня.

Цялец або Бык (па-лацінску: Taurus, Tau) — задыякальнае сузор’е ў паўночнай частцы нябеснай сфэры. Сымбалем сузор’я зьяўляецца знак Taurus.svg (у Юнікодзе ), які сымбалізуе галаву быка і яго рогі. Цялец — адметнае сузор’е на небе паўночнага паўшар’я ўзімку. Сузор’е сягае часам у эпоху раньняга бронзавага веку, у час якога пункт веснавога раўнадзенства знаходзіўся акурат у Цяльцы. Сама ж асацыяцыя сузор’я з цяльцом паходзіць зь міталёгіі Бабілёну, Эгіпту і Грэцыі.

У сузор’і Цяльца хапае адметнасьцяў для назіраньня. У гэтым сузор’і знаходзяцца дзьве найбліжэйшыя да Зямлі зорныя скупнасьці: Плеяды і Гіяды — абедзьве можна пабачыць на небе няўзброеным вокам. Найярчэйшая зорка Цяльца, чырвоны гігант Альдэбаран (α Цяльца) мае першую зорную велічыню. У паўночна-заходняй частцы сузор’я разьмешчаная туманнасьць Мэсье 1рэшта звышновай, вядомая пад назвай Крабападобная туманнасьць.

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цялец — буйнае і заўважнае сузор’е на зімнім небе паўночнага паўшар’я. Яно ляжыць паміж Баранам на захадзе, Блізьнятамі на ўсходзе, Пэрсэем і Возьнікам на поўначы; на поўдзень ад Цяльца ляжыць Эрыдан, аточаны з усходу Арыёнам і Кітом з захаду. У верасьні-кастрычніку, вечарам, Цялец знаходзіцца над гарызонтам на ўсходзе. Лепшая пара для назіраньняў за Цяльцом — сьнежань і студзень. У сакавіку-красавіку Цялец будзе знаходзіцца на захадзе, як пачынае цямнецца.[2]

Праз сузор’е Цяльца праходзіць экліптыка. Паколькі плоскасьць арбіты Месяца і плянэт Сонечнай сыстэмы ляжаць блізка да экліптыкі, кожны год іх разам можна спаткаць у адным сузор’і побач.[2] Галяктычная плоскасьць Млечнага Шляху перасякае сузор’е паўночна-ўсходнім куце, а галяктычны антыцэнтар знаходзіцца недзе калі мяжы паміж Цяльцом і Возьнікам. Цялец — адзінае сузор’е, якое перасякаюць адразу каляктычны экватар, нябесны экватар і экліптыка. У сузор’і Цяльца таксама знаходзіцца кольцападобная галяктычная фармацыя, вядомая пад назвай Пояс Гулда, якая канцэнтруе ў сабе адносна маладыя зоркі.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Schaefer, Bradley E. The latitude and epoch for the formation of the southern Greek constellations // Journal for the History of Astronomy. — Лістапад 2002. — Т. 33. — № 113. — С. 313-350.
  2. ^ а б Garfinkle, Robert A. Star-hopping: your visa to viewing the Universe. — Cambridge University Press, 1997. — С. 77. — ISBN 978-0-521-59889-7
  3. ^ Crossen, Craig; Rhemann, Gerald Sky vistas: astronomy for binoculars and richest-field telescopes. — Springer, 2004. — С. 133. — ISBN 978-3-211-00851-5

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зоркі з кандыдатамі ў экзаплянэты: ε Цяльца, Глізэ 176, HD 24040, HD 37124, 2M J044144, LkCa 15 і HD 28678.
  2. ^ Найбліжэйшая зорка — Глізэ 176.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Цялец (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 04г 00х 00с, +15° 00′ 00″