Хамэлеон (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хамэлеон
Хамэлеон
Лацінская назва Chamaeleon
 · у родным склоне Chamaeleontis
 · скарот Cha
Простае ўзьняцьцё 11г
Схіленьне −80°
Квадрант SQ2
Плошча 132 кв. гр. (79-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 16
Зорак з плянэтамі 1
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 0
Найярчэйшая зорка α Cha (4,05m)
Найбліжэйшая зорка α Cha
(63,45 сьв. г., 19,45 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +0° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка.

Хамэлео́н (па-лацінску: Chamaeleon, Cha) — невялікае паўднёвае каляпалярнае сузор’е, названае паводле хамэлеонаў, сямейства яшчарак. Яно было створана ў канцы XVI стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хамэлеон быў адным з дванаццаці сузор’яў, створаных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Пітэра Дырксона Кейсэра і Фрэдэрыка дэ Гаўтмана.[1] Сузор’е было выяўлена на 35-см глёбусе зорнага неба, створаным Плянцыем і Ёдакусам Хондыем у 1597 (або 1598) годзе ў Амстэрдаме. У 1603 годзе Ёган Баер зьмясьціў Хамэлеона ў свой атляс «Уранамэтрыю». Сузор’е трапіла на неба разам зь дзясяткамі іншых сузор’яў, створаных паводле назіраньняў мараплаўцаў за невядомымі да той пары зоркамі паўднёвага паўшар’я.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ridpath & Tirion 2001, стст. 116—117.
  2. ^ Staal 1988, ст. 260.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
  • Staal, Julius D. W. The New Patterns in the Sky: Myths and Legends of the Stars. — The McDonald and Woodward Publishing Company, 1988. — ISBN 0-939923-04-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хамэлеон (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 11г 00х 00с, −80° 00′ 00″